Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

  ПРААН > Навiны > у Беларусi

Праграма па барацьбе з наркотыкамі працягнутая яшчэ на два гады

1 лютага 2007 году – У лютым пачнецца рэалізацыя трэцяга этапу беларуска-ўкраінска-малдаўскай праграмы па барацьбе зь незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі сродкамі (БУМАД-3). Дзеля гэтага Эўрапейская камісія і ПРААН вылучылі 670 тысячаў эўра на два бліжэйшыя гады. За ажыцьцяўленьне праекту ў Беларусі нясе адказнасьць Міністэрства ўнутраныях спраў краіны, якое гэтаксама стане асноўным атрымальнікам дапамогі ў рамках праграмы.

Трэці этап зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх этапоў праграмы БУМАД, што распачалася ў 2003 годзе. За чатыры гады ў рамках праграмы быў упершыню праведзены комплексны і сыстэмны аналіз нацыянальнага заканадаўства і арганізацыйнай інфраструктуры Беларусі ў галіне абароту наркотыкаў з улікам міжнародных нормаў, а таксама выпрацаваныя рэкамэндацыі па яго ўдасканальваньні.

Дзесяць кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы Беларусі з Польшчай, Украінай і Літоўскай Рэспублікай былі абсталяваныя спэцыялізаванай і кампутарнай тэхнікай, а супрацоўнікі мытнай і памежнай службаў абучаныя мэтодыкам выяўленьня выпадкаў правозу наркотыкаў празь мяжу. Для аддзелаў МУС, мытні і памежных войскаў было закупленое аналітычнае праграмнае забесьпячэньне, што актыўна выкарыстоўваецца паліцыяй многіх краінаў ЭЗ і Інтэрполам пры раскрыцьці злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі.

— Унікальнасьць праграмы БУМАД палягае ў тым, што яна спалучае ў сабе комплексны падыход да праблемы наркаманіі і наркатрафіка: праўны, праваахоўны ды прафіляктычны, — кажа Каардынатарка праектаў ПРААН у Беларусі Ганна Чарнышова. — Яна ня проста аказвае матэрыяльную дапамогу ў выглядзе абсталяваньня, але гэтаксама спрыяе зьмяненьню заканадаўства, навучаньню сучасным мэтодыкам выяўленьня наркотыкаў і стварэньню структураў, што адпавядаюць міжнародным стандартам, гарантуючы тым самым устойлівасьць вынікаў пасьля заканчэньня праграмы.

Асноўная мэта трэцяга этапу праграмы БУМАД — далейшае ўзмацненьне нацыянальных магчымасьцяў па процідзеяньні незаконнаму абароту і перавозцы наркотыкаў празь дзяржаўную мяжу і ўнутры транспартнай сыстэмы краіны, а таксама ўсебаковая прафіляктыка наркаманіі сярод дзяцей і моладзі з прыцягненьнем сродкаў масавай інфармацыі.

Пад час рэалізацыі праграмы будзе працягнутая работа па ўдасканаленьні беларускага заканадаўства і прывядзеньні яго ў адпаведнасьць з канвэнцыямі ААН, а таксама працягнецца абсталяваньне ўстановаў, што бяруць удзел у барацьбе зь незаконным абаротам наркотыкаў, адмысловай тэхнікай. Праграмай прадугледжаная падтрымка Нацыянальнага цэнтру маніторынга за наркотыкамі і наркаспажываньнем дый правядзеньне сацыялягічных дасьледаваньняў па вывучэньні сытуацыі зь незаконным спажываньнем наркотыкаў.

Гэтаксама як і на папярэдніх этапох, работа будзе весьціся паралельна ў трох краінах — Беларусі, Украіне і Малдове, ствараючы ўмовы дзеля абмену досьведам і навязваньня кантактаў.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся да кіраўніка праекта Ірыны Жыгалкі, тэл. 219-79-96, альбо да каардынатара інфармацыйнай дзейнасьці ПРААН у Беларусі Ўладзіслава Хількевіча, тэл. 227-38-17.

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail