Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Адміністрацыйная рэформа ў Беларусі – задача новага праекту ПРААН

26 лютага 2007 году – Забесьпячэньне канстытуцыйных правоў беларускіх грамадзянаў, прасоўваньне прынцыпаў адказнасьці і адкрытасьці ў працы дзяржаўных органаў шляхам рэформы адміністрацыйных працэдураў — мэта новага праекту Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі.

Праект «Садзейнічаньне ўдасканаленьню адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь» будзе ажыцьцёўлены цягам двух наступных гадоў, яго агенцыяй-выканаўцам зьяўляецца Нацыянальны цэнтар заканапраектнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

— Наладжваньне эфэктыўнага ўзаемадзеяньня паміж грамадзянамі і органамі дзяржаўнага кіраваньня зьяўляецца адной з галоўных задачаў і адначасова адной з найвялікшых праблемаў для ўрадаў ва ўсім сьвеце, — кажа Каардынатарка праектаў ПРААН у Беларусі Аліна Остлінг. — Асабліва гэта датычыцца разьвіваных краінаў і краінаў з пераходнай эканомікай, у якіх пабудова адпаведнай сусьветным стандартам сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня на прынцыпах празрыстасьці, пільнаваньня правоў чалавека і гендэрнай роўнасьці зьяўляецца неабходнай умовай забесьпячэньня шырэйшага ўдзелу грамадзянаў у прыняцьці рашэньняў.

Новы праект мае на ўвазе шматбаковы падыход да адміністрацыйных працэдураў праз падвышэньне магчымасьцяў дзяржаўных органаў з аднаго боку і інфармаванасьці грамадзянаў наконт іх правоў — з другога, а таксама праз прыцягненьне міжнароднага досьведу. Мерапрыемствы праекту прадугледжваюць дапамогу ў распрацоўцы заканадаўчага акту аб адміністрацыйных працэдурах, апытаньне грамадзкай думкі дый інтэграцыю прапановай грамадзянаў у тэкст дакумэнта, правядзеньне інфармацыйных інтэрактыўных трэнінгаў з рознымі групамі насельніцтва ў рэгіёнох.

— Праект ёсьць надзвычай своечасовым, бо ён ня толькі мае садзейнічаць распрацоўцы закону аб адміністрацыйных працэдурах, але і дапаможа навучыць прадстаўнікоў сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня Беларусі перадавому замежнаму досьведу ўкараненьня адміністрацыйных працэдураў у штодзённую практыку, — адцеміла заступніца дырэктара Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, нацыянальная каардынатарка праекту Людміла Панферава.

У склад Каардынацыйнай рады праекту ўваходзяць прадстаўнікі ключавых міністэрстваў і ўстановаў па працы з грамадзянамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама арганізацыяў, адказных за юрыдычнае напаўненьне і ўвасабленьне ў жыцьцё адміністрацыйнае рэформы: Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства эканомікі, Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці, Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да мэнэджэра праекту Дзьмітрыя Фрышчына, тэл. 222-63-75, эл.пошта: , альбо да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227-38-17, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail