Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Два дні ў Беларусі прайшлі пад дэвізам «Кідай паліць – дыхай свабодна!»

30 і 31 траўня ва ўсіх ахвотных была магчымасьць ня толькі кінуць паліць, але і атрымаць за гэта прыз – кашулю з малюнкам зялёнага дрэўца і дэвізам акцыі «Дыхай свабодна!».

Акцыя распачалася 30 траўня побач з Нацыянальнай бібліятэкай: тут адбыліся спаборніцтвы для прафэсыяналаў і аматараў роварнага спорту. У іх узялі ўдзел каля 40 беларускіх «байкераў», зарэгістраваліся таксама адзін удзельнік з Латвіі і адзін з ЗША. Маратон правёў вядомы спартовы камэнтатар Арташэс Антанян: «Для мяне гонар браць удзел у падобнай акцыі, бо няма нічога важнейшага за здаровы лад жыцьця. Я і сам не палю і іншым ня раю. Займайцеся веласпортам – гэтае значна лепшае выкарыстаньне для вашых лёгкіх. І зусім няважна, аматар вы або прафэсыянал, спорт – гэта, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і велізарнае задавальненьне!».

У Менску, Гародні, Гомелі, Віцебску і Магілеве ў паркох культуры і адпачынку ў гэтыя дні прайшлі спартова-забаўляльныя імпрэзы: працавалі інфармацыйныя палаткі, у якіх можна было атрымаць кансультацыі па пытаньнях прафіляктыкі захворваньняў, зьвязаных з тытунепаленьнем, адбыліся тэматычныя віктарыны, спаборніцтвы па міні-футболе, перацягваньні канату, дартсам, армрэсьлінгу. Праграма спартовых імпрэзаў у гарадох уключала таксама спаборніцтвы, якія не ўваходзяць у афіцыйны сьпіс сусьветных чэмпіянатаў, напрыклад, спаборніцтва пад назовам «Вымерайце аб'ём лёгкіх, надзьміце паветраны шар за 30 сэкундаў». Падчас правядзеньня акцыі ў абласных цэнтрох працавалі перасоўныя пульмасканы, у якіх любы ахвотны змог прайсьці флюараграфічнае абсьледаваньне.

31 траўня жыхары сталіцы ўбачылі на цэнтральных вуліцах места агітацыйны аўтобус «Я магу спыніць сухоты!». Каманда валянтэраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа раздавала ўлёткі, якія заклікалі кінуць паліць, пераконвала выкінуць цыгарэты ў сьмецьцевыя бачкі на прыпынках, а таксама разгортвала плякат «Кідай паліць – дыхай свабодна!». Аўтобус №515 з рэклямай «Я магу спыніць сухоты!» цяпер вярнуўся на свой звычайны маршрут. Падобны аўтобус зьявіўся гэтымі днямі і ў Гомелі.

Сусьветны дзень бяз тытуню (World No-Tobacco Day) быў заснаваны Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1988 годзе і традыцыйна адзначаецца 31 траўня ў мэтах прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемы паленьня і захворваньняў, спадарожных гэтай шкоднай звычцы. Афіцыйна прызнана, што паленьне зьвязанае з такімі небясьпечнымі хваробамі, як сардэчна-сасудзістыя захворваньні, захворваньні органаў дыханьня, анказахворваньні. Па дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны год больш чым у васьмі мільёнаў чалавек разьвіваюцца актыўныя сухоты, і прыкладна два мільёны чалавек паміраюць ад гэтай хваробы.

Акцыя «Дыхай свабодна!» зьяўляецца часткай інфармацыйнай кампаніі «Я магу спыніць сухоты!», рэалізоўванай у Беларусі ў рамках выкананага Праграмай разьвіцьця ААН у супрацоўніцтве зь Міністэрствам аховы здароўя гранта Глябальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» ў Рэспубліцы Беларусь». Арганізатарам акцыі выступіла Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Па дадатковую інфармацыю просьба зьвяртацца ў прэсавую службу грантаў Глябальнага фонду ў Беларусі да спэцыяліста па сувязях з грамадзкасьцю Марыі Маліноўскай па тэлефоне (017) 299 07 87, (029) 164 23 56, або ў прэсавую службу Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па тэл.: +375 17 227 66 82, +375 029 116 30 21, +375 29 620 78 79.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail