![]() |
|
ПРААН > Навiны > у свеце Пасьпяховыя гандлёвыя перамовы змогуць надаць новы імпульс глябальнай эканоміцы і стварыць новыя крыніцы сродкаў да існаваньня, лічыць кіраўнік ПРААН Пасьпяховы вынік глябальных гандлёвых перамоваў мае жыцьцёва важнае значэньне для ўмацаваньня сусьветнай эканомікі і паляпшэньня ўмоваў жыцьця мільёнаў бедных і ўразьлівых жыхароў плянэты, заявіў сёньня кіраўнік Праграмы разьвіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН), камэнтуючы нядаўні правал Дохскага раўнда перамоваў па гандлёвай лібэралізацыі. Раўнд глябальных перамоваў пад кіраўніцтвам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), які зацягнуўся на сем гадоў, быў спынены ў канцы ліпеня пасьля таго, як краіны не змаглі дасягнуць дамоўленасьці аб гарантыях, якая дазволіла б разьвіваным дзяржавам часова падвышаць тарыфы ў выпадку рэзкага росту імпарту і падзеньня цэнаў. "Мы, бясспрэчна, былі блізкія да дасягненьня дамоўленасьці, якая, магчыма, і не была б дасканалай, але, тым ня менш, пайшла б на карысьць разьвіваныя краінам і сусьветнай эканоміцы", гаворыцца ў сёньняшняй заяве Адміністратара ПРААН Кемаля Дэрвіша. "Пільна неабходна пераадолець перашкоды, якія застаюцца на шляху дамоўленасьці, перш за ўсё ў зьвязку з адмысловым мэханізмам гарантыяў для сельскай гаспадаркі", працягваў ён. Кемаль Дэрвіш адзначыў, што хоць у некаторых выпадках нават двухбаковыя і рэгіянальныя гандлёвыя дамовы прынясуць карысьць іх удзельнікам, тым ня менш яны ня змогуць замяніць сабой сапраўды шматбаковую сыстэму. Гэта асабліва датычыцца разьвіваных краінаў, якія могуць атрымаць немалую карысьць для сябе ад цэлага шэрагу нормаў і правілаў, а таксама мэханізму ўрэгуляваньня спрэчак шматбаковага гандлёвага рэжыму. "Мэтазгодна стварыць збалянсаваную, раўнапраўную і шматбаковую гандлёвую сыстэму, якая стане яшчэ больш неабходнай ва ўмовах цяперашніх і прадказваных праблемаў сусьветнай эканомікі, зьвязаных зь фінансавым крызысам і значнай нестабільнасьцю цэнаў на энэрганосьбіты і харчаваньне. Зрэшты, гэтыя праблемы і самі часткова зьяўляюцца вынікам правядзеньня далёка ня самай аптымальнай гандлёвай палітыкі", заявіў Кемаль Дэрвіш. Ён дадаў, што наступныя некалькі тыдняў будуць мець вырашальнае значэньне для аднаўленьня перамоваў. У сваёй ліпеньскай заяве Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў падобнае меркаваньне і адзначыў, што "посьпех гэтых перамоваў асабліва важны для нас зараз, калі сьвет сутыкаецца з значнымі праблемамі ў галіне разьвіцця", уключаючы кліматычныя зьмяненьні, беднасьць, рост пратэкцыянізму, абмежаванасьць прагрэсу ў дасягненьні Мэтаў разьвіцьця тысячагоддзя (ЦРТ), а таксама цяперашнія харчовы, паліўны і фінансавы крызысы.
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi 220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76 факс +375 (17) 226 03 40; e-mail | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||