Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Аддзяленне для пацыентаў з мультырэзістэнтнымі сухотамі адкрытае ў Гомелі

Выкананне захадаў інфекцыйнага кантролю – неабходная ўмова эфектыўнага лячэння сухотаў. Рэканструяванае аддзяленне для пацыентаў з мультырэзістэнтнымі сухотамі адкрылася ў Гомельскай абласной супрацьсухотнай клінічнай бальніцы пры фінансавай падтрымцы выкананага Праграмай развіцця ААН гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.

На абсталяванне аддзялення было вылучана 470 000 даляраў ЗША. На гэтыя сродкі ў лякарні зроблены рамонт, закупленая мэбля для палатаў, усталяваная прытокава-выцяжная вентыляцыя.

Ва ўрачыстым адкрыцці аддзялення ўзялі ўдзел Прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніюс Брук, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, мясцовай улады. Прадстаўнік ААН/ПРААН падкрэсліў, што Беларусь цяпер належыць да ліку краінаў з самымі высокімі паказнікамі захворвання на мультырэзістэнтныя сухоты, таму важнасць падобных праектаў цяжка пераацаніць.

З наладкай сістэм вентыляцыі ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі СААЗ беларускім экспертам дапамог прадстаўнік Цэнтра па кантролі за захворваемасцю ЗША (National Center for HIV, STD and TB Prevention) Пол Джонсан, прызнаны адмысловец у галіне інфекцыйнага кантролю, які выкладае ў Гарвардзе курс праектавання інфекцыйных лякарняў. Сп. Джонсан адзначыў высокі ўзровень мадэрнізацыі аддзялення для пацыентаў з мультырэзістэнтнымі сухотамі ў гомельскім дыспансеры і назваў аддзяленне лепшым на постсавецкім абшары.

Сучасная сістэма вентыляцыі неабходная, каб стварыць бяспечныя ўмовы для пацыентаў і медычнага персанала, перадухіліць заражэнне сухотамі ў бальнічных установах. Наступнае аддзяленне плануецца неўзабаве адкрыць у Магілёўскім абласным супрацьсухотным дыспансеры.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Групу кіравання грантамі Глабальнага фонду ў Беларусі па тэлефоне (017) 306-51-88.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail