Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Новы ўэб-сайт дапаможа спрасьціць адміністрацыйныя працэдуры

14 сакавіка 2008 года – У беларускай інтэрнэтавай прасторы пачаў працаваць уэб-рэсурс, галоўнай мэтай якога зьяўляецца садзейнічаньне дэбюракратызацыі і спрашчэньню адміністрацыйных працэдураў. Сайт http://www.ncpi.gov.by/ncla/debur/ быў створаны ў рамках праекту ПРААН «Удасканаленьне адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь».

На сайце зьмешчаныя беларускія і замежныя праўныя акты і матэрыялы дасьледаваньняў, праведзеных у гэтай галіне. Апроч таго, рэсурс дае любому ахвотнаму магчымасьць узяць удзел ва ўдасканаленьні беларускага заканадаўства па адміністрацыйных працэдурах. Дзеля гэтага створанае вакно зваротнай сувязі, пры дапамозе якога можна выказаць свае прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства.

На думку кіраўніка праекту Дзьмітрыя Фрышчына, магчымасьць выказаць сваё меркаваньне распрацоўнікам законапраектаў on-line — гэта надзвычай прагрэсыўны і эфэктыўны спосаб узаемадзеньня ўладаў з насельніцтвам, прадпрымальнікамі і некамэрцыйным сэктарам.

Стваральнікі ўэб-сайту спадзяюцца, што ўлік меркаваньня грамадзянаў і юрыдычных асобаў паспрыяе стварэньню праўных актаў, якія будуць максымальна адпавядаць інтарэсам тых, хто пастаянна сутыкаецца з адміністрацыйнымі працэдурамі.

Да ведама: Двухгадовы праект ПРААН «Удасканаленьне адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь» распачаўся з 2007 году. Праект накіраваны на садзейнічаньне ўдасканаленьню адміністрацыйных працэдураў у мэтах наладжваньня эфэктыўнага ўзаемадзеяньня паміж грамадзянамі і органамі дзяржаўнага кіраваньня. Выканаўчай агенцыяй праекту зьяўляецца Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да навуковага кансультанта праекту “Удасканаленьне адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь” Алега Белячыца, тэл. +375 17 222-63-75.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail