Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

У Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызму

У Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызмуУ Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прайшлі пасяджэнні круглых сталоў, удзельнікі якіх паспрабавалі выпрацаваць падыходы да мадэрнізацыі беларускага заканадаўства, што рэгулюе сферу агра- і экатурызму. Мерапрыемствы былі арганізаваныя праектам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які ажыццяўляецца ПРААН.

Пасяджэнні круглых сталоў у рэгіёнах Беларусі сталі працягам пачатковага круглага стала, пасяджэнне якога прайшло ў Мінску ў лютым 2013 года.

У часе праведзеных мерапрыемстваў прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, абласных органаў улады, грамадскіх арганізацый, прыватнага бізнесу і вышэйшых навучальных устаноў азнаёміліся з ацэнкамі экспертаў праекта, якія датычацца дзейнага ў Беларусі заканадаўства, узялі ўдзел у дыскусіі аб магчымых шляхах яго ўдасканалення.

Вядучы нацыянальны эксперт праекта па заканадаўству ў сферы турызму Марыя Мяшчанава падкрэсліла, што прадстаўленыя падчас пасяджэнняў круглых сталоў рэкамендацыі грунтаваліся, у тым ліку, на параўнальным аналізе заканадаўства Беларусі і шэрагу іншых дзяржаў з пазітыўным досведам прававога рэгулявання агра- і экатурызму.

Вынікі экспертнай ацэнкі дзейнага беларускага заканадаўства сведчаць, у прыватнасці, пра неабходнасць падзелу паняццяў «агратурызм» і «экатурызм», удасканалення дамоўнага рэгулявання адносін па аказанні паслуг у сферы агра- і экатурызму, спрашчэння заканадаўства ў сферы крэдытавання, паляпшэння прававога інфармавання суб'ектаў агра- і экатурызму (стварэнне тэматычнага банка дадзеных) і г.д.

З папярэдняй справаздачай Марыі Мяшчанавай, якая ўтрымлівае рэкамендацыі па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы ў сектары агра- і экатурызму, можна пазнаёміцца тут.

Бліжэйшым часам плануецца правесці пасяджэнне заключнага круглага стала ў Мінску, на якім будуць падсумаваныя вынікі праведзеных абмеркаванняў і прадстаўленыя канчатковыя рэкамендацыі па ўдасканаленні заканадаўства Беларусі.

Да ведама: Праект USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які ажыццяўляецца ПРААН, накіраваны на павышэнне ролі прыватнага сектара ў эканоміцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама ў турысцкім сектары Беларусі ўвогуле. Бюджэт праекта складае 1 965 000 даляраў ЗША. Нацыянальнай арганізацыяй-выканаўцам яго з'яўляецца Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара па сувязях з грамадскасцю і мерапрыемствах праекту Сяргея Кузняцова, тэл. +375 29 324-51-14, электронная пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail