Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Міжнародныя эксперты праводзяць у Беларусі навучальны курс па лячэнні мультырэзістэнтных сухотаў

Курс навучання з удзелам міжнародных экспертаў «Лячэнне і вядзенне сухотаў з множнай лекавай устойлівасцю (МЛУ–ТБ)» праходзіць гэтымі днямі ў Рэспубліканскім навукова–практычным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі ў рамках выконванага ПРААН гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.

Асноўныя кірункі навучальнага курсу – асаблівасці вядзення і лячэння хворых з мультырэзістэнтнымі сухотамі, купіравання пабочных з'яў пры лячэнні супрацьсухотнымі лекавымі сродкамі, фармаванне прыхільнасці да лячэння хворых на МЛУ–ТБ, лячэнне сухот у пацыентаў з ВІЧ. Асаблівая ўвага надаецца новым метадам бактэрыялагічных даследаванняў сухот, распрацоўцы падыходаў да вядзення выпадкаў МЛУ–ТБ у Беларусі. У семінары ўдзельнічаюць спецыялісты супрацьсухотных устаноў з усіх рэгіёнаў краіны, якія працуюць з хворымі на МЛУ–ТБ.

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі і сумежных краінах характарызуецца ростам мультырэзістэнтных і ВІЧ–асацыяваных сухот. На сёння ў краіне больш за 20% сярод упершыню выяўленых пацыентаў і амаль палову сярод кантынгентаў бактэрыявыдзяляльнікаў складаюць хворыя з мультырэзістэнтнымі формамі сухот. Гэтыя праблемы вымагаюць аптымізацыі падыходаў да лячэння, і тут сваім досведам з беларускімі адмыслоўцамі дзеляцца калегі з Латвійскага Цэнтра даследавання МЛУ–ТБ СААЗ Вайра Леймане, Гунта Кірвелайце і Вія Скрыпчонок.

– Тут сабраліся вельмі зацікаўленыя людзі, – адзначае эксперт САЗ Вайра Леймане, – Нам задаюць шмат пытанняў. Нашая мэта – перадаць свой досвед тым, хто ўжо актыўна працуе тут у галіне лячэння мультырэзістэнтных сухот. Гэты курс перш за ўсё клінічны, хоць арганізатарскімі пытаннямі, датычнымі ўкаранення праграм барацьбы з МЛУ–ТБ, мы таксама займаемся. Мы навучаем адмыслоўцаў, як абраць найбольш аптымальныя схемы лячэння, як даць рады перашкодам, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні гэтых схем, напрыклад, пабочным з'явам супрацьсухотных лекавых сродкаў 2–й лініі, як «утрымаць» хворых, каб яны завяршылі лячэнне. Вельмі важна строга выконваць усе захады інфекцыйнага кантролю ў супрацьсухотных установах.

Паводле словаў удзельніка семінара, намесніка галоўнага лекара па медычнай частцы Гомельскай абласной супрацьсухотнай клінічнай лякарні Аляксандра Шыраева, такое навучанне карыснае і неабходнае менавіта сёння, калі пачаў працаваць рэспубліканскі кансіліюм, што кантралюе прызначэнне схем лячэння мультырэзістэнтных сухот:

– Пры лячэнні хворых на сухоты з МЛУ вельмі важна сачыць, каб устойлівасць да супрацьсухотных лекавых сродкаў не павялічвалася. Для гэтага неабходна правільна падбіраць схемы лячэння і кантраляваць своечасовы прыём лекаў. На семінары разбіраюцца актуальныя пытанні: што рабіць, калі адбываецца адрыў ад лячэння, як правільна навучаць пацыентаў алгарытмам прыёму лекаў. Бо сухоты – доўгае захворванне. Псіхалагічна цяжка шмат месяцаў запар прымаць кожны дзень жменю таблетак, і калі пацыенту становіцца лепш, да яго прыходзіць думка: «Можа, я трохі адпачну ад лячэння». Задача лекара – не выпусціць гэты момант і правільна арыентаваць пацыента на працяг тэрапіі.

Значную частку праграмы семінара займаюць практычныя заняткі, разбор пэўных клінічных выпадкаў, прадстаўленых як замежнымі калегамі, так і беларускімі адмыслоўцамі. Семінар працягнецца да 28 студзеня.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў прэсавую службу грантаў Глабальнага фонду ў Беларусі да адмыслоўца па сувязях з грамадскасцю Марыі Маліноўскай па тэлефонах (017) 299–07–87, (029) 164–23–56.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail