Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

На Міжнародны дзень птушак школьнікі падарылі пярнатым сябрам хаткі

2 красавіка ў горадзе Мёры (Віцебская вобласць) адбылася экалагічная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню птушак (1 красавіка). У рамках праекту ЕЗ/ПРААН «Экапартнёрства» вучні мясцовай школы разам з чыноўнікамі ды прадстаўнікамі дыпкорпуса збіралі і развешвалі хаткі для птушак і кажаноў.

Імпрэза мусіла была прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы захавання біялагічнай разнастайнасці, фармавання ашчаднага стаўлення да навакольнага асяроддзя ў падлеткаў, а таксама навочна прадэманстраваць ролю кожнага чалавека ў захаванні птушак.

Месца для акцыі было абранае невыпадкова. На абшарах Мёрскага раёна знаходзіцца славуты рэспубліканскі заказнік «Ельня» – Рамсарская тэрыторыя, а таксама тэрыторыя, важная для птушак міжнароднага значэння. Мерапрыемствы праекту «Экапарнёрства» накіраваныя на захаванне біяразнастайнасці заказніка, стварэнне тут экатурыстычных сцежак і экалагічнага цэнтра для мясцовых жыхароў і турыстаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Левелін Эдвардс, кіраўнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва Еўрапейскага Звяза ў Беларусі, Алена Ракава, каардынатарка праектаў ЕЗ у галіне аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі, Элінор Байрактары, памочнік Прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, Аляксандр Ваяводаў, галоўны спецыяліст Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Акцыя распачалася ў нядзелю (1 красавіка) з наведвання балота Вялікі Мох заказніка «Ельня». Запрошаныя госці змаглі самі ацаніць прыгажосці мясцовых краявідаў, паглядзець, як растуць журавіны, пабачыць першыя вясновыя кветкі (падвей), а таксама паназіраць за зграямі гусакоў-гуменнікаў, якія абралі гэтае балота, каб адпачыць на шляху ў расійскую тундру.

У панядзелак (2 красавіка) удзельнікі акцыі наведалі выставу «Птушкі роднага краю» мясцовага фотамастака Валерыя Каваленкі. Фотаработы былі выстаўленыя за шклом вокнаў мёрскага кінатэатра, сімвалізуючы асноўную ідэю фотакалекцыі – вельмі шмат цікавых і прыгожых птушак жывуць у нас проста за акном, але мы часцяком іх проста не заўважаем.

Далей удзельнікі акцыі, у тым ліку запрошаныя госці, прадстаўнікі мясцовай улады, мясцовыя настаўнікі і школьнікі 4-7 класаў пайшлі ў спартовую залю мёрскай сярэдняй школы №3 для збору ўласнымі рукамі з ужо падрыхтаваных канструктараў сінічнікаў, шпакоўняў і хатак для кажаноў. Падзяліўшыся на 10 каманд, дзеці разам з дарослымі пачалі будаваць новыя хаткі для мясцовых птушак. Яркім момантам акцыі было напісанне дзецьмі зычэнняў птушкам, для якіх яны старанна збіралі хаткі: «Прылятайце хутчэй! Мы будзем вас чакаць!», «У гасцях добра, а дома лепш!», «Добрага жыцця ў новай хаце!». У дадатак, усе хаткі аздобілі малюнкамі, арнаментамі і нават вершамі!

Нягледзячы на нечаканы красавіцкі снег, удзельнікі акцыі давялі пачатую справу да канца – развесілі гатовыя хаткі на дрэвах вакол школы, а таксама побач з будучым экалагічным цэнтрам, які абсталюецца ў рамках праекту ЕЗ/ПРААН. Вольга Чаброўская, кіраўнік праекту «Экапартнёрства» зазначыла: «Вельмі важна з малых гадоў даць дзецям магчымасць далучыцца да захавання прыроды. Калі б у нас у свой час у школе праходзілі аналагічныя акцыі або заняткі, мы б цяпер думалі і дзейнічалі больш экалагічна».

Пасля заканчэння акцыі дзяцей чакалі падарункі за самыя прыгожыя зычэнні птушкам і салодкі стол для ўсіх удзельнікаў. Бо папрацавалі дзеці на славу – сабралі 40 хатак!

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся да спецыяліста па сувязях з грамадскасцю праекту ЕЗ/ПРААН Алены Седач, тэл. +375 17 267-20-21, +375 044 786-55-56, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail