Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Простыр» пераўтвораны пры садзейнічанні праекту ПРААН/ГЭФ

На пачатку снежня 2011 году адбылося пераўтварэнне заказніка «Простыр», размешчанага ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Новаўвядзенні звязаныя са зменай межаў заказніка, рэжыму яго аховы ды выкарыстання. Працы па пераўтварэнні гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі ажыццёўленыя Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з праектам ПРААН/ГЭФ «Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палессі».

– Пераўтварэнне дазволіць значна палепшыць магчымасці тэрыторыі з пункту гледжання захавання ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу поймавых лугоў, балотаў і чорнаальховых лясоў, якія з'яўляюцца месцамі пасялення цэлага шэрагу рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл, – мяркуе Наталля Мінчанка, начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Паводле Пастановы Міністэрства, агульная плошча рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Простыр» павялічылася амаль утрая – з 3440 да 9544 га. Каб перадухіліць альбо змякчыць негатыўнае ўздзеянне на прыродныя комплексы і аб'екты, размешчаныя ў межах заказніка, на прылеглай тэрыторыі агульнай плошчай 2040 га ўсталяваная адмысловая ахоўная зона. У заказніку забароненыя некаторыя віды гаспадарчай дзейнасці. Так, забароненыя  размяшчэнне там прамысловых арганізацый, сельскагаспадарчых вытворчасцяў, жылая і дачная забудова, правядзенне гідратэхнічнай меліярацыі, выкарыстанне хімічных сродкаў абароны раслін і мінеральных угнаенняў. Абмежаванні закрануць таксама аматараў адпачынку на прыродзе – на тэрыторыі заказніка ўведзеная забарона на распальванне вогнішчаў, арганізацыю стаянак і намётавых мястэчак па-за адмыслова абсталяванымі месцамі, вызначанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Да ведама: У межах заказніка «Простыр» выяўленыя 18 відаў птушак, 3 віды сысуноў, 1 від рэптыліяў, 1 від земнаводных і 4 віды рыб, якія, у адпаведнасці з вызначэннямі Міжнароднага звяза аховы прыроды, маюць статус уразлівых і рэдкіх відаў. Акрамя таго, «Простыр» – адно з трох месцаў у Беларусі, дзе гняздуецца вялікая частка еўрапейскай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі (да 500 пар) – рэдкага віду птушак, якому пагражае глабальнае знікненне.

У 2009 годзе рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Простыр» быў абвешчаны часткай першай на постсавецкай прасторы трансмежавай Рамсарскай тэрыторыі «Стохад-Прыпяць-Простыр» (Украіна-Беларусь).

Усяго да 2015 году ў Беларусі плануецца ажыццявіць пераўтварэнне 16 рэспубліканскіх заказнікаў.

Па дадатковую інфармацыю просьба звяртацца да Аляксея Чыстадарскага, супрацоўніка па інфармацыі праекту ПРААН/ГЭФ «Палессе», па тэл. у Мінску (017) 294 90 69, маб. 8 (029) 656 15 30.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail