Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

У беларускай праграме замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ўжо больш за 1000 чалавек

У беларускай праграме замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ўжо больш за 1000 чалавек19 сакавіка 2013 года – Замяшчальная тэрапія наркаманіі даўно і паспяхова зарэкамендавала сябе больш чым у 70 краінах. Яна была ўкарэненая ў Беларусі ў рэкордныя тэрміны (праграма дзейнічае з 2007 года). Цяпер курс замяшчальнай тэрапіі ў 17-ці кабінетах замяшчальнай метадонавай тэрапіі (ЗМТ) у розных рэгіёнах краіны праходзяць ужо больш за 1000 чалавек. 17-ы па ліку кабінет ЗМТ адчыніўся сёння ў Жодзіне на базе цэнтральнай гарадской бальніцы. Ён адразу прыняў першых кліентаў праграмы.

Падчас урачыстага адкрыцця кабінета намеснік Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Фарыд Караханаў адзначыў важнасць праграмы. Вынікі замяшчальнага лячэння наркаманіі ў Беларусі – нармалізацыя псіхічнага і фізічнага стану амаль у 100% пацыентаў, аднаўленне сацыяльных сувязяў, працаўладкаванне (57,13% пацыентаў ЗМТ працуюць і вядуць сацыяльна прымальны лад жыцця, у той час як сярэдні паказчык працаўладкаванасці сярод актыўных наркаспажыўцоў не перавышае 10%).

Вось толькі адзін з апошніх прыкладаў станоўчых зменаў у жыцці кліентаў праграмы: цяжарная пацыентка пасля ўключэння ў праграму стала назірацца ў лекара і нарадзіла здаровае дзіця. Яе муж таксама цяпер кліент ЗМТ, працуе, утрымлівае сям'ю. І гэта далёка не першая сям'я, якая аднавілася дзякуючы гэтай праграме.

У Жодзіне медыцынскія спецыялісты маюць намер максімальна рэалізаваць мультыдысцыплінарны падыход у вядзенні пацыентаў. Гэта значыць, што дапамога будзе аказвацца комплексна, і акрамя рашэння выключна медыцынскіх пытанняў, пацыенту акажуць таксама сацыяльна-псіхалагічную дапамогу і будуць падтрымліваць яго нават пасля выхаду з праграмы – да поўнай сацыяльнай адаптацыі. Сярэдняя працягласць знаходжання ў праграме (да поўнага спынення пераральнага прыёму метадону) складае каля 5-7 гадоў.

Усе кліенты праграмы, што маюць у тым патрэбу, бясплатна атрымліваюць антырэтравірусную і супрацьсухотную тэрапію адначасова з замяшчальнай тэрапіяй. Замяшчальнае лячэнне таксама дало магчымасць выключыць гэтых пацыентаў з эпідэмічнага працэсу перадачы вірусу імунадэфіцыту чалавека іншым людзям.

Бясспрэчная і эканамічная эфектыўнасць праграмы: кошт лячэння аднаго чалавека ў дзень з улікам усіх выдаткаў складае каля 1 даляра ЗША. Лячэнне 1300 пацыентаў у год каштуе прыкладна 475 000 даляраў ЗША. Для параўнання: кошт нелегальных наркотыкаў для такой самай колькасці спажыўцоў ін'екцыйных наркотыкаў у год – каля 23 725 000 даляраў ЗША. Шкода, якая наносіцца грамадству ад ужывання гэтымі ж людзьмі нелегальных наркотыкаў, ацэньваецца спецыялістамі прыблізна ў 71 175 000 даляраў ЗША ў год.

Агульныя выдаткі на праграму ЗМТ ў перыяд са студзеня 2010 г. у рамках рэалізацыі выкананых ПРААН грантаў Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй склалі 1 152 203 даляраў ЗША. За гэты час у краіне разгорнутая сетка кабінетаў па аказанні паслугаў замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ды замацаваныя неабходныя інавацыі ў заканадаўчай базе (больш за 30 заканадаўчых і нарматыўных актаў дазваляюць у поўнай меры вырашаць пастаўленыя задачы).

«Галоўная задача сёння – забеспячэнне ўстойлівай працы сеткі ЗМТ», - адзначыў Фарыд Караханаў. Прызнаючы карысць ЗМТ ў зніжэнні рызыкі інфіцыравання ВІЧ, лячэння і аднаўлення сацыяльнага статусу пацыентаў, а таксама эканамічную выгаду праграмы для краіны, пры канцы мінулага года Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў, Праграма развіцця ААН ды іншыя зацікаўленыя бакі прынялі адмысловую рэзалюцыю. Асноўная ўвага ў ёй надаецца магчымасці закупкі метадону для праграмы і пасля таго, як у краіне скончыцца дзеянне гранту Глабальнага фонду.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся да спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Групы кіравання грантамі Глабальнага фонду ў Беларусі Марыі Маліноўскай, тэл. +375 17 200-06-46, +375 29 164-23-56.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail