Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Напярэдадні Міжнароднага дня біяразнастайнасці адбылася прыродаахоўная акцыя

19 траўня на тэрыторыі Валожынскага раёна ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ па інтэграцыі пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання прайшла прыродаахоўная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, які штогод адзначаецца 22 траўня.

Галоўнай падзеяй дня стала ўсталяванне чатырох інфармацыйных шчытоў у месцах, дзе расце старасцень прырэчны і пухірнік ягадны, а таксама ў месцах пасялення кулона вялікага, стронгі ручаёвай і ліпеня. На шчытах дадзеная кароткая інфармацыя аб пералічаных відах, змешчаныя іх фатаграфіі, а таксама тэлефоны прыродаахоўных службаў. Пасля ўсталявання шчытоў пашпарты і ахоўныя абавязанні па пералічаных відах былі ўрачыста перададзеныя начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатолю Пашкоўскаму.

– 40 адсоткаў тэрыторыі Валожынскага раёна займаюць лясы, іх плошча складае больш за 77 тысячаў гектараў, – сказала начальнік ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі Наталля Мінчанка. – На тэрыторыі раёна рэалізуецца пілотны праект ПРААН/ГЭФ, і мы вельмі спадзяемся, што вынікі яго дзейнасці будуць пасля паспяхова распаўсюджаныя на ўсю Беларусь дый дазволяць стварыць умовы для забеспячэння ўстойлівых узаемаадносін чалавека і прыроды для цяперашняга і будучых пакаленняў.

Пасля агляднай экскурсіі па Валожынскім лясгасе на базе «Сябрынь» быў праведзены круглы стол, падчас якога эксперты і арганізатары мерапрыемства асвятлілі асноўныя пытанні і праблемы захавання рэдкіх і закранутых пагрозай знікнення відаў дзікіх жывёл і раслін, а таксама неабходнасць удзелу грамадскасці ў захаванні біялагічнай разнастайнасці Беларусі. Як зазначыў каардынатар праектаў ПРААН у Беларусі Ігар Чульба, «ніхто, акрамя нас саміх, не зможа вырашыць праблемы захавання нашай прыроды».

Мерапрыемства праводзілася сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Навукова–практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. У ім таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, УП Белдзяржлес, РУП Бедзяржпаляванне, Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскіх прыродаахоўных аб'яднанняў, СМІ.

Вiдэа з акцыi на YouTube

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся да адміністрацыйна–фінансавага асістэнта праекта ПРААН Алены Бандарэнка, тэл. +375 29 134 03 95.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail