Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Беларускія балоты — ў цэнтры міжнароднай увагі

25 чэрвеня 2007 году – Адразу два буйныя міжнародныя форумы, прысьвечаныя праблемам захаваньня балотаў, адбыліся на мінулым тыдні ў Беларусі.

19-21 чэрвеня ў Пінску адбыўся сэмінар «Эўрапейскае Палесьсе — гаспадарчая значнасьць і экалягічныя рызыкі», арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі пры фінансавым спрыяньні праекту ПРААН «Стварэньне ўмоваў для ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы ахоўваных водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палесьсі», а таксама Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы. Удзельнікі форуму — вядучыя беларускія і замежныя спэцыялісты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстаньня — абмяркоўвалі эканамічныя і экалягічныя праблемы Палесься з мэтай удасканаленьня тэхналягічных рэглямэнтаў у гаспадарчай дзейнасьці, зьніжэньня верагоднасьці адмоўных наступстваў тэхнагенэзу і экстрэмальных прыродных зьяваў.

Разьмешчанае ў цэнтры Эўропы Палесьсе — ўнікальны ў фізыка-геаграфічным пляне абшар, што захаваў у натуральным стане буйныя лясныя і балотныя масывы, разьлеглыя поймы, што маюць важнае гаспадарчае і экалягічнае значэньне. Па плошчы (больш за 6 млн. га) Беларускае Палесьсе пераўзыходзіць такія эўрапейскія краіны, як Данія, Нідэрлянды ці Швайцарыя, уключае землі 52 раёнаў краіны і займае амаль 30 адсоткаў яе тэрыторыі.

— Падчас сустрэчы мы выслухалі вялікую колькасьць дакладаў, якія зрабілі адмыслоўцы ў розных галінах, — зазначыла намесьніца міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Валчуга. — Гэты комплексны падыход, а таксама досьвед і веды, якіх мы набраліся падчас сэмінару, складуць аснову нашай далейшай навуковай работы, дапамогуць аб’ектыўна разабрацца ў прычынах пабежных працэсаў.

20-21 чэрвеня ў Менску адбылася Трэцяя міжнародная канфэрэнцыя Фонду Міхаэля Ота «Захаваньне водна-балотных угоддзяў і зьмяненьне клімату ў Беларусі», арганізаваная супольна ПРААН, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнай акадэміяй навук і грамадзкай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Асноўнай мэтай форума стала абмеркаваньне палітычных, навуковых і эканамічных асноў аднаўленьня і аховы водна-балотных угоддзяў Беларусі дзеля захаваньня біяразнастайнасьці і перадухіленьня зьмяненьня клімата — найбуйнейшай праблемы, зь якой сёньня сутыкаецца сьвет.

Да асноўных захадаў, накіраваных на папярэджаньне зьмяненьня клімату, апроч скарачэньня прамысловых выкідаў цяплічных газаў, належыць ахова тарфянікаў і лясоў як прыродных паглынальнікаў дыяксыду вуглярода, што складае большую частку цяплічных газаў. Пры тым тарфяныя балоты могуць назапашваць значныя колькасьці вугляроду толькі да тае пары, пакуль знаходзяцца ў натуральным стане, г.зн. пакуль слой торфу прапітаны вадой. Апроч таго, водна-балотныя ўгоддзі маюць велізарнае значэньне для захаваньня біяразнастайнасьці.

Прадстаўленыя на менскай канфэрэнцыі даклады прадэманстравалі магчымасьці рэалізацыі прыродаахоўных захадаў, што спрыяюць перадухіленьню зьмяненьня клімату і адначасова прыносяць сацыяльна-эканамічныя выгоды дый захоўваюць біяразнастайнасьць. На канфэрэнцыі таксама абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з магчымасьцю атрыманьня Беларусяй вугляродных квотаў за кошт паўторнага забалочваньня і ўстойлівага кіраваньня тарфянікамі.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227-38-17, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail