Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Удзельнікі навукова-практычнага семінара абмеркавалі праблемы захавання зубра ў Беларусі

25 лютага на базе СПК «Азёры» адбыўся навукова–практычны семінар, прысвечаны стану і праблемам захавання і рацыянальнага выкарыстання зубра ў Беларусі. Арганізатарамі форума выступілі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і праект ГЭФ/ПРААН «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі».

Падставай для правядзення семінара стала неабходнасць высвятлення ўзроўня стабільнасці папуляцыі зубра Беларусі і абгрунтаванасці палявання на яго. У семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адмыслоўцы і эксперты ў галіне тэрыялогіі, вірусных інфекцый, паляўніча–рыбалоўных гаспадарак.

Зубр у Беларусі мае так званы бінарны статут аховы, а гэта на практыцы азначае, што беларуская папуляцыя зубраў складаецца з жывёл асноўнага і рэзервовага генафондаў. Зубры асноўнага генафонду належаць да відаў жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і паляванне на іх забароненае. Каб унесці жывёлу ў рэзервовы фонд, ствараецца адмысловая камісія, робіцца выбракоўванне жывёл, якія могуць загінуць або маюць дэфекты і не здольныя ўдзельнічаць у рэпрадукцыі.

Начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка і мэнэджар праекту па захаванні біяразнастайнасці Ўладзімір Каўтуноў апісалі асноўныя патрабаванні і падыходы ў галіне аховы і ўстойлівага выкарыстання відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

У практычнай частцы семінара быў арганізаваны выезд на падкормавыя пляцоўкі для зуброў, у выніку якога ўдзельнікам навочна азнаёміліся з метадамі кармлення і выбракоўвання зуброў.

Начальнік аддзела біялагічнай разнастайнасці Мінпрыроды Аляксандр Гіраеў падсумаваў прамежкавыя вынікі выканання плану мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010 – 2014 гг. Адной з асноўных праблем захавання віду з'яўляецца некратычны баланапасціт самцоў (т.зв. СНІД зубра), перадаваны здаровым асобінам праз асноўных узбуджальнікаў – мух і носьбітаў–самак, прычым на гэта хварэюць толькі асобіны, што жывуць ў Белавежскай пушчы.

Падчас семінара былі зробленыя высновы, што стан папуляцыі зубра Беларусі ў цэлым стабільны, паляванне на яго вядзецца з улікам узроставага і фізічнага стану (г.зн. адстрэльваюцца толькі хворыя, пакалечаныя або непрыдатныя для размнажэння зубры).

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся да кіраўніка праекту Ўладзіміра Каўтунова, тэл. 203–57–50.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail