Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у свеце

Ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу бедным краінам пагражае рост сьмяротнасьці і колькасьці дзяцей, што вымушана кідаюць школу

ПРААН заклікае лідэраў «вялікай дваццаткі» ўтаймаваць наступны крызыс чалавечага разьвіцьця

Нью–Ёрк, 31 сакавіка 2009 году — Цяперашні глябальны эканамічны крызыс, які пачаўся з сур'ёзнай напружанасьці ў фінансавай і банкаўскай сыстэме ў разьвітых краінах сьвету, пагражае прывесьці да катастрофы ў разьвіцьці чалавечага патэнцыялу ў самых бедных краінах сьвету. У той час як кіраўнікі найбагацейшых краінаў зьязджаюцца на саміт «Вялікай дваццаткі», Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) заяўляе, што самыя ўразьлівыя для крызысу пласты насельніцтва не знаходзяцца ў цэнтры ўсеагульнай увагі і іх надзвычай цяжкое становішча павінна быць разгледжанае на перамовах.

«Самы сапраўдны крызыс назіраецца ня толькі ў Эўропе або Амэрыцы. Ён віруе паўсюль і краіны «Вялікай дваццаткі» павінны прызнаць, што мы ўсе адчуваем яго на ўласнай скуры», — сказаў Эд Мэлкерт, памочнік Адміністратара ПРААН. «Яны павінны прызнаць адчайную сытуацыю з чалавечым разьвіцьцём, зь якой сутыкнуліся людзі ў бедных краінах, і вылучыць рэсурсы, каб дапамагчы ім у гэтай бядзе».

Аналіз папярэдніх эканамічных спадаў паказвае, што бедныя краіны пакутуюць значна больш, чым багатыя, і ня толькі ў выніку страты  працоўных месцаў і прыбыткаў, але і ў пляне аховы здароўя ды адукацыі, у прыватнасьці ў гэтых краінах рэзка падаюць такія паказьнікі як працягласьць жыцьця, наведвальнасьць школы і колькасьць выпускнікоў школаў. У краінах зь нізкімі прыбыткамі больш за ўсё ад наступстваў эканамічнага краху церпяць жанчыны, дзеці і найбяднейшыя пласты грамадзтва. Дадзеныя, атрыманыя падчас папярэдніх эканамічных спадаў, сьведчаць, што ў такіх сытуацыях дзяўчынкі зь бедных сем'яў часьцей, чым хлопчыкі кідаюць хадзіць у школу.

Ва ўмовах, калі плыні грашовых сродкаў рэзка скарачаюцца, гандаль згортваецца, а цэны на тавары працягваюць заставацца нестабільнымі, усё больш сем'яў апынаюцца ў скрайняй беднасьці. Рост долі бедных сярод насельніцтва амаль аўтаматычна прыводзіць да росту сьмяротнасьці. Напрыклад, зьніжэньне валавага ўнутранага прадукта на тры адсоткі ў разьвіваных краінах можа прывесьці да таго, што дзіцячая сьмяротнасьць павялічыцца на 47–120 дзяцей на 1000 жыванароджаных. Ужо сёньня ў некаторых разьвіваных краінах верагоднасьць сьмерці дзіцяці зь беднай сям'і амаль у чатыры разы вышэй, чым дзіцяці з больш забясьпечанай сям'і ў той самай краіне, а падчас эканамічных спадаў дзіцячая сьмяротнасьць павялічваецца яшчэ больш, прычым для дзяўчынак яна ў пяць разоў вышэй, чым для хлопчыкаў.

Цяперашні крызіс – гэта, сапраўды, пытаньне жыцьця і сьмерці для многіх людзей у бедных краінах і, магчыма, спатрэбяцца гады, каб вярнуцца да ранейшага ўзроўня эканамічнага росту, наведвальнасьці школаў і сьмяротнасьці», — сказаў сп. Мэлкерт. Нават калі эканамічнае ажыўленьне, магчыма, пачнецца ўжо ў 2010 годзе, шкода для чалавечага разьвіцьця будзе вельмі адчувальнай і на сацыяльнае ўзнаўленьне можа спатрэбіцца некалькі гадоў. Як паказвае досьвед папярэдніх крызысаў, наступствы гэтага спаду, магчыма, будуць заўважныя нават у 2020 годзе.

На саміце «Вялікай дваццаткі» Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун будзе, у прыватнасьці, выступаць ад імя 150 разьвіваных краінаў, не прысутных за сталом перамоваў. Ён будзе казаць пра крызыс чалавечага разьвіцьця, выказваючы засьцярогу, што калі не зрабіць тэрміновых і рашучых захадаў па абароне самых уразьлівых пластоў насельніцтва, дык эканамічны крызыс можа неўзабаве ўскладніцца палітычнай нестабільнасьцю і адсутнасьцю глябальнай бясьпекі. У шматлікіх выпадкох беспрацоўнымі акажуцца маладыя людзі, якія пражываюць у краінах, што ня маюць сыстэмаў сацыяльнай абароны, што стварае патэнцыйна выбухованебясьпечную сытуацыю.

Разьвіваныя краіны ня маюць у сваім распараджэньні такіх фінансавых рэсурсаў, як багатыя краіны. У іх таксама няма сыстэмаў гарантаванай сацыяльнай абароны, якія існуюць у разьвітых краінах. Іх магчымасьці нейкім чынам выйсьці з крызысу імкліва вычэрпваюцца.

ПРААН зараз працуе разам з урадамі розных краінаў, адсочваючы бягучую сытуацыю, каб дапамагчы зьмякчыць крызыс, распрацаваць захады сацыяльнай абароны, захаваць службы аховы здароўя і адукацыі, ініцыяваць праграмы забесьпячэньня занятасьці насельніцтва і падрыхтаваць ініцыятывы па харчовай бясьпецы.   

Па больш дэталёвую інфармацыю, зьвяртайцеся да Сусаны Гошэ: +1(212)906–5390 – эл.пошта: sausan.ghosheh@undp.org, Нью–Ёрк

Па відэаматэрыялы, зьвяртайцеся да Боаза Палды, +1 (212) 906 6801, эл.пошта: boaz.paldi@undp.org

Каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю аб глябальным эканамічным крызысе, відэа і фота–матэрыялы па тэме, наведаеце, калі ласка, сайт: http://www.undp.org/economic_crisis

** *** ***

Праграма разьвіцьця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН) — глябальная сетка ААН у галіне разьвіцьця, якая выступае за пазытыўныя зьмены ў жыцьці людзей шляхам наданьня краінам–удзельніцам доступу да крыніцаў ведаў, досьведу і рэсурсаў. Мы працуем на тэрыторыі 166 краінаў, аказваючы ім садзейнічаньне ў пошуку рашэньняў глябальных і нацыянальных праблемаў у галіне разьвіцьця. У працэсе разьвіцьця свайго патэнцыялу краіны выкарыстоўваюць досьвед і веды пэрсаналу ПРААН і шырокага кола яе партнэраў. 

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail