Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Новая Нацыянальная справаздача аб чалавечым развіцці прааналізуе канкурэнтныя перавагі рэгіёнаў Беларусі

Праграма развіцця ААН пачынае рэалізацыю праекту па падрыхтоўцы Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці за 2012-2013 гг. Тэмай дзявятай для Беларусі Нацыянальнай справаздачы стане аналіз і ацэнка канкурэнтных пераваг кожнай з абласцей краіны ў цеснай сувязі з развіццём чалавечага патэнцыялу.

Новы праект накіраваны на выпрацоўку адзінай нацыянальнай канцэпцыі канкурэнтаздольнасці рэгіянальных эканомік і метадалогіі яе ацэнкі, параўнанне сацыяльна-эканамічнага кантэксту ў рэгіёнах, вызначэнне эканамічных і сацыяльных «кропак росту», а таксама распрацоўку рэкамендацый па павышэнні эфектыўнасці рэгіянальных эканомік і паніжэнні дыспрапорцый ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва рэгіёнаў краіны.

Арганізацыяй-выканаўцай праекту з боку Ўрада Рэспублікі Беларусь стаў Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі. Да рэалізацыі праекту плануецца таксама прыцягнуць Нацыянальны статыстычны камітэт ды Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама прыналежныя да яго навуковыя арганізацыі, прадстаўнікоў прыватнага сектара, грамадскіх арганізацый, навуковых рэдакцый, адукацыйных і даследчых устаноў. Нацыянальны і міжнародны эксперты ўжо распачалі падрыхтоўку справаздачы.

– Адной з адметных асаблівасцяў новай Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці з'яўляецца прыцягненне міжнароднай экспертызы і перадавога досведу, які будзе дапасаваны да ўмоваў Беларусі, каб пасля надаць новы штуршок развіццю рэгіёнаў краіны, – кажа каардынатарка праектаў ПРААН Юлія Дзінгайла.

Акрамя непасрэднай падрыхтоўкі Справаздачы, у рамках праекту запланавана правядзенне круглых сталоў па пытаннях канкурэнтаздольнасці беларускіх рэгіёнаў, а таксама арганізацыя навучальных трэнінгаў для аўтарскага калектыва і іншых задзейнічаных бакоў. Пасля завяршэння праекту адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Справаздачы для прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання розных узроўняў, адукацыйных і даследчых інстытутаў, цэнтраў па выпрацоўцы палітычных рашэнняў, НУА, донарскіх арганізацый і шырокай грамадскасці.

– Развіццё прадукцыйных сіл на аснове канкурэнтных пераваг розных тэрыторый з'яўляецца асноўным інструментам паляпшэння дабрабыту насельніцтва, – лічыць нацыянальны каардынатар праекту, дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Аляксандр Чарвякоў. – Нам важна таксама вызначыць чыннікі канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў і стварыць умовы для іх поўнай рэалізацыі.

Да ведама: Першая глабальная Справаздача аб чалавечым развіцці была прадстаўленая Праграмай развіцця ААН у 1990 годзе. З тае пары яна стала штогадовым выданнем, мэта якога – спрыяць чалавечаму развіццю ў глабальнай перспектыве. У Справаздачах прасоваюцца інавацыйныя ідэі, аналізуюцца палітыка і чыннікі, што стрымліваюць чалавечае развіццё, а таксама прапаноўваюцца практычныя парады па рашэнні выяўленых глабальных сацыяльна-эканамічных праблем.

Нацыянальныя справаздачы аб чалавечым развіцці выкарыстоўваюць падобную схему і адлюстроўваюць сітуацыю на ўзроўні асобна ўзятай дзяржавы. Першая Нацыянальная справаздача аб чалавечым развіцці Рэспублікі Беларусь была прадстаўленая ў 1995 годзе. З тэкстамі справаздач мінулых гадоў можна азнаёміцца тут.
   
Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць у Юліі Дзінгайла, каардынатаркі праектаў ПРААН у Беларусі, тэл. +375 17 327-48-76, +375 29 611-77-14, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail