Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Семінары па прафілактыцы рака малочнай залозы прайшлі ў пацярпелых ад ЧАЭС раёнах Беларусі

10 жнiўня 2011: 9 і 10 жніўня ў Слаўгарадзе і Лунінцы прайшлі семінары па прафілактыцы рака малочнай залозы ў рамках праекту ПРААН «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Мэта семінараў – удасканаленне ведаў па ранняй дыягностыцы і прафілактыцы захворвання, а таксама набыццё навыкаў самадаследавання і метадаў навучання ім жанчын.

На семінар былі запрошаныя лекары, фельчары, медсёстры і іншыя медычныя работнікі. Больш за 100 спецыялістаў Слаўгарадскага і Лунінецкага раёнаў праслухалі лекцыі, а таксама ўзялі ўдзел у практычных занятках, зладжаных прадстаўнікамі Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера. Удзельнікам трэнінгу была дадзеная магчымасць самастойна агледзець навучальныя манекены і паставіць дыягназ метадам пальпацыі малочных залоз.

Гэткія навучальныя мерапрыемствы ладзяцца на пацярпелых ад ЧАЭС абшарах рэгулярна. Запатрабаванасць іх расце з кожным годам, улічваючы, што рак малочнай залозы (РМЗ) па–ранейшаму застаецца адной з самых актуальных праблем сучаснай анкалогіі. Штогадовы прырост хворых складае 5%. На думку лекара–анколага Віктара Ціліндзя, «вельмі важнае значэнне ў выніках лячэння РМЗ мае стадыя, на якой захворванне выяўлена. Чым раней жанчына звернецца да лекара, тым больш шанцаў у яе будзе на паўнавартаснае і шчаслівае жыццё».

Пры канцы мінулага года ў рамках праекту была распрацаваная кампутарная праграма, якая дазваляе фармаваць групы рызыкі па раку малочнай залозы. Жанчынам Брагінскага і Чачэрскага раёнаў прапануецца запоўніць адмысловыя анкеты, дадзеныя якіх, дапоўненыя мамолагамі, заносяцца ў агульную базу. Кіраўнічка праекту «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» Вольга Лукашкова перакананая, што «звесткі аб групах рызыкі па раку малочнай залозы, сфармаваныя праграмай, у далейшым дазволяць не толькі выявіць захворванне, але і надаць больш увагі жанчынам, у першую чаргу тым, каму патрэбныя захады прафілактыкі і дадатковага абследавання». Збор дадзеных працягнецца яшчэ больш за год, пасля чаго ў лекараў будзе поўная карціна для аналізу сітуацыі па РМЗ у пэўных раёнах.

Лектарамі на семінары выступілі намеснік галоўлекара і лекар–анколаг Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Аляксандр Леанкоў і Віктар Ціліндзь.

Да ведама: Праект «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на абшарах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі Праграмы развіцця ААН (ПРААН), Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у адмыслоўца па сувязях з грамадскасцю праекту Эсміры Ісмаілавай, тэл. +375 17 226–11–15, +375 29 948–95–87, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail