Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Аб’яўляецца экалагічны фотаконкурс

Эка-вадроўка па ГародніПачынаецца прыём прац на конкурс фотаздымкаў “Эка-вандроўка па Гародні”. Паўдзельнічаць у ім можа кожны жадаючы, а лепшыя здымкі будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Стан навакольнага асяроддзя – пытанне, якое мусіць хваляваць грамадства, асабліва на мясцовым узроўні, дзе многія праблемы або дасягненні бачныя найлепш. Тамсама павінны адбывацца першачарговыя дзеянні па вырашэнні праблемных пытанняў ці па адукоўванню насельніцтва.

Менавіта з мэтай звярнуць увагу на прыроду і экалагічную сітуацыю Гарадзеншчыны абвешчаны фотаконкурс “Эка-вандроўка па Гародні”. Нашай мэтай мы бачым інфармаваць грамадства пра разнастайную дзейнасць па ахове прыроды, а конкурс – выдатны сродак для гэтага.

Арганізатары конкурса: гарадзенская інтэрнэт-газета "Твой стыль", Таварыства "Зялёная сетка" і Орхускі цэнтр г. Гродна (у межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН "Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь).

Конкурс фотаздымкаў праводзіцца ў наступных катэгорыях:

1. Эка-Instagram – жыццё, знятае на мабільныя прылады з дапамогай прыстасавання Instagram. Абавязковай умовай з’яўляецца адлюстраванне тэматыкі прыроды ці эканоміі прыродных рэсурсаў.

2.Турбуе кожнага: Эка-праблемы горада – усё, што ўдзельнікі лічаць няправільным, шкодным і неэкалагічным, што іх трывожыць і што яны лічаць праблемай.

3. Эка-ідэя – прымаюцца здымкі, на якіх выяўленыя рэалізаваныя эка-ідэі: арыгінальнае паўторнае выкарыстанне матэрыялаў, спосабы беражлівасці і г.д. Улічваецца крэатыўнасць!

4. Адчуваеш розніцу? – прымаюцца калажы або пары фотаздымкаў, якія паказваюць адрозненні ў сферы прыроды і экалогіі: як “у іх” і як “у нас”. Здымкі мусяць быць зробленыя ў розных мясцінах: краінах, рэгіёнах, гарадах і г.д.

5. Спецыяльная намінацыя ад Таварыства “Зялёная сетка” – Мой падарунак планеце. У гэтую намінацыю прымаюцца адлюстраванні ў фотаздымках карысных звычак, штодзённых спосабаў зрабіць навакольны свет чысцейшым і лепшым для пражывання.

Прадугледжаны таксама прыз па выніках галасавання чытачоў “Твайго стылю” ў сацыяльных сетках.

Умовы конкурса:

Фотаздымкі да ўдзелу прымаюцца з 3 да 17 траўня ўключна. З 18 да 21 траўня праходзіць галасаванне на сайте “Твой стыль” , а таксама ў сацыяльных сетках “Вконтаке” і “Facebook” (у групе “Будзь у Трэцім”  і на старонцы “Твой стыль”  адпаведна) і выбар пераможцаў членамі журы. У журы ўвойдуць прадстаўнікі арганізатараў конкурса і вядомыя фатографы. Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 5 чэрвеня, менавіта ў гэты дзень адзначаецца сусветны дзень аховы навакольнаго асяроддзя.

Ад аднаго ўдзельніка прымаецца максімальна 5 фотаздымкаў. Яны могуць быць дасланыя як у адну, гэтак і ў розныя катэгорыі.

Атрыманыя здымкі публікуюцца на сайце “Твой стыль”, а таксама на сайце Орхускага цэнтра г. Гродна.

Эка-вадроўка па ГародніДасылаючы здымкі на конкурс, аўтар аўтаматычна пагаджаецца на іх публікаванне і выкарыстанне рэдакцыяй “Твайго стыля” і Орхускім цэнтрам г. Гродна у некамерцыйных мэтах.

Фота неабходна дасылаць на адрас: . Неабходна абавязкова пазначаць якое фота ў якую катэгорыю заяўляецца. У лісце мусяць быць звесткі пра ўдзельніка: імя і прозвішча, e-mail і нумар мабільнага тэлефона.

Памер фотаздымкаў: не менш за 2500 pix па доўгім баку (акрамя намінацыі Instagram, дзе памер можа быць меньшы).

Дадатковую інфармацыю магчыма атрымаць у спецыяліста па сувязях с грамадкасцю Алены Седач, тэл. +375 17 267-96-23, +375 044 786-55-56, e-mail: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail