Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Патэнцыял Беларусi ў даследаваньнi i перадухiленьнi праблемаў беднасьцi ўмацаваны дзякуючы праекту ПРААН

Менск, 4 ліпеня 2006 году - Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок на шляху пераадоленьня беднасьці. 30 чэрвеня г.г. у Менску адбылася справаздачная канфэрэнцыя праекту ПРААН «Садзейнічаньне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў Нацыянальнай стратэгіі перадухіленьня беднасьці ў Рэспубліцы Беларусь».

На заключным пасяджэньні каардынацыйнай рады праекту, рэалізацыя якога распачалася ў 2003 годзе, былі падсумаваныя ягоныя вынікі. У прыватнасьці, ішлося пра тое, што праекту ўдалося стварыць мэтадалягічную базу дзеля ўдасканаленьня нацыянальнай сацыяльнай палітыкі ў галіне скарачэньня беднасьці.

Сярод найбольш важных вынікаў праекту былі названыя: паляпшэньне мэтодыкі комплекснай ацэнкі ўзроўню і пашыранасьці беднасьці з улікам міжнародных падыходаў; умацаваньне патэнцыялу дзяржаўных структураў, грамадзкіх аб'яднаньняў і навуковых установаў, што займаюцца дасьледаваньнем праблемаў беднасьці; правядзеньне адкрытай дыскусіі па гэтай праблематыцы, разьвіцьцё дыялёгу і партнэрства з грамадзкімі арганізацыямі і структурамі грамадзянскай супольнасьці.

— Моцным бокам праекту стала тое, што ў часе рэалізацыі ён адштурхоўваўся ад шырэйшага разуменьня беднасьці як сацыяльнай зьявы, і не абмяжоўваўся толькі яе даходнымі складнікамі, — зазначыла Прадстаўніца ААН/ПРААН у Беларусі Джыхан Султанаглу. — Комплексная ацэнка беднасьці, выкананая праектам, дазволіла разгледзець беднасьць у многіх яе праявах і асаблівасьцях.

У рамках праекту быў падрыхтаваны, шырока абмеркаваны і прадстаўлены ўраду даклад «Асноўныя напрамкі Нацыянальнай стратэгіі перадухіленьня беднасьці ў Рэспубліцы Беларусь». Дакумэнт разглядаецца ў якасьці асновы дзеля далейшага ўдасканаленьня сацыяльнай палітыкі ў краіне. Першым крокам у гэтым напрамку можа стаць інтэграцыя дакладу ў дзяржпраграму па рэалізацыі «Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2006-2010 гады».

Прысутныя на канфэрэнцыі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня адцемілі, што, на іх думку, праект выканаў усе пастаўленыя перад ім задачы, а таксама выказалі спадзяваньне на тое, што пачатая работа будзе працягнутая ў рамках ужо новага праекту. Ім, паводле словаў нацыянальнага каардынатара праекту, першай намесьніцы міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алены Колас, можа стаць праект па перадухіленьні беднасьці ў сельскай мясцовасьці.

Больш за шэсцьдзесят нацыянальных экспэртаў былі задзейнічаныя ў больш чым 40 дасьледаваньнях праекту, праведзеных ва ўзаемадзеяньні з Глябальным фондам ЦРДТ, Дзіцячым фондам ААН, Аб'яднанай праграмай ААН па ВІЧ/СНІДу.

Удзельнікі сустрэчы прызналі, што ў выніку рэалізацыі праекту адбыліся істотныя зрухі ў пляне інфармаванасьці беларускага грамадзтва, прызнаньня высокай сацыяльнай значнасьці праблемы беднасьці і ўсьведамленьня неабходнасьці яе перадухіленьня як абавязковай умовы прагрэсыўнага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да мэнэджэркі праекту Натальлі Яфрэменкі, тэл. 203-15-88, альбо да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227-38-17.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail