Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

У Менску прайшоў сэмінар па расьследаваньні і судовым разглядзе спраў, зьвязаных з наркотыкамі

22 лютага 2008 года – З 19 да 21 лютага ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе зь незаконным абаротом наркотыкаў» (БУМАД) пры садзейнічаньні Ўпраўленьня па наркотыках і злачыннасьці ААН ў Менску прайшоў міжнародны сэмінар «Асаблівасьці папярэдняга расьследаваньня і судовага разгляду спраў, зьвязаных зь незаконным абаротом наркотыкаў».

Форум сабраў прадстаўнікоў Міністэрстваў і ведамстваў, дзейных у галіне барацьбы зь незаконным абаротам наркотыкаў. Побач з спэцыялістамі МУС, КДБ, Міністэрства аховы здароўя, пракуратуры і судовых органаў Беларусі ў сустрэчы ўзялі ўдзел аўтарытэтныя экспэрты з Расейскай Фэдэрацыі, краінаў Эўрапейскага зьвязу і Цэнтральнай Азіі.

На сэмінары абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з расьследаваньнем і судовым разглядам спраў аб незаконным абароце наркотыкаў, а таксама з злачынствамі транснацыянальнага характару, інструмэнтамі і ініцыятывамі ААН у галіне міжнародна-праўнага супрацоўніцтва, фінансавымі расьследаваньнямі, што датычацца выяўленьня і канфіскацыі злачынных даходаў ад наркабізнэсу. Апроч таго, былі разгледжаныя канкрэтныя прыклады з досьведу краінаў-удзельніцаў: кожная дэлегацыя прадставіла на абмеркаваньне па адной удалай і адной няўдалай справе з уласнай практыкі ў галіне расьследаваньня злачынстваў транснацыянальнага характару.

Беларускім удзельнікам сэмінар даў магчымасьць ня толькі атрымаць новую інфармацыю, але і абмеркаваць канкрэтныя справы ў галіне незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама складанасьці ў расьследаваньні дый шляхі іх пераадоленьня. Экспэрты маглі параўнаць беларускую сыстэму работы ў гэтай сфэры з эўрапейскай, а таксама вызначыць найлепшую практыку расьследаваньня спраў, зьвязаных зь незаконным абаротам наркотыкаў, якая пазьней можа быць выкарыстаная імі ў сваёй працы.

Форум таксама даў беларускім спэцыялістам магчымасьць абмяняцца кантактамі з замежнымі калегамі дзеля далейшае супрацы і абмену інфармацыяй у мэтах каардынацыі супольных намаганьняў па барацьбе з наркотыкамі.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да кіраўнічкі праекту БУМАД у Беларусі Ірыны Жыгалкі па тэл.: 673 33 60, 219 79 96.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail