Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Падпісаны новы праект ПРААН і Міністэрства працы па садзейнічанні сацыяльна-адказнаму рэструктураванню прадпрыемстваў

Мінск, 1 чэрвеня 2012 года – Сёння ў Прадстаўніцтве ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае падпісанне сумеснага праекту Праграмы развіцця ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Садзейнічанне сацыяльна-адказнаму рэструктураванню прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь».

Новы праект накіраваны на папярэджанне адмоўных сацыяльных наступстваў рэструктурызацыі прадпрыемстваў праз распрацоўку эфектыўнага механізму сацыяльна-адказнага рэструктуравання прадпрыемстваў (САРП) і комплекса прэвентыўных захадаў для перадухілення росту беспрацоўя і зніжэння ўзроўня дабрабыту насельніцтва. У рамках праекту мяркуецца выпрабаваць Методыку сацыяльна-адказнай рэструктурызацыі на двух пілотных прадпрыемствах, што маюць планы па мадэрнізацыі/рэструктурызацыі з аптымізацыяй колькасці занятых. Плануецца, што адно з прадпрыемстваў будзе мець горадаўтваральны характар і размяшчацца ў малым/сярэднім населеным пункце Беларусі з монавытворчасцевай структурай эканомікі.

Прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніюс Брук зазначыў, што, хоць праект і невялікі па працягласці (адзін год) ды аб'ёме фінансавання (150 тысяч даляраў ЗША), ён важны для ПРААН і для краіны, бо спрыяе рэфармаванню эканомікі і прамысловасці праз кіраванне сацыяльнымі рызыкамі пры рэструктурызацыі прадпрыемстваў. Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пятро Грушнік, які падпісаў дакумент праекту з боку Міністэрства, адзначыў, што для беларускай дзяржавы вельмі важна, каб падчас рэструктурызацыі прадпрыемстваў не цярпелі працоўныя.

У выніку рэалізацыі праекту:

  • Урад краіны атрымае заснаваную на найлепшым замежным досведзе і дапасаваную да мясцовых умоваў Канцэпцыю («дарожную карту») па стварэнні спрыяльных рамкавых умоваў правядзення сацыяльна-адказнай рэструктурызацыі прадпрыемстваў, а таксама Методыку правядзення САРП, якая дапаможа кіраўніцтву і кадравым службам прадпрыемства ў вырашэнні сацыяльных пытанняў рэструктурызацыі, што зменшыць сацыяльныя бар'еры для правядзення індустрыяльных рэформаў і структурных пераўтварэнняў.
  • Мясцовыя выканаўчыя камітэты і службы занятасці авалодаюць ведамі ў галіне правядзення САРП, іх ролі ў ажыццяўленні праграмаў рэфармавання, што дазволіць гнутка рэагаваць і выкарыстоўваць актыўныя захады па папярэджанні беспрацоўя.
  • Федэрацыя прафсаюзаў і мясцовыя прафсаюзныя арганізацыі ўмацуюць свой патэнцыял у супрацоўніцтве з працадаўцамі падчас структурных пераўтварэнняў, пры распрацоўцы калектыўных дамоваў і іншых дамоваў сацыяльных партнёраў у частцы захавання інтарэсаў найманых працоўных напярэдадні рэфармавання прадпрыемстваў і аптымізацыі колькасці працоўных.


Да ведама. Рэструктурызацыя – прызнаны ў міжнароднай практыцы сродак падвышэння нацыянальнай канкурэнтаздольнасці, эканамічнага росту і сацыяльнага развіцця. Эфектыўная рэструктурызацыя стварае ўмовы і перадумовы для паляпшэння фінансавага становішча, росту рэнтабельнасці і прадукцыйнасці працы на прадпрыемствах. Рэструктурызацыя грае важную ролю ў стварэнні эфектыўнай занятасці, бо садзейнічае пераразмеркаванню працоўных месцаў і працоўных з прадпрыемстваў з нізкім узроўнем прадукцыйнасці і заробку ў больш эфектыўныя сферы і галіны. Задача САРП палягае ў тым, каб зрабіць прадпрыемства канкурэнтаздольным, змякчыўшы пры гэтым супярэчнасці паміж эканамічнымі і сацыяльнымі прыярытэтамі рэфармавання прадпрыемства.

Больш здымкаў з цырымоніі падпісання можна знайсці тут.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail