Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Новы праект павінен удасканаліць сыстэму правасуддзя ў Беларусі

У верасьні пачынаецца дзейнасьць ў рамках новага праекту Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) «Садзейнічаньне шырэйшаму прымяненьню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе адпраўленьня правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванага Эўрапейскай камісіяй, ПРААН і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ). Выканаўчай арганізацыяй гэтага двухгадовага праекту зьяўляецца Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Задача праекту — ўдасканаленьне сыстэмы адпраўленьня правасуддзя ў Беларусі праз: 1) пашырэньне доступу работнікаў сыстэмы правасуддзя да інфармацыі аб міжнародных стандартох у галіне правоў чалавека ды адпаведнага прэцэдэнтнага права; 2) азнаямленьне зь перадавым замежным досьведам; 3) выпрацоўку рэкамэндацыяў па далейшым удасканаленьні нацыянальнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі; 4) падвышэньне ўзроўню разуменьня грамадзтвам ролі судовай улады ў дэмакратычнай праўнай дзяржаве.

— У любой краіне неабходнай умовай фармаваньня праўнай дзяржавы зьяўляецца пастаяннае ўдасканаленьне заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, — кажа Каардынатарка праектаў ПРААН у Беларусі Аліна Остлінг. — У мэтах забесьпячэньня максымальнага выкананьня правоў чалавека асабліва важнае сыстэматычнае ўдасканаленьне нацыянальнай сыстэмы правасуддзя ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі і перадавым замежным досьведам.

Дзеля дасягненьня пастаўленых мэтаў новы праект прадугледжвае арганізацыю сэрыі сэмінараў і адукацыйных паездак для работнікаў сыстэмы правасуддзя, публікацыю зборнікаў міжнародна–праўных актаў і прэцэдэнтнага права ў галіне правоў чалавека, а таксама выпуск сацыяльнай рэклямы аб ролі судовай улады ў дэмакратычнай дзяржаве. Першы сэмінар для работнікаў сыстэмы правасуддзя адбудзецца ўжо 18 верасьня ў Менску на тэму «Прымяненьне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе адпраўленьня правасуддзя».

— Гэты праект утрымлівае вельмі каштоўны інфармацыйны кампанэнт, які ня толькі пашырыць доступ работнікаў сыстэмы правасуддзя да міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і перадавога замежнага досьведу па іх прымяненьню на нацыянальным узроўні, але і будзе спрыяць падвышэньню ўзроўня праўнае культуры грамадзянаў Беларусі, — адцеміў першы намесьнік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар праекту Аляксандар Пятраш.

У склад Каардынацыйнай рады праекту ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Генэральнай пракуратуры, Канстытуцыйнага Суду і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Ажыцьцяўляцца праект будзе ў супрацы зь Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасьці, Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Інстытутам перападрыхтоўкі і падвышэньня кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстановаў юстыцыі БДУ, Інстытутам дзяржавы і права Акадэміі навук ды ўстановамі адукацыі.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да Кіраўніка праекту Васіля Кухарчыка, тэл. 226–06–38, эл.пошта: pravoby2007@mail.ru, альбо да Каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227–38–17, эл.пошта: vladislav.khilkevich@undp.org.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail