Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Абвяшчаецца адкрыты музычны кастынг для серыяла «Вышэй за неба»

Творчая група першага беларускага моладзевага серыяла «Вышэй за неба» абвяшчае пра пачатак адкрытага кастынгу музычных калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў фільме. Акцёрскі кастынг, які праходзіць цяпер у Мінску, ужо давёў велізарную цікавасць беларускай моладзі да праекту. Стаць «зоркай» серыяла захацелі больш за паўтары тысячы маладых беларусаў і беларусак, якія наведалі кастынг. Зараз чарга музычных гуртоў і выканаўцаў.

«Мы запрашаем узяць удзел у кастынгу музычныя гурты, выканаўцаў самых розных моладзевых напрамкаў, – распавядае каардынатарка кінапраекта Марыя Маліноўская. – Рок, рэп, хіп-хоп, джаз, электроніка, – у нашым фільме будзе гучаць усё тое, што складае сучасную моладзевую музычную культуру». Стваральнікі серыяла перакананыя, што ў фільме павінен быць прадстаўлены ўвесь спектр актуальнай беларускай музыкі.

«Калі вы – беларускія музыкі, пішаце песні, і ў вас ёсць арыгінальныя аўтарскія тэкст і аранжыроўка, – вы можаце ўзяць удзел у стварэнні саўндтрэка першага беларускага моладзевага серыяла «Вышэй за неба», – кажа крэатыўны прадзюсар Андрэй Курэйчык. – Мы хочам адкрыць зорак не толькі сярод акцёраў, але і сярод музыкаў. Бо наша кіно і аб беларускай музыцы таксама».

Акрамя арыгінальных музычных тэмаў, якія будуць створаныя адмыслова для фільма, плануецца ўключыць у яго таксама песні розных стыляў. Па сюжэце фільма ўсё дзеянне разгортваецца вакол маладога беларускага музычнага гурта. А у самім серыяле прысутнічаюць сцэны жывых канцэртаў і выступаў айчынных музыкаў. На задуму аўтараў, фільм павінен быць напоўнены словамі і музыкай, якія распавядуць аб пераадоленні сябе, каханні, сяброўстве і вернасці, аб тым, што хвалюе беларускую моладзь.

«Мы гатовыя разглядаць песні на беларускай, расейскай дый іншых мовах, пры ўмове, што яны напісаныя менавіта беларускімі калектывамі і аўтарамі, – каментуе рэжысёр праекту Дзмітры Марынін. – Самае галоўнае, каб яны былі на тэмы, заяўленыя ў фільме, і падабаліся моладзі. Для гэтага сумесна з спецыялістамі ПРААН мы будзем выкарыстоўваць моладзевыя фокус-групы для высвятлення меркавання мэтавай аўдыторыі».

Арыгінальныя аўтарскія песні ў фармаце mp3, а таксама кароткае рэзюмэ выканаўца/гурта просьба дасылаць на адрас з пазнакай «на музычны кастынг». Акрамя магчымага ўдзелу ў фільме, у аўтараў ёсць шанец трапіць у радыёэфір нашых інфармацыйных партнёраў.

Да ведама:
Серыял з'яўляецца першым такім кінапраектам у Беларусі і здымаецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя на сродкі гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй. Адна з мэтаў рэалізацыі гранта – стварэнне шматсерыйнага мастацкага фільма па перадухіленні дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ, і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Шматсерыйны фільм закліканы разбурыць шэраг стэрэатыпаў, якія існуюць наконт ВІЧ/СНІДу, спрыяць уцягванню моладзі ў абмеркаванне актуальных пытанняў, звязаных з гэтай тэмай, фармаванню талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Па дадатковую інфармацыю просьба звяртацца ў прэсавую службу грантаў Глабальнага фонду па тэл.: +375 17 200-06-46, +375 20 164-23-56.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail