|
|
|
ПРААН > Навiны > у Беларусi
Абмяркоўвайма канцэпцыю па біялягічнай разнастайнасьці разам!
Без захаваньня біялягічнай разнастайнасьці немагчымае ўстойлівае разьвіцьцё біясфэры, ад чаго, у сваю чаргу, залежыць вырашэньне глябальнай праблемы ўстойлівага разьвіцьця ўсяго грамадзтва. Захаваньне і ўстойлівае разьвіцьцё біялягічнай разнастайнасьці зьяўляецца надзвычай актуальным і для Беларусі.
Першая вэрсія канцэпцыі новай Нацыянальнай стратэгіі захаваньня і ўстойлівага разьвіцьця біялягічнай разнастайнасьці Рэспублікі Беларусь была распрацаваная экспэртамі ў рамках сумеснага праекту Эўрапейскага зьвяза і Праграмы разьвіцьця ААН «Разбудова патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалягічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвэнцыяў у Рэспубліцы Беларусь». Зараз гэты дакумент выносіцца на шырокае абмеркаваньне. Свае рэкамэндацыі і прапановы па канцэпцыі вы можаце дасылаць у офіс праекту па электроннай пошце .
Аўтары найцікавейшых прапаноў будуць запрошаныя на мерапрыемствы праекту па падрыхтоўцы новай Нацыянальнай стратэгіі захаваньня і ўстойлівага выкарыстаньня біялягічнай разнастайнасьці.
Пазнаёміцца з электроннай вэрсіяй дакумэнта можна тут.
|
|
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця,
якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае
пабудаваць лепшае жыццё.
|
|

|
|