Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 

Публикации
Годовой отчет о деятельности ПРООН в Беларуси в 2009 году

Regional Newsletter "Development and Transition



Ссылки

chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Беларускія курцы абмянялі цыгарэты на цукеркі

31 траўня, у Сусьветны дзень без тытуню, у 42 местах Беларусі валянтэры Чырвонага Крыжа прапаноўвалі курцам адмовіцца ад цыгарэты, абмяняўшы яе на цукерку. Прафіляктычная акцыя, задуманая для прыцягненьня ўвагі грамадзтва да праблемы тытунепаленьня, была арганізаваная ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Я магу спыніць сухоты» праекту ПРААН «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» ў Рэспубліцы Беларусь».

У паркох, на пляцох, побач зь кінатэатрамі абласных і раённых цэнтраў краіны ў гэты дзень было шматлюдна. Увагу мінакоў прыцягвалі групы валантэраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якія прапаноўвалі курцам адмовіцца ад цыгарэты і абмяняць яе на цукерку «Рамонак». Усяго ў акцыі было задзейнічана больш за 800 валантэраў, якія інфармавалі людзей аб наступствах паленьня і небясьпекі зьяўленьня сухотаў у курцоў, а таксама ўручалі фляер з рэкамэндацыямі як кінуць паліць.

Большасьць мужчын і жанчын, якія паляць, ахвотна разьвітваліся з цыгарэтай, многія заяўлялі аб сваім жаданьні адмовіцца ад тытуню, выказвалі занепакоенасьць наконт свайго здароўя. Некаторыя дзяліліся ўласным досьведам пра тое, як кідалі паліць. Усім ахвотным валантэры прапаноўвалі прайсьці флюараграфічнае абсьледаваньне. У 16 местах на цэнтральных пляцох у гэты дзень былі ўсталяваныя перасоўныя мэдычныя апараты «Пульмаэкспрэс».

Дэвіз акцыі «Жыцьцё салодкае без тытуню» дазволіў тым, хто паліць, задумацца, што ў паленьня заўсёды ёсьць больш прывабная альтэрнатыва, а задавальненьне можна атрымліваць проста ад жыцьця, ўлюбёнага занятку, а галоўнае – ад чыстага паветра.

Да ведама
Паленьне зьяўляецца чыньнікам разьвіцьця хранічных захворваньняў. Большасьць людзей з анказахворваньнямі і хворых на сухоты – курцы. Па дадзеных Міністэрствы аховы здароўя Беларусі, у краіне паліць 42 % дарослага насельніцтва. Сярод маладых людзей у веку 15-19 гадоў 44 % паляць, а сярод моладзі 22-24 гадоў – 45 %.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да адмыслоўца па сувязях з грамадзкасьцю праекту ПРААН па падтрымцы Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» Натальлі Нямкевіч, тэл./факс 299-51-88, 299-53-17, (029) 127-68-62.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail

Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"