Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у свеце

Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца

Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца і дасягне 405 мільёнаў чалавек. Пра гэта ідзецца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Яго аўтары лічаць, што тэндэнцыя росту міграцыйных плыняў збольшага будзе зьвязаная з наступствамі зьмененьня клімату на плянэце і ростам дэфіцыта працоўнай сілы ў разьвітых краінах.

Даклад быў прадстаўлены на разгляд 99–й сэсіі Рады МАМ. Выступаючы перад яе ўдзельнікамі, Генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Ўільям Лэйсі Суінг зьвярнуў іх увагу на ўнёсак міжнародных мігрантаў як у разьвіцьцё краін іх знаходжаньня, так і ў эканоміку краін паходжаньня. Разам з тым, ён выказаў шкадаваньне з прычыны парушэньняў правоў чалавека гэтай катэгорыі насельніцтва. Многія мігранты, асабліва нелегальныя, церпяць дыскрымінацыю і становяцца ахвярамі гандлю людзьмі.

З 1990 году колькасьць міжнародных мігрантаў у сьвеце агулам узрасла амаль на 40 мільёнаў чалавек, а ў пэрыяд з 2005 да 2010 году, — на 10,5 мільёна чалавек. Цяпер у сьвеце налічваецца больш за 214 мільёнаў мігрантаў. Шэсьць з кожных дзесяці мігрантаў пражываюць у разьвітых краінах. Нягледзячы на глябальную эканамічную крызу, колькасьць міжнародных мігрантаў у прамыслова разьвітых краінах застаецца самай высокай за ўсю гісторыю чалавецтва.

Аднак эканамічныя ўзрушэньні ўсё-ткі не абмінулі і гэтую катэгорыю насельніцтва. Ровень беспрацоўя сярод працоўных мігрантаў удвая вышэйшы, чым сярод мясцовых працоўных. Некаторыя краіны сталі прапаноўваць фінансавыя заахвочваньні для беспрацоўных мігрантаў, каб пераканаць іх вярнуцца дадому. Але такія прапановы знайшлі параўнальна невялікі водгук. Многія зыходзяць з таго, што ўмовы на радзіме значна горшыя, чым у Эўропе і Паўночнай Амэрыцы.

Нягледзячы на эканамічныя ўзрушэньні ў сьвеце і рост беспрацоўя, грашовыя пераводы мігрантаў на радзіму па–ранейшаму зьяўляюцца стабільнай крыніцай вонкавага фінансаваньня. У 2009 годзе мігранты перавялі на радзіму ў разьвіваныя краіны 316 мільярдаў даляраў.

Інфармацыю аб Дакладзе 2010 (на ангельскай мове) можна атрымаць тут.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail