Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Валожынскі раён стане адным з цэнтраў экатурызма

Новай схемай землеўпарадкавання Валожынскага раёна прадугледжана захаванне яго біяразнастайнасці, развіццё экатурызма, стварэнне ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння і аптымізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання раёна.

У схему землеўпарадкавання Валожынскага раёна ўключаныя вынікі інвентарызацыі яго біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Атрыманыя дадзеныя таксама інтэграваныя ў праекты вядзення лясной і паляўнічай гаспадарак раёна. Гэта дазволіць забяспечыць комплексную ахову рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін на яго тэрыторыі. Гэтая праца была праведзеная ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі». Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекту з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У рамках інвентарызацыі біяразнастайнасці ў Валожынскім раёне былі вызначаныя месцы пражывання 39 відаў дзікіх жывёл і 42 відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, выяўленыя найбуйнейшыя ў краіне папуляцыі лунніка серабрыстага, зубніцы клубняноснай і мядзведжай цыбулі (часнака), а таксама знойдзена трэцяе ў Беларусі месцапражыванне рэдкага матыля – пераліўніцы альпійскай.

Для 84 месцапражыванняў «чырвонакніжнікаў» падрыхтаваныя ахоўныя абавязанні. Мясцінам пражывання відаў жывёл і раслін з Чырвонай кнігі Беларусь, размешчаным на тэрыторыі ГАЛГУ «Валожынскі доследны лясгас» у новым праекце лесаўпарадкавання нададзены статус асабліва ахоўваных участкаў (ААП).

Начальнік ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Валянцін Шатраўка падкрэслівае: «Атрымаўшы вынікі інвентарызацыі біяразнастайнасці раёна, нашы адмыслоўцы змаглі паўнавартасна інтэграваць іх у праект лесаўпарадкавання Валожынскага лясгаса. Такі падыход быў выкарыстаны ўпершыню, і ён давёў сваю эфектыўнасць пры планаванні лясной гаспадаркі».

Пытанні захавання біяразнастайнасці таксама былі ўключаныя ў праект вядзення паляўнічай гаспадаркі Валожынскай раённай арганізацыйнай структуры РГГА «БООР». Па-першае, было абмежаванае паляванне на вадаплаўных і водна-балотных птушак у перыяд іх вясновага пралёту. Тэрыторыям, дзе адзначаецца высокая канцэнтрацыя рэдкіх і ахоўных відаў птушак, нададзены статус «зон спакою». У іх лік увайшло, у прыватнасці, Сакоўшчынскае вадасховішча, дзе ў перыяд міграцыі канцэнтруюцца зграі птушак, што налічваюць сотні асобін.

Па-другое, праектам вядзення паляўнічай гаспадаркі прадугледжаныя захады па рэгуляванні колькасці дзіка, янотападобнага сабакі і лісы ў месцах цецеруковых токаў і гнездавання. Гэта дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для падтрымання колькасці цецерука, папуляцыя якога скарачаецца.

Па-трэцяе, адметнай рысай Валожынскага раёна з'яўляецца значная колькасць чыстых малых рэк. У іх жывуць такія ахоўныя віды, як стронга ручаёвая і харыус еўрапейскі. Аднак забеспячэнне іх міграцыйных шляхоў супярэчыць мэтам падтрымання высокай колькасці бабра. Таму ў праекце ўладкавання прадугледжанае кампраміснае рашэнне: арганізацыя мерапрыемстваў па недапушчэнні будаўніцтва бабрамі плацінаў у вярхоўях малых рэк, куды стронга і харыус прыходзяць на нераст.

У цэлым адмыслоўцы праекту ПРААН/ГЭФ адзначаюць, што інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў схему землеўпарадкавання Валожынскага раёна не супярэчыць эканамічным інтарэсам раёна.

У рамках праекту ПРААН/ГЭФ распрацаваны план захадаў па арганізацыі ў Валожынскім раёне «зялёнага палявання» на глушца. Глушэц уключаны ў спіс ахоўных відаў Міжнароднага звяза аховы прыроды. Аднак у Беларусі ён з'яўляецца паляўнічым відам. Яго колькасць у краіне за апошнія дзесяцігоддзі скарацілася прыкладна ў 10 разоў.

Мэнэджар праекту ПРААН/ГЭФ Уладзімір Каўтуноў адзначае: «Разумнай альтэрнатывай паляванню на глушца можа стаць арганізацыя арніталагічных тураў, або назіранняў за птушкамі. Гэты від актыўнага адпачынку вельмі папулярны ва ўсім свеце. Нашы эксперты высока ацэньваюць патэнцыял Валожынскага раёна як цэнтра экатурызма, здольнага прыцягнуць значную колькасць як беларускіх, так і замежных госцяў».

Захады па арганізацыі арніталагічных тураў вылучаныя ў якасці асобнага кірунку дзейнасці РУП «Белдзяржпаляванне», што з'яўляецца новай для Беларусі практыкай кіравання паляўнічай гаспадаркай. Акрамя таго, фармаванне новых турыстычных аб'ектаў адпавядае планам кіравання і развіцця Налібоцкай пушчы.

Сярод захадаў, рэкамендаваных схемай землеўпарадкавання Валожынскага раёна, -- аб'яднанне некалькіх ахоўных тэрыторый у раёне вёскі Бортнікі ў новы ландшафтны або геалагічны заказнік рэспубліканскага значэння. На гэтай тэрыторыі можна назіраць да 12 планаў, у той час як наяўнасць ужо 6-8 планаў лічыцца высокім узроўнем прывабнасці. Стварэнне новага заказніка дазволіць аптымізаваць механізмы яго абароны і кіравання, а таксама ўлучыць яго ў арбіту турыстычных аб'ектаў раёна.

Сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі Валожынскага раёна з'яўляюцца яго высокая ўрбанізаванасць і актыўнае выкарыстанне для дачнага будаўніцтва. Так, тут размешчана 88 садоўніцкіх таварыстваў, якія аб'ядноўваюць 10,2 тыс. зямельных участкаў. Да 98% чальцоў садоўніцкіх таварыстваў складаюць мінчукі. У звязку з гэтым у схеме землеўпарадкавання раёна прапаноўваецца перадаць прыкладна 2000 га Валожынскага раёна, дзе размешчана больш за 6,5 тыс. зямельных участкаў, у склад Мінскага раёна. У выніку будзе ўдасканаленая адміністрацыйная структура раёнаў, больш эфектыўна арганізаваная іх інфраструктура, а таксама палепшаныя ўмовы абслугоўвання грамадзян.

Да ведама: «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі» – праект Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ). Ажыццяўляецца ў Беларусі з студзеня 2010 г. да студзеня 2014 г. Нацыянальнае выканаўчае агенцтва праекту – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У рамках праекту для 10 «пілотных» адміністрацыйных раёнаў распрацоўваюцца схемы землеўпарадкавання, якія ўлічваюць пытанні захавання біяразнастайнасці. На дадзены момант падрыхтаваныя схемы землеўпарадкавання Карэліцкага, Івацэвіцкага і Валожынскага раёнаў, да канца 2011 г. таксама будзе падрыхтаваная схема землеўпарадкавання Расонскага раёна, у 2012-2013 гг. – Бабруйскага, Глыбоцкага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Клічаўскага і Слонімскага раёнаў.

Пры распрацоўцы схем землеўпарадкавання «пілотных» раёнаў будзе атрыманы ўсебаковы досвед спалучэння пытанняў землекарыстання і захавання біяразнастайнасці. Да 2014 году назапашаныя веды плануецца перадаць дадаткова 40 адміністрацыйным раёнам, гэта значыць распаўсюдзіць на 36% тэрыторыі Беларусі. Падрабязней тут: www.biodiversity.by.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Ірыны Новак, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю праекту ПРААН/ГЭФ, маб. +37529 618-99-59, эл.пошта:
.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail