Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Падсумаваныя вынікі рэалізацыі праекту ICRIN у Беларусі

27 красавіка ў канферэнц–залі гатэлю «Планета» былі падсумаваныя вынікі праекту «Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі (ICRIN)» у Рэспубліцы Беларусь. У імпрэзе ўзялі ўдзел чальцы Кансультацыйнага камітэта праекту, а таксама атрымальнікі міжнароднай дапамогі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і распавялі пра далейшыя планы.

За два гады рэалізацыі праекту ў Беларусі (17 траўня 2010 г. – 30 красавіка 2012 г.) было арганізавана больш за 30 трэнінгаў для журналістаў, спецыялістаў сістэмы адукацыі, культуры, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання і мясцовых жыхароў. Асноўнымі тэмамі былі: радыяцыйная бяспека і правілы пражывання на абшарах, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, здаровы лад жыцця, асновы кампутарнай пісьменнасці і выкарыстання інфармацыйна–камунікацыйных тэхналогіяў (ІКТ) для развіцця мясцовых супольнасцяў, складанне заявак на конкурс праектных ініцыятыў і асноўныя прынцыпы рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Шэсць цэнтраў доступу да ІКТ, абсталяваных сучасным кампутарным і прэзентацыйным абсталяваннем, былі адчыненыя на базе Цэнтральных раённых бібліятэк гарадоў Ветка, Ельск і Чэрыкаў, вясковых дамоў культуры пасёлка Ілліч і пасёлка Беліцк, а таксама мемарыяльнага музея ў пасёлку Літвінавічы. Сярэдні кошт абсталявання аднаго цэнтра склаў каля 9 тысяч даляраў ЗША. Дзякуючы спонсарскай дапамозе РУП «Белтэлекам» да канца 2013 году карыстальнікам гэтых цэнтраў будзе нададзеная магчымасць бясплатнага доступу ў глабальную сетку Інтэрнэт. «Створаныя ІКТ-цэнтры не толькі даюць насельніцтву магчымасць атрымліваць актуальную інфармацыю, яны з'яўляюцца месцам баўлення вольнага часу, дыстанцыйнага кансультавання і адукацыі, пунктам доступу да анлайнавых паслугаў, але галоўнае – яны з'яўляюцца вельмі добрай базай для развіцця мясцовай ініцыятывы», – адзначыў у сваім выступе кіраўнік праекту ICRIN у Беларусі Іван Зацэпін.

У рамках праекту быў арганізаваны конкурс лакальных праектных ініцыятываў. З 110 разгледжаных заявак чальцамі Кансультацыйнага камітэта праекту выбраныя 12 лепшых праектаў, якія былі прафінансаваныя ў 2011-2012 гг. Іх агульны бюджэт склаў 300 тысяч даляраў ЗША, уключаючы 81 тысячу грантавых сродкаў праекту ICRIN і 219 тысяч – уласны ўнёсак удзельнікаў.

У выніку ажыццяўлення выбраных ініцыятываў была адрамантаваная спартовая заля гімназіі ў Калінкавічах, абсталяваныя Чэрыкаўскі раённы фізкультурна–аздараўляльны цэнтр «Арыентыр» і «Цэнтр здароўя» Мікалаеўскага сельскага выканаўчага камітэта Буда–Кашалёўскага раёна. Для УА «Рэчыцкі дзяржаўны раённы цэнтр дзіцячай творчасці» была закупленая відэаапаратура, што дазволіла наведвальнікам гуртка «Юны журналіст» стварыць ролікі, прысвечаныя папулярызацыі здаровага ладу жыцця. У тэрытарыяльнага аздараўляльна–турыстычнага цэнтра, створанага на базе Доўскай гімназіі, з'явіўся скаладром, тайпарк, трэнажорная і гімнастычная залі. У Рагачове была адчыненая і абсталяваная выстаўная заля, дзе мясцовыя майстры маюць магчымасць не толькі дэманстраваць свае творы, але і рэалізоўваць гэтую прадукцыю турыстам.

Пры фінансавай падтрымцы праекту была надрукаваная кніга дырэктара Хойніцкага музея Ў.А. Гацко «Памяць Чарнобыля», закупленая і ўсталяваная ў Веткаўскім музеі аўдыё/відэа апаратура, якая дазваляе выкарыстоўваць сучасныя IT-тэхналогіі для дэманстрацыі надзвычай багатага этнаграфічнага матэрыялу. Сумеснымі намаганнямі Букчанскага сельскага выканаўчага камітэта Лельчыцкага раёна з партнёрамі ачышчаная і адрамантаваная 41 студня. Мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторыяў «Адраджэнне–агра» ініцыяваў ліквідацыю несанкцыянаваных сметнішчаў у трох паселішчах Слаўгарадскага раёна. Па ініцыятыве Брэсцкага абласнога эндакрыналагічнага дыспансера быў закуплены і ўсталяваны на перасоўную дыягнастычную лабараторыю Чырвонага Крыжа партатыўны ўльтрагукавы сканар Honda HS–2000, з дапамогай якога праводзіцца скрынінг паталогіі шчытападобнай залозы. Для Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні быў набыты трэнажор THERA-Trainer для актыўна–пасіўнай распрацоўкі верхніх і ніжніх канечнасцяў пацыентаў, якія перанеслі інсульт.

«Нягледзячы на адносна невялікі краінавы бюджэт праекту (каля 350 тысяч даляраў ЗША), былі атрыманыя досыць важкія вынікі, – адзначыў Нацыянальны каардынатар праекту ICRIN Мікалай Цыбулька. – Галоўны ж вынік такіх праектаў – гэтае ажыўленне мясцовай ініцыятывы, развіццё патэнцыялу насельніцтва, якое пражывае на забруджаных у выніку аварыі тэрыторыях, у тым, што датычыцца вырашэння сваіх надзённых праблемаў».

Намеснік Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Фарыд Караханаў паведаміў, што ПРААН будзе ініцыяваць новыя праекты рэгіянальнага развіцця і запрасіў да ўдзелу ўсе зацікаўленыя арганізацыі.

Праект «Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі» рэалізоўваўся сумеснымі намаганнямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і Праграмы развіцця ААН (ПРААН). Нацыянальнае агенцтва-выканаўца – Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у кіраўніка праекту ICRIN Івана Зацэпіна, тэл. +375 44 77-15-987, эл.пошта: .

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail