Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Экспэрты абмяркоўваюць шляхі барацьбы з дэградацыяй земляў

Сёньня ў месьце Любань (Менская вобласьць) у рамках праекту ЭЗ/ПРААН па разьвіцьці патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалягічнай ацэнкі адбыўся сэмінар «Праблемы рацыянальнага выкарыстаньня і захаваньня меліяраваных глебаў у рамках падрыхтоўкі нацыянальнай праграмы дзеяньняў Рэспублікі Беларусь па барацьбе з дэградацыяй земляў».

Рост нэгатыўнага ўзьдзеяньня чалавека на глебу, нізкая эфэктыўнасьць кіраваньня землямі, слабы кантроль за іх выкарыстаньнем і аховай вядуць да паніжэньня прадуктыўнасьці і дэградацыі земляў. Ва ўмовах Беларусі асноўнай праблемай у гэтай сфэры зьяўляецца разбурэньне экалягічна няўстойлівых глебаў з-за іх інтэнсыўнага сельскагаспадарчага выкарыстаньня. Процістаяць гэтым праблемам закліканая нацыянальная праграма дзеяньняў па барацьбе з дэградацыяй земляў.

Арганізатары сэмінара вызначылі асноўнай яго мэтай разгляд патрэбаў і прыярытэтаў пры стварэньні нацыянальнай праграмы, у распрацоўцы якой праект ЭЗ/ПРААН акажа садзейнічаньне Міністэрству прыродных рэсурсаў Беларусі. Падчас сэмінара яго ўдзельнікі – прадстаўнікі мясцовай улады, навуковых колаў, ПРААН і адмыслоўцы ў сфэры землекарыстаньня – абмеркавалі асноўныя патрэбы і прыярытэты праграмы, вызначылі яе будучую структуру і выказалі свае пажаданьні адносна канкрэтнага напаўненьня разьдзелаў.

Адчыняючы сэмінар, першы намесьнік старшыні Любаньскага райвыканкама Віктар Статкевіч падкрэсьліў, што праблема дэградацыі меліяраваных земляў па-ранейшаму надзвычай актуальная для іх раёна і ў якасьці адной з задачаў распрацоўванай праграмы назваў узнаўленьне ўрадлівага ворнага пласта глебы на мэліяраваных землях.

У сваю чаргу кіраўнік экспэртнай групы праекту ЭЗ/ПРААН па падрыхтоўцы нацыянальнай праграмы Валянцін Яцухно параўнаў карту земляў Любаньскага раёна з маскавальным халатам зь белых і цёмных плямаў і ў якасьці мэханізму барацьбы з дэградацыяй земляў Любаньшчыны заклікаў шырэй выкарыстаць пасадкі шматгадовай травы і лясы, якія дапамогуць ва ўзнаўленьні і рэгенэрацыі ўрадлівых глебаў.

Начальнік аддзелу спэцінспэкцыі дзяржкантролю за выкарыстаньнем і аховай земляў Мінпрыроды Натальля Жаркіна адзначыла, што «задача нацыянальнай праграмы палягае ва ўкараненьні прынцыпаў устойлівага землекарыстаньня ў нацыянальную палітыку, іх інтэграцыі ў нацыянальныя і галіновыя праграмы і пляны». Яна выказала надзею, што выказаныя падчас сэмінара разумныя прапановы істотна дапоўняць і ўдасканаляць праект праграмы.

Чакаецца, што ў выніку выкананьня праграмы будуць палепшаныя плянаваньне і рэалізацыя мерапрыемстваў па перадухіленьні і барацьбе з дэградацыяй земляў у Беларусі, а сама нацыянальная праграма істотна дапоўніць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь да 2020 году дый стане важным інструмэнтам рэалізацыі шэрагу мерапрыемстваў у сфэры ўстойлівага землекарыстаньня.

Па дадатковую інфармацыю і з праектнымі прапановамі, калі ласка, зьвяртайцеся да тэматычнага каардынатара праекта Вадзіма Ложачкі, тэл. 017 267-20-21, або да каардынатара па сувязях з грамадзкасьцю праекту Вячаслава Сьмірнова, тэл. 8 044-799-16-55.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail