Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Новая праграма навучыць узнаўляць балоты

Новая навучальная праграма па экалягічнай рэабілітацыі выпрацаваных тарфяных радовішчаў і іншых парушаных балотаў распрацаваная ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Рэнатуралізацыя і ўстойлівае кіраваньне тарфянымі балотамі дзеля перадухіленьня дэградацыі земляў, зьмяненьня клімату і забесьпячэньня захаваньня глябальна значнай біялягічнай разнастайнасьці».

Асноўная задача праграмы – прыцягнуць увагу адмыслоўцаў да пытаньня аб неабходнасьці паўторнага забалочваньня дый прапанаваць мэтодыку, а таксама практычныя рэкамэндацыі па ўзнаўленьні экасыстэмаў выпрацаваных тарфянішчаў і парушаных балотаў.

Тарфяныя балоты ва ўсім сьвеце прызнаныя адным з самых важных тыпаў натуральных біятопаў. У Беларусі ёсьць значная колькасьць тарфяных балотаў і іншых тыпаў водна–балотных абшараў. Асушваньне і наступная распрацоўка тарфяных радовішчаў парушае гідралягічны рэжым ня толькі на саміх радовішчах, але і на прылеглых тэрыторыях; зьнішчаюцца месцапражываньні водна–балотнай флёры і фаўны, уключаючы рэдкія і зьнікаючыя віды. Парушаныя балоты больш не выконваюць уласьцівыя ім біясфэрныя функцыі. У выніку зьяўляюцца значныя тэрыторыі выпрацаваных тарфянішчаў, якія ня могуць быць выкарыстаныя ў сельскай і лясной гаспадарках.

Распрацоўнікам навучальнай праграмы «Экалягічная рэабілітацыя выпрацаваных тарфяных радовішчаў і іншых парушаных балотаў» удалося сабраць і падсумаваць шырокую інфармацыю, якая дазваляе комплексна зірнуць на праблему паўторнага забалочваньня выпрацаваных тарфянішчаў і вызначыць найбольш эфэктыўныя падыходы да кіраваньня гэтымі тэрыторыямі. Праграма распрацаваная на падставе айчыннага і міжнароднага досьведу навуковых дасьледаваньняў, а таксама практыкі паўторнага забалочваньня, рэнатуралізацыі тарфяных радовішчаў і іншых парушаных балотаў на тэрыторыі Беларусі і замежных краін.

Праграма будзе цікавая землекарыстальнікам, што маюць справу з такімі тэрыторыямі ў сваёй гаспадарчай дзейнасьці, а таксама можа быць выкарыстаная для падвышэньня кваліфікацыі кіруючых работнікаў і адмыслоўцаў лясной гаспадаркі.

Праграма даступная для запампоўкі на сайце праекту ПРААН/ГЭФ: www.peatlands.by у разьдзеле «Праграма навучаньня».

Па дадатковую інфармацыю просьба зьвяртацца да Аляксея Чыстадарскага, супрацоўніка па інфармацыі праектаў ПРААН/ГЭФ, па тэл. у Менску (017) 294–90–69, электронная пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail