Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Прафэсыяналы абмяняліся досьведам вырашэньня праблемаў памежнай бясьпекі

Менск, 1 сьнежня 2006 году – Трансмежавы характар міжнароднай арганізаванай злачыннасьці вымагае новых скаардынаваных падыходаў памежных і праваахоўных органаў эўрапейскіх дзяржаў і міжнародных арганізацыяў. Пра тое казалі ўдзельнікі трохдзённай міжнароднай канфэрэнцыі «Забесьпячэньне памежнай бясьпекі ў кантэксьце сучасных выклікаў і пагрозаў сыстэме міжнароднай бясьпекі», што закончылася ўчора ў м. Менску.

Канфэрэнцыя была арганізаваная супольна Прадстаўніцтвам ПРААН і Дзяржаўным камітэтам памежных войскаў Беларусі ў рамках праграмы па ўмацаваньні кіраваньня мяжой у Рэспубліцы Беларусь (БОМБЕЛ).

— ПРААН падтрымлівае эфэктыўнае кіраваньне, заснаванае на скарачэньні карупцыі, умацаваньні вяршэнства закону і праваахоўных мэханізмаў: судовай улады, паліцыі і памежных ведамстваў, — зазначыла Прадстаўніца ААН/ПРААН у Беларусі Джыхан Султанаглу. — Гэты падыход арыентаваны на абарону ўразьлівых групаў насельніцтва пры адначасовым умацаваньні патэнцыялу прафэсыйных кадраў. Вялікая ўвага надаецца мэтанакіраванаму пашырэньню ведаў шляхам наладжваньня кантактаў ды абмену досьведам, а таксама ўдасканальваньню абсталяваньня, умельстваў і стандартаў у мэтах выкананьня міжнародных пагадненьняў.

У менскім форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі памежных ведамстваў краінаў СНД і Эўразьвязу, міжнародных арганізацыяў, беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама дыпляматы, акрэдытаваныя ў Беларусі.

— Гэтая сустрэча сталася лягічным працягам аналягічных канферэнцыяў, што адбываліся раней у Нямеччыне і Фінляндыі, — адцеміў старшыня Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі, генэрал-лейтэнант Аляксандар Паўлоўскі.

Падчас форуму былі вызначаныя найбольш важныя задачы, што стаяць перад памежнымі органамі ў зьмененым сьвеце, дый акрэсьленыя шляхі іх супольнага вырашэньня. Асаблівая ўвага была нададзеная пытаньням незаконнай міграцыі, міжнароднага тэрарызму, наркатрафіку, гандлю людзьмі ды іншым праявам арганізаванай злачыннасьці. Адбыўся абмен досьведам на канкрэтных прыкладах дзейнасьці, абмяркоўваліся супольныя захады і апэрацыі, магчымасьці інфармацыйнага абмену і ўзаемадзеяньня зь міжнароднымі арганізацыямі.

Да ведама: Рэспубліка Беларусь, зьяўляючыся адным з асноўных цэнтраў перасячэньня транзытных плыняў і інтарэсаў міжнародных злачынных групаў, зараза мае дзяржаўную мяжу працягласьцю больш за 3 540 км, зь іх з новымі дзяржавамі-чальцамі ЭЗ — больш за 1 200 км. Зважаючы на тое, што да 2008 году ўнутраныя межы ЭЗ будуць скасаваныя, а паміж краінамі СНД мяжа захавае свой празрысты характар, адзіным сур'ёзным кардонам для дзеяньняў транснацыянальных злачынных сындыкатаў будзе заходняя мяжа Рэспублікі Беларусь. Акурат таму менавіта Беларусь была абраная месцам правядзеньня гэтай канфэрэнцыі.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да мэнэджэра праекту Сяргея Прыходзькі, тэл. 216-24-93, альбо да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227-38-17.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail