Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Новае абсталяваньне дапаможа выратаваць жыцьці людзей

Менск, 3 кастрычніка 2006 году – Сучаснае мэдычнае абсталяваньне, што дазваляе вызначаць гарманальны статус арганізма чалавека, было перададзенае ўчора Столінскаму раённаму тэрыторыяльнаму мэдычнаму аб’яднаньню ў рамках тэматычнага праекта Праграмы «Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі» (CORE) «Рэабілітацыя пацыентаў з радыеіндуцыраваным ракам і іншымі захворваньнямі шчытападобнай залозы ў Столінскім раёне».

Новы імунафэрмэнтны аналізатар коштам восем тысячаў эўра дае магчымасць рэгулярна ва ўмовах раённага шпіталю праводзіць дасьледаваньне насельніцтва і своечасова выяўляць радыеіндуцыраваныя захворваньні шчытападобнай залозы на ранняй стадыі, а таксама вызначаць чыньнікі, што спрыяюць іх узьнікненьню.

Паводле словаў каардынатаркі тэматычнага праекту, кіраўнічкі міжнароднага беларуска-нямецкага фонду «Дапамога хворым з радыеіндуцыраваным ракам шчытападобнай залозы «Арніка», прафэсара Валянціны Дрозд, у Столінскім раёне, дзе ўзровень захворваемасьці на рак шчытападобнай залозы з-за чарнобыльскай катастрофы застаецца досыць высокім, раней адсутнічала магчымасьць рэгулярнага кантролю гарманальнага статусу насельніцтва. Узоры з сыроваткамі крыві пацыентаў накіроўваліся на правядзеньне аналізаў у Пінск і Берасьце, што займала багата часу: часьцяком адказу даводзілася чакаць ад аднаго да трох месяцаў.

Зьяўленьне ў столінскай бальніцы імунафэрмэнтнага аналізатара дазволіць аўтаматызаваць дасьледаваньні ўзораў крыві, выконваць іх хутчэй і дакладней, а галоўнае — зробіць кантроль гарманальнага статусу арганізма даступным кожнаму пацыенту ў раёне.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да спэцыяліста па камунікацыях Каардынацыйнай групы Праграмы CORE Аляксея Чыстадарскага, тэл. 227-05-72 альбо па эл.пошце:

 

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail