|
|
|
ПРААН > Навiны > у Беларусi
На прэзентацыі дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе падсумаваныя першыя вынікі яе працы
Сёння ў Офісе Прадстаўніцтва ААН/ПРААН адбылася прэзентацыя дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе ў Рэспубліцы Беларусь. Выданне ўтрымлівае асноўныя ідэі і палажэнні праграмнага дакумента Інфармацыйнай стратэгіі і створанае як дапаможнік у інфармацыйнай працы ў сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.
Інфармацыйная стратэгія па ВІЧ/СНІДзе ў Рэспубліцы Беларусь (ІС) распрацаваная ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гг., а таксама рэалізоўванага ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй. ІС з'яўляецца кіраўніцтвам да дзеяння для арганізацый, што займаюцца інфармацыйна-прафілактычнай дзейнасцю па ВІЧ/СНІДзе.
Мэта ІС – стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы, што забяспечвала б зніжэнне тэмпаў распаўсюджання і адмоўных наступстваў ВІЧ-інфекцыі. ІС павінна вырашыць наступныя задачы: укараніць адзіныя інфармацыйна-камунікацыйныя стандарты ў дачыненні да праблемы ВІЧ/СНІДу, вывесці на якасна новы ўзровень падрыхтоўку спецыялістаў, якія працуюць над стварэннем і прасоўваннем інфармацыі па праблематыцы ВІЧ/СНІДу, стварыць адзіную інфармацыйную інтэрактыўную базу па ВІЧ/СНІДзе ды інш.
У Беларусі працуе Экспертная рада па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе. У 2011 годзе яна аказала экспертную падтрымку пры стварэнні, распрацоўцы і прасоўванні 40 інфармацыйных матэрыялаў і дзвюх інфармацыйных кампаній. З удзелам экспертаў праведзеныя два тэлевізійныя ток-шоў «Міфы і стэрэатыпы аб ВІЧ/СНІДзе» і «Людзі, якія жывуць з ВІЧ. Праўда і міфы» (праграмы размешчаныя на Інтэрнэт-рэсурсе www.aids.by, міжуніверсітэцкім відэаканале «Універсітэт-ТБ», у праграмах рэгіянальных і нацыянальных тэлекампаній).
Распрацаваны спецкурс па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі для студэнтаў інстытута журналістыкі БДУ і адмыслоўцаў, якія навучаюцца на курсах павышэння кваліфікацыі. Адбыліся чатыры тэматычныя семінары-трэнінгі, на якіх прайшлі навучанне 44 журналісты рэгіянальных і сталічных СМІ і 53 студэнты Інстытута журналістыкі БДУ. За час дзеяння ІС адбылося рэзкае змяншэнне ў інтэрнэце колькасці журналісцкіх публікацый, якія ўтрымлівалі б дэзінфармацыю і стыгматызацыю.
У 2012 годзе ў рамках ІС адбудзецца нацыянальны конкурс інфармацыйных матэрыялаў, таксама плануецца правядзенне сямі рэгіянальных навучальных трэнінгаў для адмыслоўцаў па распрацоўцы, стварэнні і прасоўванні інфармацыйных матэрыялаў на тэму прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў прэсавую службу групы кіравання грантамі ГФ у Беларусі (+375 17 200-06-46).
|
|
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця,
якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае
пабудаваць лепшае жыццё.
|
|

|
|