Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Пытанні захавання біяразнастайнасці ўпершыню цалкам улічаныя ў схеме землеўпарадкавання раёна

Пытанні захавання біялагічнай разнастайнасці былі ўлічаныя пры распрацоўцы схемы землеўпарадкавання Карэліцкага раёна. Такі падыход пры распрацоўцы раённай схемы землеўпарадкавання быў застасаваны ў Беларусі ўпершыню. Схема землеўпарадкавання Карэліцкага раёна была падрыхтаваная ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі».

– Улік пытанняў захавання біяразнастайнасці ў схемах землеўпарадкавання – гэта аснова экалагічна збалансаванага тэрытарыяльнага планавання. Яно з'яўляецца абавязковай умовай устойлівага развіцця рэгіёна ў доўгатэрміновай перспектыве. Рэалізацыя такога падыходу – частка дзяржаўнай палітыкі, – кажа Наталля Мінчанка, начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь – нацыянальнага выканаўчага агенцтва праекту ПРААН/ГЭФ.

Карэліцкі раён належыць да 10 раёнаў, для якіх у рамках праекту распрацоўваюцца схемы землеўпарадкавання, якія ўлічваюць патрэбы захавання біяразнастайнасці. Для гэтага эксперты праекту папярэдне праводзяць інвентарызацыю біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці гэтых раёнаў. Так, у Карэліцкім раёне экспертамі былі выяўленыя месцы пражывання 42 відаў дзікіх жывёл і 19 відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для 88 месцапражыванняў падрыхтаваныя ахоўныя абавязанні, захады па іх ахове ўключаныя ў схему землеўпарадкавання раёна.

– Схема землеўпарадкавання вызначае стратэгію землекарыстання раёна, робячы яго ўстойлівым, гэта значыць, яна ўлічвае як эканамічныя, сацыяльныя, так і экалагічныя інтарэсы. Таму ў дакуменце, падрыхтаваным у рамках праекту, прысутнічаюць як абмежаванні, звязаныя з неабходнасцю захавання біяразнастайнасці, так і рэкамендацыі, як найбольш эфектыўна выкарыстаць землі раёна, – кажа мэнэджар праекту ПРААН/ГЭФ Уладзімір Каўтуноў.

Пасля абмеркавання з усімі задзейнічанымі бакамі праект схемы землеўпарадкавання быў перададзены кіраўніцтву Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Па меры дапрацоўкі схема землеўпарадкавання з улікам выказаных заўвагаў і прапаноў будзе прадстаўленая на зацвярджэнне ў Гродзенскі аблвыканкам. Прыняццё схемы землеўпарадкавання Карэліцкага раёна плануецца скончыць да канца 2011 году.

Да ведама: «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі» – праект Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ). Ажыццяўляецца ў Беларусі з студзеня 2011 да студзеня 2014 году. У рамках праекту для 10 «пілотных» адміністрацыйных раёнаў распрацоўваюцца схемы землеўпарадкавання, якія ўлічваюць патрэбы захавання біяразнастайнасці. На сёння падрыхтаваныя схемы землеўпарадкавання Карэліцкага, Івацэвіцкага і Валожынскага раёнаў, да канца 2011 г. таксама будзе падрыхтаваная схема землеўпарадкавання Расонскага раёна, у 2012–2013 гг. – Бабруйскага, Глыбоцкага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Клічаўскага і Слонімскага раёнаў.

Пералічаныя раёны былі абраныя на той падставе, што высокая сельскагаспадарчая засвоенасць тут спалучаецца з захаванасцю натуральных прыродных супольнасцяў і вялікай колькасцю рэдкіх відаў жывёл і раслін. Дзякуючы гэтаму пры распрацоўцы схем землеўпарадкавання «пілотных» раёнаў будзе атрыманы ўсебаковы досвед спалучэння пытанняў захавання біяразнастайнасці і землекарыстання. Да 2014 г. назапашаныя веды плануецца перадаць дадаткова 40 адміністрацыйным раёнам, гэта значыць распаўсюдзіць на 36 % тэрыторыі Беларусі. Падрабязней тут: www.biodiversity.by.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Ірыны Новак, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю праекту ПРААН/ГЭФ, маб. +375 29 618–99–59, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail