Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Беларусь атрымае буйны грант на барацьбу з сухотамі

Беларусь атрымае грант для барацьбы з сухотамі (тубэркулёзам) на суму 14,2 мільёна даляраў ЗША. Пагадненьне пра тое было падпісанае ўчора прадстаўнікамі Глябальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй і Прадстаўніком Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь.

Грант разьлічаны на бліжэйшыя пяць гадоў. Яго асноўнымі атрымальнікамі будуць Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных спраў і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Штогод у сьвеце каля двух мільёнаў чалавек памірае ад сухотаў, нягледзячы на наяўнасьць недарагіх мэтадаў лячэньня, дзейсных у 95 адсотках выпадкаў. У Беларусі цягам апошніх гадоў назіралася пагаршэньне асноўных эпідэміялягічных паказьнікаў па сухотам. Так, за пэрыяд з 2002 да 2005 году паказьнік сухотнай захворваемасьці вырас з 51,7 да 54,3 на 100 тысячаў насельніцтва. У 2006 годзе ў краіне было выяўлена 5142 новыя выпадкі захворваньня, што склала 52,8 на сто тысячаў чалавек.

– Сёньня выбітны дзень для ўсіх нас, хто сабраўся тут. Але яшчэ больш значны ён для хворых на сухоты, якія маюць патрэбу ў лячэньні і даглядзе. Грант быў вылучаны ў выніку інтэнсіўных намаганьняў групы беларускіх і міжнародных спэцыялістаў, што распрацавалі адпаведную прапанову для Глябальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй у жніўні 2006 году. У лістападзе прапанова была ўхваленая Праўленьнем Глябальнага фонду, а ўчора было падпісанае пагадненьне аб вылучэньні гранту, – зазначыла на прэсавай канфэрэнцыі Прадстаўніца ПРААН у Беларусі Джыхан Султанаглу.

У рамках гранту Глябальнага фонду, у прыватнасьці, прадугледжанае стварэньне сучаснай сыстэмы дыягностыкі, рэгістрацыі і ўліку выяўленых выпадкаў сухотаў, а таксама нацыянальнай рэфэрэнс–лябараторыі для якаснай і эфэктыўнай дыягностыкі сухотаў. Праектам таксама прадугледжанае навучаньне больш чым 2500 мэдычных работнікаў супрацьсухотнае службы, сёстраў службы міласэрнасьці Чырвонага Крыжа, лябарантаў, мэдпэрсаналу сыстэмы выкананьня пакараньняў сучасным мэтодыкам дыягностыкі, лячэньня і догляду за хворымі на сухоты.

За сродкі гранту цягам двух гадоў больш сямі тысячаў хворых пройдуць лячэньне сучаснымі супрацьсухотнымі прэпаратамі першага шэрага – як у цывільнай сыстэме аховы здароўя, гэтак і сярод асуджаных, што знаходзяцца ў папраўчых установах Беларусі. Неўзабаве пачнецца лячэньне першых 200 чалавек з найбольш небясьпечнымі мультырэзыстэнтнымі штамамі сухотаў. Плянуецца, што кожны год дзякуючы гранту праз сыстэму сёстраў міласэрнасьці Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа больш за 1000 чалавек змогуць атрымліваць кантраляванае амбуляторнае лячэньне і харчовыя наборы.

Да ведама: Глябальны фонд для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй быў створаны дзеля таго, каб павялічыць рэсурсы, прыцягваныя на барацьбу з трыма найбольш небясьпечнымі захворваньнямі сучаснасьці, і накіраваць іх на тэрыторыі, якія маюць найбольшую ў іх патрэбу. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду значна павялічыліся магчымасьці краінаў па прафіляктыцы гэтых захворваньняў у адпаведнасьці з стандартамі, вызначанымі Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя. У 2004 годзе Беларусі быў упершыню вылучаны грант Глябальнага фонду, накіраваны на прафіляктыку і лячэньне ВІЧ/СНІДу.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да Каардынатаркі праектаў ПРААН у Беларусі Ганны Чарнышовай, тэл. 227–45–27.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail