Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

У Барысаве адкрыўся кабінет замяшчальнай тэрапіі

Чарговы, 13-ы па ліку, кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі адкрыўся сёння ў Беларусі, у горадзе Барысаве. Сетка кабінетаў замяшчальнай тэрапіі працуе ў рамках выконваных ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя грантаў Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй. Наркадыспансеры, на базе якіх прымяняецца замяшчальная тэрапія, былі адрамантаваныя і забяспечаныя медыцынскім і лабараторным абсталяваннем, сігналізацыяй.

Ва ўрачыстым адкрыцці кабінета замяшчальнай тэрапіі ў Барысаве ўзялі ўдзел Прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук, галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Сяргей Асіпчык, прадстаўнікі Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДС), ПРААН, а таксама выканаўчай улады горада Барысава.

– Усе краіны СНД, за выключэннем Расеі, выкарыстоўваюць замяшчальную тэрапію метадонам як паспяховы метад лячэння апіоіднай залежнасці, – адзначыў у сваім выступе сп. Брук, – Тое, што ён паспяхова працуе, мы бачым і на прыкладзе Беларусі.

За перыяд 2007-2011 гг. гэты кшталт лячэння быў прызначаны 792 пацыентам, 539 чалавек атрымліваюць яго дагэтуль. З іх 207 інфікаваныя ВІЧ, 103 атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію. Праграма дае адчувальныя сацыяльныя вынікі: 269 пацыентаў працаўладкаваныя, шмат у каго з іх наладзіліся адносіны ў сям'і.

У працы з беларускімі пацыентамі выкарыстоўваецца перадавы замежны досвед. Шматлікія адмыслоўцы наркалагічных устаноў аховы здароўя, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекту, прайшлі стажыроўкі ў Літве і Швейцарыі.

У 2012 годзе ў Беларусі плануецца адкрыццё яшчэ трох кабінетаў замяшчальнай тэрапіі наркаманіі: у Рэчыцы, Лідзе і Мінску.

Да ведама: Праграма замяшчальнага лячэння наркаманіі – адзін з кіроўных напрамкаў рэалізацыі грантаў Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй, выконваных Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя. Пры ін'екцыйным ужыванні наркотыкаў істотна падвышаецца рызыка заражэння ВІЧ-інфекцыяй і іншымі небяспечнымі захворваннямі, якія перадаюцца ін'екцыйным шляхам. Замяшчальнае лячэнне дазваляе скараціць распаўсюджанне ВІЧ, паляпшае якасць жыцця пацыентаў, дае магчымасць узнаўлення сацыяльных сувязяў, сямейных адносін, працаўладкавання. У далейшым пацыенты маюць перспектыву поўнага вызвалення ад наркатычнай залежнасці.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Групу кіравання грантамі Глабальнага фонду ў Беларусі па тэлефоне (017) 306-51-88.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail