Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Праект ЕС/ПРААН перадаў Кобрынскаму ЖКГ абсталяванне для паасобнага збору адкідаў

Праект ЕС/ПРААН перадаў Кобрынскаму ЖКГ абсталяванне для паасобнага збору адкідаўУчора, у Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі смецця, у Кобрыне (Брэсцкая вобласць) прайшла цырымонія перадачы першай партыі абсталявання па зборы цвёрдых камунальных адкідаў, закупленага ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь».

Мясцоваму ЖКГ былі перададзеныя больш за 600 кантэйнераў для збору пластыка, паперы і шкла, а таксама 40 кантэйнераў для буйнагабарытных і змяшаных адкідаў, смеццявозы і бульдозер для забеспячэння эколагабяспечнага пахавання адкідаў на палігоне на агульную суму больш за 400 тысяч эўра.

У рамках праекту вядзецца праца па трох асноўных напрамках у сферы абыходжання з адкідамі: збліжэнне заканадаўства Еўрапейскага Саюза і Рэспублікі Беларусь, практычнае выкарыстанне лепшых сусветных практык і ўдасканаленне механізмаў паасобнага збору адкідаў у Кобрынскім (Брэсцкая вобласць) ды Мастоўскім (Гродзенская вобласць) раёнах, а таксама праца па інфармаванні насельніцтва.

Гэтыя тры напрамкі ўзаемазлучаныя і дапаўняюць адзін аднаго. Нарматыўныя акты не могуць эфектыўна рэгуляваць сферу абыходжання з адкідамі, калі яны не грунтуюцца на спраўджаных практычных падыходах, а правільнае заканадаўства і свядомасць людзей не могуць вырашыць праблему паасобнага збору без дастатковай колькасці кантэйнераў для збору адкідаў, транспарта, які дазваляе іх своечасова збіраць і вывозіць на перапрацоўку ды пахаванне.

– Мы спадзяемся, што комплексны падыход, які выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці гэты праект, дазволіць дасягнуць пастаўленых мэт і стане прыкладам для распаўсюджвання перадавога досведу ў галіне абыходжання з камунальнымі адкідамі ў Рэспубліцы Беларусь, – выказаў надзею Фарыд Караханаў, в.а. Прадстаўніка ПРААН у Беларусі.

У гэты дзень сумесна з «Зялёнымі школамі» Кобрынскага раёна таксама была праведзеная тэматычная выстава вырабаў з другаснай сыравіны «Мы дорым рэчам другое жыццё». Школьнікі правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы і навучылі дарослых, як можна з непатрэбных, на першы погляд, рэчаў зрабіць штосьці карыснае.

Да ведама: Штогод у Беларусі ўтвараецца больш за 3 млн. т. цвёрдых камунальных адкідаў, 90% з якіх вывозіцца на палігоны для далейшага пахавання. У краіне перапрацоўваецца толькі 13% паасобна сабранага смецця, тады як у еўрапейскіх краінах гэтая лічба дасягае 60%.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у спецыяліста па сувязях з грамадскасцю праекту ЕС/ПРААН Алены Седач, тэл. +375 17 267-96-23, +375 044 786-55-56, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail