Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Інфармацыя, якая захавае здароўе

18 студзеня 2008 году – У Беларусі распачаўся новы праект Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) «Здаровая сям'я», ажыцьцяўляны супольна з Агенцыяй ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID). Афіцыйная прэзэнтацыя праекту адбылася ўчора ў Століне (Берасьцейская вобласьць) на базе цэнтральнай раённай бальніцы.

Асноўнай мэтай двухгадовага праекту зьяўляецца паляпшэньне стану здароўя людзей, што жывуць у населеных пунктах Столінскага раёна, пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праз падвышэньне інфармаванасьці мэтавых групаў па пытаньнях здаровага мацярынства, бацькоўства, выхаваньня і разьвіцьця здаровага дзіцяці, а таксама бясьпечнага пражываньня на пацярпелых абшарах. У мэтавыя групы ўваходзяць спэцыялісты сыстэмы аховы здароўя, цяжарныя жанчыны, кормячыя маці, жанчыны дзетароднага веку і будучыя бацькі, настаўнікі і вучні сярэдніх школаў.

— Сярод многіх праблемаў і бедаў, якія прынесла на беларускую зямлю Чарнобыльская катастрофа, найважнейшай зьяўляецца праблема здароўя, — адцеміў у сваім выступе намесьнік начальніка аддзелу навуковага забесьпячэньня і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі (МНС — арганізацыя–выканальнік  праекту) Генрых Тарасевіч. Паводле ягоных словаў, прыярытэтным напрамкам дзейнасьці дзяржавы зьяўляецца забесьпячэньне здаровага мацярынства і дзяцінства, і новы супольны праект акурат мае дапамагчы ў гэтым.

Праектам прадугледжанае адкрыцьцё і абсталяваньне цэнтру здароўя маці і дзіцяці ў Століне, распрацоўка мэтадалягічных і інфармацыйных матэрыялаў, стварэньне двух тэматычных інтэрнэт–сайтаў і сэрыі відэафільмаў па здаровым мацярынстве, бацькоўстве і дзяцінстве, умельстве бясьпечнага пражываньня на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, правядзеньне тэматычных заняткаў для работнікаў сфэры аховы здароўя і настаўнікаў.

У рамках прэзэнтацыі адбылося адкрыцьцё кансультацыйна–інфармацыйнага цэнтру «Дыялёг», створанага на базе Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы пры падтрымцы праекту «Здаровая сям'я». Цэнтар мае аказваць кансультацыйную дапамогу маладым маці і іх сем'ям па пытаньнях здаровага мацярынства і бацькоўства, а таксама выхаваньня здаровага дзіцяці. У цэнтры, дзе будуць працаваць акушэр–гінэколяг, уроляг, нарколяг і псыхоляг, маладыя людзі змогуць пракансультавацца па пытаньнях рэпрадукцыйнага здароўя, а таксама адносінаў з сваякамі і сябрамі.

Да ведама: Па статыстыцы ў Столінскім раёне каля 60 % жанчын рэпрадукцыйнага веку (18–40 гадоў) і больш за 80 % цяжарных маюць тую ці іншую паталёгію і, як вынік, нараджэньне цалкам здаровых дзяцей робіцца рэдкасьцю. Амаль 90 % немаўлят пры нараджэньні маюць 2 ці 3 групу здароўя. Нізкі ўзровень ведаў і адсутнасьць практычных умельстваў у галіне радыяцыйнай бясьпекі прыводзяць да дадатковага неабгрунтаванага апраменьваньня. Таму гэтак важным здаецца паглыбленьне ведаў і ўмацаваньне пачуцьця адказнасьці ў галіне рэпрадукцыйнага здароўя і радыялягічнай культуры моладзі.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да Мэнэджэра праекту Вікторыі Драбышэўскай, тэл. 8–029–658–51–88, ці да Каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. у Менску 227–38–17.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail