Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Праект ПРААН/ГЭФ па ўзнаўленьні тарфянікаў: досьвед варты ўвагі

Практычны досьвед па паўторным забалочваньні выпрацаваных тарфянікаў і парушаных балотаў, атрыманы падчас рэалізацыі міжнароднага праекту ПРААН/ГЭФ па ўзнаўленьні тарфянікаў, цікавы і каштоўны для Беларусі і можа быць запатрабаваны ў краінах Заходняй Эўропы, дзе пытаньне ўзнаўленьня гэткіх абшараў застаецца досыць актуальным. Да такое высновы прыйшлі ўдзельнікі Кардынацыйнай рады праекту ПРААН/ГЭФ «Рэнатуралізацыя і ўстойлівае кіраваньне тарфянымі балотамі дзеля перадухіленьня дэградацыі земляў, зьменаў клімату і забесьпячэньня захаваньня глябальна значнай біялягічнай разнастайнасьці», паседжаньне якога адбылося 26 жніўня 2009 году ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Мікалая Канстанцінавіча Крука, намесьніка міністра лясной гаспадаркі, Нацыянальнага каардынатара праекту.

– Праект завяршаецца пры канцы 2010 году, але ўжо цяпер мы павінны распачаць усебаковы, глыбокі аналіз таго, што зроблена ў рамках ініцыятывы па ўзнаўленьні балотаў Беларусі. Гэта павінна стаць адной з галоўных задачаў праекту на найбліжэйшую пэрспэктыву, — адзначыў М.К. Крук.

Грунтуючыся на назапашаным досьведзе, супрацоўнікі праекту сумесна з нацыянальнымі і замежнымі экспэртамі плянуюць распрацаваць тэхнічныя мадэлі ўзнаўленьня балотаў, розныя варыянты сцэнару стабілізацыі гідралягічнага рэжыму, скласьці прагноз разьвіцьця заболачваных экасыстэмаў дый вызначыць індыкатары эфэктыўнасьці паўторнага забалочваньня.

Паводле навуковага каардынатара праекту Аляксандра Васілевіча Казуліна, вялікая частка работаў па паўторным забалочваньні завершаная і цяпер вельмі важна правільна ацаніць эфэкт ад гэтае працы. Адным з мэтадаў ацэнкі будзе вызначэньне суадносінаў біятопаў на забалочаных участках з выкарыстаньнем касьмічных здымкаў. Аналіз суадносінаў біятопаў будзе таксама зьяўляцца асновай для падліку вылучэньняў парніковых газаў з праектных тэрыторыяў.

Праект ПРААН/ГЭФ рэалізуецца ў Беларусі з 2006 году. На сёньня паўторна забалочаныя 10 з 17 праектных тэрыторыяў агульнай плошчай каля 23 000 га. Да канца 2010 году плянуецца забалоціць яшчэ пяць тэрыторыяў і на дзьвюх правесьці маніторынг балотнай флёры і фаўны. З пачатку 2009 году праектам адноўлены гідралягічны рэжым на чатырох балотах: Асьвейскае, Обаль–1 (Віцебская вобласьць), Грычына–Старобінскае (Менская вобласьць), Булеў Мох (Менская і Гомельская вобласьці). У верасьні 2009 году пачнуцца працы па будаўніцтве гідрарэгулюючых спарудаў на выпрацаваных плошчах тарфянога радовішча Асінаўскае–1, Асінаўскае–2 у Віцебскай вобласьці.

Дадатковае фінансаваньне ў памеры 261,3 тыс. эўраў, вылучанае нямецкім банкам разьвіцьця KfW, дазваляе значна скараціць дэфіцыт бюджэту праекту і да канца 2010 году забясьпечыць выкананьне ў поўным аб'ёме захадаў па паўторным забалочваньні ўсіх праектных тэрыторыяў.

Праект таксама зрабіў свой унёсак ва ўдасканаленьне нарматыўнай базы па здабычы торфу з улікам патрабаваньняў па ахове навакольнага асяродзьдзя. Экспэртамі ПРААН/ГЭФ распрацаваныя мэтадычныя рэкамэндацыі па перадухіленьні парушэньняў гідрарэжыму суседніх балотаў пры здабычы торфу і экалягічнай рэабілітацыі парушаных балотаў.

Агулам чальцы Кардынацыйнай рады далі станоўчую ацэнку хадзе і вынікам рэалізацыі праекту.
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да Аляксея Чыстадарскага, супрацоўніка па інфармацыі праектаў ПРААН/ГЭФ, па  тэл. у Менску 294 90 69, маб. (029) 656 15 30.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail