Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Праект ПРААН/ГЭФ вяртае рэдкую кветку

Больш за тысячу парасткаў рэдкай расліны – званка лілеялістага – былі высаджаныя ў навакольнае асяроддзе 20 кастрычніка на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Спораўскі» ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Акцыя па высаджванні кветак стала завяршальным этапам работ па ўзнаўленні званка, праведзеных супрацоўнікамі Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палессі». У мерапрыемстве ўзялі актыўны ўдзел вучні Здзітаўскай сярэдняй школы.

– Саджанцы атрыманыя з выкарыстаннем метадаў клеткавай інжынерыі і па генатыпе ідэнтычныя раслінам гэтага віду, што сустракаюцца на абшарах Беларусі, – адзначыў Аркадзь Скуратовіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі фаўны і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Ў.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта пілотны праект для Беларусі і яго ўнікальны досвед можа быць выкарыстаны для ўзнаўлення папуляцый іншых рэдкіх і знікаючых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і шэрагу еўрапейскіх краін. Важна адзначыць тое, што званок лілеялісты занесены ў Бернскую канвенцыю ды мае адмысловы міжнародны статус аховы.

Прыкметнае скарачэнне ў Беларусі колькасці і плошчы пашырэння шэрагу відаў з міжнародным статусам аховы патрабуе арганізацыі і выкарыстання новых формаў работ па ахове і маніторынгу гэтых раслін. У межах Беларусі налічваецца каля 20 відаў судзінкавых раслін з адмысловым ахоўным статусам. Сярод іх сустракаюцца віды, якія ўжо шмат дзесяцігоддзяў не выяўляюцца пры правядзенні палявых даследаванняў, а для шэрагу раслін, уключаючы званок лілеялісты, адзначаецца значнае скарачэнне іх колькасці на тэрыторыі краіны.

Цяпер званок лілеялісты збольшага сустракаецца ў рэгіёне Беларускага Палесся на пераважна напаўадкрытых прасторах з рэдкім шырокалісцевым лесам або ў хмызняках з рэдкалессем дуба ў поймах буйных рэк. Агульная колькасць званка ў натуральным асяроддзі не перавышае 300 раслін. Новая папуляцыя значна падвышае шанцы званка лілеялістага зноў стаць папулярнай кветкай Беларускага Палесся. Пры спрыяльным экалагічным становішчы званок лілеялісты можа захоўвацца на адным месцы больш за сто гадоў.

Плантацыя была пасаджаная на трох пляцоўках удалечыні ад паселішчаў. Падобныя захады неабходныя, бо яркія сінія кветкі ў форме вытанчана выцягнутага званка робяць гэтую расліну жаданым трафеем аматараў лясных і лугавых красак.

Да ведама: званок лілеялісты мае II катэгорыю аховы (EN) – знікаючы від. Расліна занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў, ахоўваецца ў Польшчы і шэрагу абласцей Расіі (Бранскай, Маскоўскай, Смаленскай). Званок таксама ўключаны ў Дадатак II да Дырэктывы Еўрапейскага Звяза аб месцапражываннях і Канвенцыю аб біялагічнай разнастайнасці, аб водна-балотных угоддзях, што маюць міжнароднае значэнне, па ахове еўрапейскай дзікай прыроды і прыродных месцапражыванняў (Бернская канвенцыя).

Па дадатковую інфармацыю просьба звяртацца да Аляксея Чыстадарскага, супрацоўніка па інфармацыі праекту ПРААН/ГЭФ «Палессе», па тэл. у Мінску (017) 294 90 69, маб. 8 (029) 656 15 30.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail