Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Падсумаваныя вынікі першага году працы Глябальнай дамовы ў Беларусі

21 сьнежня 2007 года – Сёньня ў канфэрэнц–залі менскага гатэлю «Вікторыя» адбылася прэзэнтацыя каталёгу «Глябальная дамова і сацыяльна адказны бізнэс Беларусі», прымеркаваная да падсумаваньня вынікаў першага году працы Ініцыятывы ААН «Глябальная дамова» ў Беларусі. Падчас імпрэзы былі таксама ўручаныя сэртыфікаты кампаніям, што далучыліся да Ініцыятывы ў другой палове 2007 году.

Сярод тых, хто нядаўна далучыўся да Глябальнай дамовы: ТАА «Белінтэртранс», шырока вядомае ў галіне міжнародных аўтамабільных грузаперавозак і транспартна–экспэдыцыйнай дзейнасьці; беларуска–італійскае прадпрыемства «Джыміл», што спэцыялізуецца на вытворчасьці верхняга і ніжняга бялізнавага трыкатажу; ТАА «ФАБЕАС», што арганізуе мультымадальныя дастаўкі грузаў па ўсім сьвеце; навукова–дасьледніцкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Белоргкансалт», што надае кансалтынгавыя паслугі; ТАА «ТЕП Белгрузаўтатранс», што арганізоўвае транспартна–экспэдыцыйнае абслугоўваньне; закрытае акцыянэрнае таварыства «МАП ЗАТ» — інкубатар малога прадпрымальніцтва; вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Цьветліт» грамадзкага аб'яднаньня «Беларускае таварыства глухіх», што вырабляе прамысловую трубаправодную арматуру. Такім чынам, колькасьць паўнапраўных удзельнікаў Глябальнай дамовы ў Беларусі дасягнула 36–ці.

Каталёг «Глябальная дамова і сацыяльна адказны бізнэс Беларусі» прадставіў в.а. Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Леван Буадзэ. Ён, у прыватнасьці, адцеміў, што «Глябальная дамова мае прасоўваць прынцыпы карпарацыйнай сацыяльнай адказнасьці, забясьпечваючы тым самым удзел бізнэсу ў вырашэньні найбольш вострых праблемаў сучаснага грамадзтва як на глябальным, так і на мясцовым узроўнях». Прадстаўляючы першае выданьне, прысьвечанае сацыяльна адказнаму бізнэсу, спадар Буадзэ асабліва падкрэсьліў: «Мы спадзяемся, што першы выпуск каталёга стане зыходнай кропкай у разьвіцьці традыцыі публічнай сацыяльнай справаздачнасьці і празрыстасьці беларускага бізнэсу».

Цягам году Ініцыятыва ААН «Глябальная дамова» ў Беларусі актыўна працавала па наступных напрамках: прасоўваньне прынцыпаў Глябальнай дамовы і канцэпцыі карпарацыйнай сацыяльнай адказнасьці (КСА); садзейнічаньне ў стварэньні нацыянальнай сеткі Глябальнай дамовы ў Беларусі; ідэнтыфікація і прасоўваньне шматбаковых партнэрстваў дзеля вырашэньня найважнейшых задачаў сацыяльна–эканамічнага разьвіцьця Беларусі. У мэтах папулярызацыі і падтрымкі дзейнасьці беларускіх прадпрыемстваў у галіне КСА, укараненьня эфэктыўных формаў стымуляваньня і заахвочваньня сацыяльнай адказнасьці бізнэсу, у 2007 годзе Ініцыятыва актыўна супрацоўнічала зь дзяржаўнымі органамі заканадаўчай і выканаўчай улады, бізнэс–супольнасьцю, міжнароднымі і грамадзкімі арганізацыямі.

Інфармацыйнай кампаніяй былі ахопленыя ўсе рэгіёны краіны. Быў выдадзены шэраг навучальна–мэтадычных матэрыялаў, пастаянна абнаўляная вэб–старонка Глябальнай дамовы ў Беларусі зьяўляецца адной з самых інфарматыўных крыніцаў па пытаньнях КСА на расейскай мове (http://un.by/ru/undp/gcompact/). Пад эгідай Ініцыятывы адбыўся шэраг адукацыйных сэмінараў. Апроч таго, у рамках ГД быў арганізаваны маніторынг праўнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у аспэкце ўплыву на разьвіцьцё КСА, праведзеная ацэнка магчымасьцяў як рэгуляваньня, гэтак і стымуляваньня КСА на ўзроўні заканадаўства.

Пры падтрымцы Глябальнай дамовы беларускімі кампаніямі супольна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і грамадзкімі арганізацыямі распачатая работа па рэалізацыі трох міжсэктарных партнэрскіх праектаў у сфэры здаровага харчаваньня дзяцей, стварэньня новых працоўных месцаў і арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў малым горадзе, а таксама садзейнічаньня ў стварэньні гарантыйнага фонду для разьвіцьця малога прадпрымальніцтва.

Да ведама: Ідэя Глябальнай дамовы была высунутая Генэральным сакратаром ААН у 1999 годзе. Сёньня ГД — гэта самая шматлікая міжнародная сетка сацыяльна–адказных прадпрыемстваў і арганізацыяў, што аб'ядноўвае 4600 кампаніяў і арганізацыяў з 120 краінаў. Праграма разьвіцьця ААН, пад эгідай якой разьвіваецца Глябальная дамова, усяляк спрыяе разьвіцьцю руха ў Беларусі. 20 сьнежня 2006 году Прадстаўніца ААН/ПРААН у Беларусі Джыхан Султанаглу і намесьнік прэм'ер–міністра Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў уручылі сэртыфікаты першым 26 беларускім кампаніям–удзельніцам Глябальнай дамовы.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да мэнэджэра праекту Русланы Нікішовай, тэл. 298–35–26, ці да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227–38–17.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail