ПРААН > Навiны > у свеце
05 верасня 2012 | ПРААН апублікавала падборку гісторый поспеху, якія дэманструюць інавацыйнае развіццё ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі
Нью–Ёрк, 5 верасня 2012 года – Праграма развіцця ААН (ПРААН) прадстаўляе новую публікацыю аб трансфармацыйных дасягненнях у галіне развіцця ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі на сустрэчы Выканаўчага савета арганізацыі ў Нью–Ёрку. Гэтыя станоўчыя змены ў рэгіёне былі дасягнутыя дзякуючы інавацыйным рэформам у сацыяльнай палітыцы, накіраваным на паляпшэнне ўмоў жыцця тых пластоў насельніцтва, якія выключаныя з працэсаў развіцця ды знаходзяцца ў стане хранічнай беднасці, сярод іх – цыганы, моладзь, беспрацоўныя і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
30 лiстапада 2010 | Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца
Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца і дасягне 405 мільёнаў чалавек. Пра гэта ідзецца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Яго аўтары лічаць, што тэндэнцыя росту міграцыйных плыняў збольшага будзе зьвязаная з наступствамі зьмененьня клімату на плянэце і ростам дэфіцыта працоўнай сілы ў разьвітых краінах.
06 красавiка 2009 | Ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу бедным краінам пагражае рост сьмяротнасьці і колькасьці дзяцей, што вымушана кідаюць школу
Нью–Ёрк, 31 сакавіка 2009 году — Цяперашні глябальны эканамічны крызыс, які пачаўся з сур'ёзнай напружанасьці ў фінансавай і банкаўскай сыстэме ў разьвітых краінах сьвету, пагражае прывесьці да катастрофы ў разьвіцьці чалавечага патэнцыялу ў самых бедных краінах сьвету. У той час як кіраўнікі найбагацейшых краінаў зьязджаюцца на саміт «Вялікай дваццаткі», Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) заяўляе, што самыя ўразьлівыя для крызысу пласты насельніцтва не знаходзяцца ў цэнтры ўсеагульнай увагі і іх надзвычай цяжкое становішча павінна быць разгледжанае на перамовах.
21 жнiўня 2008 | Пасьпяховыя гандлёвыя перамовы змогуць надаць новы імпульс глябальнай эканоміцы і стварыць новыя крыніцы сродкаў да існаваньня, лічыць кіраўнік ПРААН
Пасьпяховы вынік глябальных гандлёвых перамоваў мае жыцьцёва важнае значэньне для ўмацаваньня сусьветнай эканомікі і паляпшэньня ўмоваў жыцьця мільёнаў бедных і ўразьлівых жыхароў плянэты, заявіў сёньня кіраўнік Праграмы разьвіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН), камэнтуючы нядаўні правал Дохскага раўнда перамоваў па гандлёвай лібэралізацыі.
01 лiпеня 2008 | Новы даклад прысьвечаны стратэгіям вядзеньня бізнэсу з прыцягненьнем бедных
Нью–Ёрк, 1 ліпеня 2008 году — Новы даклад «Перавагі для ўсіх: стратэгіі вядзеньня бізнэсу з прыцягненьнем беднага насельніцтва», прадстаўлены сёньня Праграмай разьвіцьця ААН (ПРААН), прапаноўвае кампаніям стратэгіі і інструмэнты для пашырэньня традыцыйнай практыкі вядзеньня бізнэсу і прыцягненьня беднага насельніцтва ў якасьці партнэра дзеля забесьпячэньня росту і дасягненьня дабрабыту.
20 лiстапада 2007 | Насельніцтва раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, павінна пераадолець традыцыі залежнасьці ад дапамогі
У раёнох, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, неабходна перайсьці ад «культуры залежнасьці насельніцтва ад вонкавай дапамогі» да намаганьняў па рэабілітацыі забруджаных абшараў і іх устойлівым разьвіцьці. Пра тое заявіла ўчора намесьніца памочніка Адміністратара Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) Джыхан Султанаглу на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, прысьвечанай наступствам аварыі на ЧАЭС.
14 лютага 2007 | Вядомая спартоўка беларускага паходжаньня Марыя Шарапава прызначаная паслом добрай волі ПРААН
Сёньня ў
мурох Сакратарыяту ААН адбылася цырымонія прызначэньня першай ракеткі сьвету
сярод жанчынаў Марыі Шарапавай паслом добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН
(ПРААН). Апроч таго, Марыя Шарапава абвесьціла пра сваё рашэньне ахвяраваць 100
000 даляраў ЗША на чарнобыльскія праекты ПРААН.
13 лiпеня 2006 | Вялікая восемка»: стрымаць абяцаньне, дадзенае бедным краінам
Кемаль
Дэрвіш: "Сустрэча ў Глінэглзе скончылася амбітнымі абяцаньнямі – абяцаньнямі,
якія трэба стрымаць у Санкт-Пецярбурзе. Калі ў гэткіх самітаў павінен быць
вынік, дык хай гэта будуць канкрэтныя крокі па паляпшэньні жыцьця бедных ва ўсім
сьвеце і ўнёсак у дасягненьне эфэктыўнага шматбаковага супрацоўніцтва".
23 траўня 2006 | Джэйн Кэмпіян і Гаспар Ноэ працуюць над праблемамі навакольнага асяроддзя і СНІДу ў кароткамэтражных фільмах, зьнятых пры падтрымцы ПРААН
25 траўня на 59-м Канскім кінафэстывалі Кэмпіян і Ноэ пакажуць два кароткамэтражныя фрагмэнты: першую і другую часткі «Восемкі» – васьмісэрыйнага фільму аб Мэтах, абвешчаных ААН для вырашэньня найбольш вострых праблемаў сучаснасьці ў сацыяльнай і эканамічнай галінах, у сфэры аховы здароўя і аховы навакольнага асяроддзя.
24 красавiка 2006 | Аднаўленьне пасьля аварыі на ЧАЭС магчымае, уважае Памочнік Генэральнага сакратара ААН Калман Міжэй
Памочнік Генэральнага сакратара ААН і Рэгіянальны дырэктар Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) Калман Міжэй зьвярнуўся сёньня да сьвету з заклікам памятаць аб пакутах, спрычыненых Чарнобыльскай атамнай аварыяй 1986 году. Ён таксама выказаў упэўненасьць у наяўнасьці адпаведнага патэнцыялу для сацыяльна-эканамічнага аднаўленьня пацярпелых рэгіёнаў.
14 красавiка 2006 | “Чарнобыльскія міты і аблуды”, Калман Міжэй, Люіза Ўінтан
"Дваццатыя ўгодкі Чарнобыльскай атамнай катастрофы 26 красавіка 1986 году выклікаюць новую хвалю панічных сьцьверджаньняў што да яе ўзьдзеяньня на здароўе чалавека і стан навакольнага асяроддзя. Як ўжо стала звыклым падчас такіх юбілейных нагодаў, колькасьць памерлых ахвяраў катастрофы вылічваецца соткамі тысячаў, чуваць новыя заявы наконт павелічэньня ўзроўняў захворваемасьці на рак, прыроджаных дэфэктаў і агульных паказьнікаў сьмяротнасьці".
19 снежня 2005 | ААН падпісала пагадненьне з кампаніяй DHL аб партнэрстве ў галіне кіраваньня ліквідацыяй наступстваў катастрофаў
Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) і Ўпраўленьне ААН па каардынацыі гуманітарнай дзейнасьці (УКГД ААН) падпісалі пагадненьне аб буйнамаштабным партнэрстве зь вядучай міжнароднай кампаніяй у галіне экспрэс-дастаўкі і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня DHL.
06 снежня 2005 | Заснаваная новая прэмія сусьветнае супольнасьці за барацьбу супраць СНІДу
У Сусьветны дзень барацьбы з СНІДам (1 сьнежня) было абвешчана аб заснаваньні новай міжнароднай прэміі за грамадзкую дзейнасьць у барацьбе супраць СНІДу дзеля ўзнагароджаньня лідэраў мясцовых супольнасьцяў за заслугі ў супрацьстаяньні эпідэміі.
Упершыню прэзэнтацыя прэміі “Чырвоная стужка” за заслугі ў грамадзкім лідэрсьцьве і барацьбе супраць СНІДу адбудзецца ў часе шаснаццатай Міжнароднай канфэрэнцыі па ВІЧ/СНІДу «СНІД-2006», якая пройдзе з 13 да 18 жніўня 2006 году ў Таронта (Канада).
15 лiстапада 2005 | Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла новы падыход да вырашэньня чарнобыльскіх праблемаў
15 лістапада 2005 году Генэральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, што
заклікае сусьветную супольнасьць падвоіць намаганьні па зьмякчэньні наступстваў
аварыі, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. У рэзалюцыі гэтаксама
ўлічаныя рэкамэндацыі дакладу Генэральнага сакратара ААН датычна захадаў па
садзеяньні рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай
аварыі.
09 лiстапада 2005 | ПРААН дапамагае пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі адчуць упэўненасьць у будучыні
ПРААН аб’ядноўвае намаганьні нацыянальных урадаў, міжнародных экспэртаў і бізнэс-супольнасьці, каб дапамагчы жыхарам раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі, пераадолець культуру залежнасьці, якая працягвае замаруджваць працэс разьвіцьця гэтых рэгіёнаў, дарма, што ад моманту найстрашнейшай у сьвеце ядравай катастрофы мінула вось ужо амаль два дзесяцігоддзі.
20 верасня 2005 | Сусьветная «Супольнасьць дэмакратыяў» вітае стварэньне новага Фонду дэмакратыі ААН
Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы “Супольнасьці дэмакратыяў” –
заснаванай пяць гадоў таму асацыяцыі краінаў, мэтай якой зьяўляецца разьвіцьцё
дэмакратыі ў міжнародным маштабе, Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс і
Адміністратар ПРААН Кемаль Дэрвіш прывіталі захады, зробленыя Сусьветным самітам
ААН 2005 году па ўмацаваньні дэмакратычных інстытуцыяў, уключаючы заснаваньне
новага Фонду дэмакратыі ААН.
25 жнiўня 2005 | Роля энергетыкі і экалогіі ў працэсе развіцця
24 жніўня 2005 году Адміністратар Праграмы развіцця ААН Кемаль Дэрвіш
абнародаваў падрыхтаваны ПРААН даклад пад назвай “Устойлівая розніца: роля
энергетыкі і экалогіі ў працэсе дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя”. На
старонках Дакладу выкладзеныя довады, што сведчаць пра несумнеўную неабходнасць
уліку ролі і выдаткаў, звязаных з энергетычным і экалагічным чыннікамі, у рамках
нацыянальных стратэгіяў дасягнення МРТ.
16 жнiўня 2005 | Колішні міністр эканомікі Турэччыны пераймае стырно кіравання Праграмай развіцця ААН
На мінулым тыдні Кемаль Дэрвіш, колішні турэцкі міністр эканомікі, які ў мінулым
з'яўляўся таксама высокапастаўленым чыноўнікам Сусветнага банку і чальцом
Еўрапейскага канвенту, распачаў выкананне абавязкаў Адміністратара Праграмы
развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН) – глабальнай сеткі ААН у галіне
развіцця.
01 жнiўня 2005 | Партнёрства дзеля скарачэння беднасці: Ініцыятыва па развіцці ўстойлівага бізнесу
Буйнамаштабнага скарачэння беднасці магчыма дасягнуць толькі шляхам паляпшэння становішча спраў у галіне даступнасці неабходных тавараў і паслуг, а таксама стварэння магчымасцяў дзеля працаўладкавання для найбольш бедных слаёў насельніцтва свету.
13 чэрвеня 2005 | У краінах СНГ пяць адсоткаў насельніцтва жыве менш чым на адзін даляр у дзень
За апошнія 15 гадоў колькасць людзей, што жывуць ва ўмовах скрайняй галечы, скарацілася на 130 мільёнаў чалавек. Гэта – важны крок у напрамку дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя. Аднак, магчымасць іх дасягнення да 2015 году выклікае сумневы.
12 траўня 2005 | ПРААН і Нарвегія падпісалі пагадненне пра вылучэнне 10 мільёнаў даляраў ЗША на развіццё Каўказу
Зэфірын Дыябрэ, памочнік Адміністратара Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Ян Пэтэрсэн, міністр замежных спраў Нарвегіі, падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні, адпаведна якому Нарвегія вылучыць 10 мільёнаў даляраў ЗША на рэалізацыю праектаў ПРААН у Арменіі, Азербайджане ды Грузіі цягам бліжэйшых трох гадоў.
05 траўня 2005 | Генеральная Асамблея ААН адзінагалосна зацвердзіла кандыдатуру Кемаля Дэрвіша на пасадзе Адміністратара ПРААН
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у складзе 191
краіны, адзінагалосна зацвердзіла сёння кандыдатуру Кемаля Дэрвіша, колішняга
міністра фінансаў Турэччыны, што займаў высокія пасады ў Сусветным банку, на
пасадзе Адміністратара Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН).
Чакаецца, што спадар Дэрвіш пачне выкананне сваіх абавязкаў Адміністратара ПРААН
на чатырохгадовы тэрмін з 15 жніўня 2005 году.
04 красавiка 2005 | Спецыялісты папярэджваюць – змяненні экасістэмаў пагражаюць развіццю чалавецтва
Як адзначаецца ў Зборным дакладзе па выніках ацэнкі экасістэмаў на парозе
тысячагоддзя – сапраўды гістарычным даследаванні, праведзеным і прадстаўленым на
гэтым тыдні супольнымі намаганнямі ПРААН, ЮНЭП, ГЭФ, Фонду ААН, Сусветнага
банку, Сусветнага інстытуту рэсурсаў ды іншых міжнародных партнёраў, што
дзейнічаюць у галіне навукі і развіцця, каля шасцідзесяці адсоткаў функцыяў
экасістэмаў, што падтрымліваюць жыццё на Зямлі – ўключаючы чыстую ваду, рыбныя
рэсурсы, рэгуляцыю кругазвароту вады і атмасферы, a таксама рэгуляцыю
рэгіянальнага клімату, прыродныя бедствы і эпідэміі – дэградуюць альбо церпяць
страты ў выніку няўстойлівага выкарыстання іх чалавекам.
10 сакавiка 2005 | Дэмакратычнае кіраванне: ўзаемасувязь паміж пытаннямі забеспячэння бяспекі і парадкам дня ў галіне развіцця
Аб'яднаўшы ў
сваіх шэрагах каля ста нацыяў, што забавязаліся падтрымліваць ды развіваць
дэмакратыю ў сваіх краінах па ўсім свеце, Супольнасць дэмакратыяў адыграцьме
важную ролю ў развязанні аднаго з асноватворных пытанняў нашага часу – а
менавіта таго, якім чынам варта надаць падтрымку той хвалі дэмакратызацыі,
сведкамі якой мы з'яўляемся вось ужо цягам больш як трыццаці гадоў, і таго, якім
чынам належыць надаваць дапамогу іншым краінам і іх грамадзянам у іх намаганнях
на шляху дэмакратызацыі.
22 лютага 2005 | ПРААН стварыла новы вэб-сайт, прысвечаны пытанням развіцця і арыентаваны на краіны Еўропы і СНД
Рэгіянальнае бюро ПРААН па Еўропе і СНД адчыніла дзеля выкарыстання ў сетцы інтэрнэт свой удасканалены вэб-сайт, створаны ў новым дызайне. Стварэнне новага сайту з'яўляецца важным крокам у намаганнях ПРААН па зборы, назапашванні і пашырэнні інфармацыі ў галіне развіцця, што датычыцца Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, а таксама краінаў СНД.
28 студзеня 2005 | Гордан Браўн, Хілары Бэн і Марк Мэлак Браўн заклікаюць сусветную супольнасць выкарыстаць 2005 год дзеля таго, каб ператварыць словы ў канкрэтныя дзеянні па ліквідацыі беднасці
2005 год мае вырашальнае значэнне дзеля ажыццяўлення эфектыўных міжнародных захадаў па ліквідацыі беднасці ва ўсім свеце, абвесціў Канцлер казначэйства Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі Гордан Браўн, выступаючы перад удзельнікамі форума высокага ўзроўня па пытаннях развіцця ў Лондане.
25 студзеня 2005 | Aдміністратар Праграмы развіцця ААН прадставіў Выканаўчаму савету ПРААН сваё бачанне рэформаў у сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
"Несумненна, што вырашальная і сапраўды неаддзельная роля ў працэсе глабальнага развіцця належыць менавіта ПРААН, якая тэарэтычна і фактычна з'яўляецца глабальнай арганізацыяй сістэмы ААН у галіне развіцця, што валодае неабходнай экспертнай базай для развіцця патэнцыялу ва ўсіх сферах практычнай дзейнасці і з'яўляецца базавай арганізацыяй рэзідэнтаў-каардынатараў, a таксама ачольвае Групу развіцця ААН. Нашыя абавязанні, што датычацца абнаўлення арганізацыі, павінны быць падмацаваныя стратэгічнымі рашэннямі, закліканымі павялічыць наш калектыўны ўплыў у свеце. Гэта – няпростая задача, але мы будзем працаваць у згаданым напрамку, кіруючыся трывалымі падставамі рэформаў, распачатых Генеральным сакратаром, і ў нас ужо пачынае складвацца яснае бачанне будучыні".
17 студзеня 2005 | ААН прадстаўляе практычны план дзеянняў па барацьбе з беднасцю
Даклад Праектa тысячагоддзя ААН “Інвеставанне ў развіццё” быў
прадстаўлены Генеральнаму сакратару Кофі Анану і атрымаў падтрымку экспертаў, як
рэнтабельны план дасягнення Мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі
тысячагоддзя да 2015 г.
01 снежня 2004 | Пасланне Адміністратара ПРААН Марка Мэлака Браўна з нагоды Сусветнага дня барацьбы з СНІДам, 1 снежня 2004 году
Нягледзячы на ўзгодненыя
намаганні, што прымаюцца ўрадамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і
міжнароднымі агенцтвамі, ВІЧ/СНІД усё яшчэ з небяспечным размахам працягвае сваю
разбуральную дзейнасць у грамадстве. Толькі ў 2004 г. ад СНІДу памерлі 3,1 млн
чалавек, a колькасць выпадкаў новага інфіцыравання ВІЧ ацэньваецца ў 5 мільёнаў.
Гэта значыць, што агульная колькасць ахопленых эпідэміяй ва ўсім свеце дасягае
40 мільёнаў чалавек.
25 кастрычнiка 2004 | Прадстаўнік Таджыкістану атрымаў прэмію за барацьбу з беднасцю
У Штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў восьмы раз прайшла цырымонія ўручэння прэміі за заслугі ў справе ліквідацыі беднасці. Прэмія заснаваная Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з групай няўрадавых арганізацыяў.
26 красавiка 2004 | Чарнобыль: 18 год пазней пасля ядравай катастрофы
18
год пазней пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Ян Эгелан, Намеснік Генеральнага
сакратара ААН па гуманітарных пытаннях, заклікае міжнародную супольнасць не
адварочвацца ад патрэбаў людзей, якія ўсё яшчэ пераадольваюць наступствы
найжахлівейшай за ўсю гісторыю чалавецтва ядравай катастрофы.
01 сакавiка 2004 | СНІД ставіць пад пагрозу эканамічны рост у краінах Еўропы
“ВІЧ/СНІД становіцца ўсё больш актуальнай праблемай для ўсёй Еўропы ад Дубліна да Масквы”, - заявіў Калман Міжэй, рэгіянальны дырэктар Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый для Еўропы і СНД (ПРААН) у сваім звароце да лідэраў еўрапейскіх дзяржаў, што наведалі сустрэчу, на якой абмяркоўваліся рэгіянальныя захады ў адказ на пашырэнне эпідэміі.
17 лютага 2004 | Новы даклад ПРААН папярэджвае палітыкаў краінаў Усходняй Еўропы і СНД пра небяспеку пашырэння эпідэміі ВІЧ/СНІД у краінах рэгіёну
У новым дакладзе Праграмы развіцця ААН (ПРААН), што выходзіць у свет сёння, упершыню ўсебакова прааналізаваная эпідэмія ВІЧ/СНІДу ў 28 краінах Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, Балтыі і СНД. Даклад запрашае да абмеркавання магчымых палітычных рашэнняў, накіраваных на спыненне распаўсюджвання хваробы.
17 кастрычнiка 2003 | 17 кастрычніка -- Міжнародны дзень барацьбы з беднасцю
Нягледзячы на істотны прагрэс, дасягнуты чалавецтвам у галіне падвышэння дабрабыту, беднасць і ў XXI стагоддзі застаецца глабальнай праблемай.
|