Прэс-цэнтр


  Навiны ПРААН у Беларусi
  Навiны ПРААН у cвеце
  Анонсы
  Заявы
  Бюлетэнь ААН
  Фота галерэя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

 
 Навiны ПРААН у Беларусi 
Дырэктар Рэгіянальнага Бюро ПРААН наведала БеларусьДырэктар Рэгіянальнага Бюро ПРААН наведала Беларусь

22 траўня 2013: 15-17 траўня адбыўся візіт памочніцы Генеральнага сакратара ААН і Адміністратара ПРААН, дырэктара Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу ў Беларусь.   Падрабязней......
Эка-вадроўка па ГародніАб’яўляецца экалагічны фотаконкурс

07 траўня 2013: Пачынаецца прыём прац на конкурс фотаздымкаў “Эка-вандроўка па Гародні”. Паўдзельнічаць у ім можа кожны жадаючы, а лепшыя здымкі будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Стан навакольнага асяроддзя – пытанне, якое мусіць хваляваць грамадства, асабліва на мясцовым узроўні, дзе многія праблемы або дасягненні бачныя найлепш. Тамсама павінны адбывацца першачарговыя дзеянні па вырашэнні праблемных пытанняў ці па адукоўванню насельніцтва.   Падрабязней......
Ельня адкрывае экатурыстычны сезонЕльня адкрывае экатурыстычны сезон

12 красавiка 2013: На тэрыторыі заказніка "Ельня" ў Міёрскім раёне (Віцебская вобласць) у рамках праекта ЕС/ПРААН «Экапартнёрства» пачалося будаўніцтва экалагічнай сцежкі «Азяраўкі». Яе працягласць складзе 1 500 метраў – ад краю балота ля вёскі Канахі да невялікіх бязрыбных азёраў у глыбіні балота. На экасцежцы будуць размешчаныя аглядныя пляцоўкі, інфармацыйныя шыльды і вышка, з якой можна на свае вочы паназіраць за ўнікальным раслінным і жывёльным светам балота Ельня.   Падрабязней......
У Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызмуУ Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызму

10 красавiка 2013: У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прайшлі пасяджэнні круглых сталоў, удзельнікі якіх паспрабавалі выпрацаваць падыходы да мадэрнізацыі беларускага заканадаўства, што рэгулюе сферу агра- і экатурызму. Мерапрыемствы былі арганізаваныя праектам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які ажыццяўляецца ПРААН.   Падрабязней......
У беларускай праграме замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ўжо больш за 1000 чалавекУ беларускай праграме замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ўжо больш за 1000 чалавек

19 сакавiка 2013: Замяшчальная тэрапія наркаманіі даўно і паспяхова зарэкамендавала сябе больш чым у 70 краінах. Яна была ўкарэненая ў Беларусі ў рэкордныя тэрміны (праграма дзейнічае з 2007 года). Цяпер курс замяшчальнай тэрапіі ў 17-ці кабінетах замяшчальнай метадонавай тэрапіі (ЗМТ) у розных рэгіёнах краіны праходзяць ужо больш за 1000 чалавек. 17-ы па ліку кабінет ЗМТ адчыніўся сёння ў Жодзіне на базе цэнтральнай гарадской бальніцы. Ён адразу прыняў першых кліентаў праграмы.   Падрабязней......
У Беларусі распачынаецца праект па павышэнні энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаўУ Беларусі распачынаецца праект па павышэнні энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў

28 студзеня 2013: У Беларусі пачынаецца рэалізацыя новага праекту Праграмы развіцця ААН, Глабальнага экалагічнага фонду і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі «Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
У Гродне адкрыўся першы рэгіянальны Орхускі цэнтрУ Гродне адкрыўся першы рэгіянальны Орхускі цэнтр

18 лiстапада 2012: 16 лістапада адбылося адкрыццё рэгіянальнага Орхускага цэнтра, створанага на базе Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў рамках праекту ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Праект ЕС/ПРААН перадаў Кобрынскаму ЖКГ абсталяванне для паасобнага збору адкідаўПраект ЕС/ПРААН перадаў Кобрынскаму ЖКГ абсталяванне для паасобнага збору адкідаў

16 лiстапада 2012: Учора, у Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі смецця, у Кобрыне (Брэсцкая вобласць) прайшла цырымонія перадачы першай партыі абсталявання па зборы цвёрдых камунальных адкідаў, закупленага ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
У Рэчыцы адкрыўся кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі

25 кастрычнiка 2012: 14-ы па ліку кабінет замяшчальнай тэрапіі для спажыўцоў ін'екцыйных наркотыкаў адкрыўся ўчора ў Беларусі, на базе Рэчыцкага наркалагічнага дыспансера. Сетка кабінетаў замяшчальнай тэрапіі працуе ў рамках выкананых ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя грантаў Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.   Падрабязней......
У Беларусі распачалася рэалізацыя праекту «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё»У Беларусі распачалася рэалізацыя праекту «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё»

06 верасня 2012: 5 верасня ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё праекту Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», рэалізоўванага Праграмай развіцця ААН.   Падрабязней......
У Мінску прадстаўлены праект па ўдасканаленні судовай сістэмы БеларусіУ Мінску прадстаўлены праект па ўдасканаленні судовай сістэмы Беларусі

05 верасня 2012: Учора ў сталічным Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ адбылася прэзентацыя сумеснага праекту ПРААН, УВКУ ААН і ЮНІСЕФ «Садзейнічанне ўдасканаленню судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь праз развіццё спецыялізацыі судоў».   Падрабязней......
Новая Нацыянальная справаздача аб чалавечым развіцці прааналізуе канкурэнтныя перавагі рэгіёнаў Беларусі

20 лiпеня 2012: Праграма развіцця ААН пачынае рэалізацыю праекту па падрыхтоўцы Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці за 2012-2013 гг. Тэмай дзявятай для Беларусі Нацыянальнай справаздачы стане аналіз і ацэнка канкурэнтных пераваг кожнай з абласцей краіны ў цеснай сувязі з развіццём чалавечага патэнцыялу.   Падрабязней......
Падпісаны новы праект ПРААН і Міністэрства працы па садзейнічанні сацыяльна-адказнаму рэструктураванню прадпрыемстваў

01 чэрвеня 2012: Сёння ў Прадстаўніцтве ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае падпісанне сумеснага праекту Праграмы развіцця ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Садзейнічанне сацыяльна-адказнаму рэструктураванню прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Дзень памяці памерлых ад СНІДу: памятаем пра тых, што пайшлі, клапоцімся пра блізкіх

21 траўня 2012: У мінулыя выходныя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адбыліся акцыі, прысвечаныя Сусветнаму дню памяці памерлых ад СНІДу. У Мінску ў прыходзе Царквы абраза Божай Маці «Ўсіх смуткуючых радасць» была прамоўленая тэматычная пропаведзь і выступіў хор. Святары высвяцілі сімвалічны кветнік памяці, у цэнтры якога кветкамі высаджаная чырвоная стужачка – знак барацьбы са СНІДам.   Падрабязней......
Аддзяленне для пацыентаў з мультырэзістэнтнымі сухотамі адкрытае ў Гомелі

15 траўня 2012: Выкананне захадаў інфекцыйнага кантролю – неабходная ўмова эфектыўнага лячэння сухотаў. Рэканструяванае аддзяленне для пацыентаў з мультырэзістэнтнымі сухотамі адкрылася ў Гомельскай абласной супрацьсухотнай клінічнай бальніцы пры фінансавай падтрымцы выкананага Праграмай развіцця ААН гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.   Падрабязней......
Падсумаваныя вынікі рэалізацыі праекту ICRIN у Беларусі

03 траўня 2012: 27 красавіка ў канферэнц–залі гатэлю «Планета» былі падсумаваныя вынікі праекту «Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі (ICRIN)» у Рэспубліцы Беларусь. У імпрэзе ўзялі ўдзел чальцы Кансультацыйнага камітэта праекту, а таксама атрымальнікі міжнароднай дапамогі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і распавялі пра далейшыя планы.   Падрабязней......
На прэзентацыі дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе падсумаваныя першыя вынікі яе працы

04 красавiка 2012: Сёння ў Офісе Прадстаўніцтва ААН/ПРААН адбылася прэзентацыя дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе ў Рэспубліцы Беларусь. Выданне ўтрымлівае асноўныя ідэі і палажэнні праграмнага дакумента Інфармацыйнай стратэгіі і створанае як дапаможнік у інфармацыйнай працы ў сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.   Падрабязней......
На Міжнародны дзень птушак школьнікі падарылі пярнатым сябрам хаткі

03 красавiка 2012: 2 красавіка ў горадзе Мёры (Віцебская вобласць) адбылася экалагічная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню птушак (1 красавіка). У рамках праекту ЕЗ/ПРААН «Экапартнёрства» вучні мясцовай школы разам з чыноўнікамі ды прадстаўнікамі дыпкорпуса збіралі і развешвалі хаткі для птушак і кажаноў.   Падрабязней......
У Барысаве адкрыўся кабінет замяшчальнай тэрапіі

01 сакавiка 2012: Чарговы, 13-ы па ліку, кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі адкрыўся сёння ў Беларусі, у горадзе Барысаве. Сетка кабінетаў замяшчальнай тэрапіі працуе ў рамках выконваных ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя грантаў Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй. Наркадыспансеры, на базе якіх прымяняецца замяшчальная тэрапія, былі адрамантаваныя і забяспечаныя медыцынскім і лабараторным абсталяваннем, сігналізацыяй.   Падрабязней......
Першы абласны Орхускі цэнтр адчыніцца ў Гродне

24 студзеня 2012: Абласны Орхускі цэнтр ствараецца ў горадзе Гродна ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага Звяза і Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеахопнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» («Экапартнёрства»). Цэнтр спросціць насельніцтву доступ да экалагічнай інфармацыі, будзе даваць прававыя кансультацыі, інфармаваць грамадзян аб палажэннях Орхускай канвенцыі, а таксама далучаць грамадскасць, студэнцкія супольнасці да працэса прыняцця экалагічна значных рашэнняў на рэгіянальным узроўні.   Падрабязней......
Каляндар-2012 «Датычыцца кожнай»: ПРААН і беларускія «зоркі» прапаноўваюць змагацца з ракам малочнай залозы разам

30 снежня 2011: Вядомыя беларускія жанчыны аб'ядналіся дзеля высакароднай мэты. Яны ўзялі ўдзел у фотасесіі для каляндара-2012, што адкрывае інфармацыйную кампанію супраць рака малочнай залозы (РМЗ) «Датычыцца кожнай».   Падрабязней......
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Простыр» пераўтвораны пры садзейнічанні праекту ПРААН/ГЭФ

16 снежня 2011: На пачатку снежня 2011 году адбылося пераўтварэнне заказніка «Простыр», размешчанага ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Новаўвядзенні звязаныя са зменай межаў заказніка, рэжыму яго аховы ды выкарыстання. Працы па пераўтварэнні гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі ажыццёўленыя Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з праектам ПРААН/ГЭФ «Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палессі».   Падрабязней......
Першыя кадры серыяла «Вышэй за неба»: перадгісторыя

01 снежня 2011: Сёння, у Сусветны дзень барацьбы з СНІДам, Праграма развіцця ААН упершыню прадстаўляе кадры кінаматэрыяла моладзевага 8-серыйнага драмэдзі «Вышэй за неба». Гэта – аповесць аб жыцці і каханні, сяброўстве і здрадзе, сіле і слабасці, адзіноце і надзеі. Гэта гісторыя пра тое, што і з найцяжэйшай сітуацыі ёсць выйсце. Гэта гісторыя пра нас.   Падрабязней......
Адбылася прэзентацыя Дакладу аб чалавечым развіцці – 2011

09 лiстапада 2011: Сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя Дакладу аб чалавечым развіцці за 2011 год – глабальнай аналітычнай публікацыі, штогод падрыхтоўванай групай міжнародных экспертаў на замову ПРААН. Сёлетні даклад пад назвай «Устойлівае развіццё і роўнасць магчымасцяў: лепшая будучыня для ўсіх» паказвае, якім чынам устойлівасць звязаная з забеспячэннем роўных магчымасцяў і пашырэннем доступу да вышэйшай якасці жыцця.   Падрабязней......
Уступ Беларусі ў СГА: дасягненні і перспектывы ў кантэксце рэгіянальнай інтэграцыі

04 лiстапада 2011: Учора ў Мінску прайшоў міжнародны круглы стол «Уступ у СГА і рэгіянальная інтэграцыя як інструменты ўваходжання Беларусі ў шматбаковую гандлёвую сістэму», арганізаваны ў рамках праекту, рэалізоўванага супольна ПРААН і МЗС Беларусі для садзейнічання ўступу ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю (СГА) праз умацаванне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу.   Падрабязней......
Валожынскі раён стане адным з цэнтраў экатурызма

03 лiстапада 2011: Новай схемай землеўпарадкавання Валожынскага раёна прадугледжана захаванне яго біяразнастайнасці, развіццё экатурызма, стварэнне ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння і аптымізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання раёна.   Падрабязней......
Палаты для ВІЧ-пазітыўных дзяцей уведзеныя ў эксплуатацыю ў Дзень ААН

24 кастрычнiка 2011: Сёння, у Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у Дзіцячай інфекцыйнай лякарні горада Мінска адбылася цырымонія ўводу ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту палат для лячэння пацыентаў, якія жывуць з ВІЧ. Рамонт быў праведзены за кошт праекту «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь - 2», выкананага Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і фінансаванага Глабальным фондам для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.   Падрабязней......
Праект ПРААН/ГЭФ вяртае рэдкую кветку

23 кастрычнiка 2011: Больш за тысячу парасткаў рэдкай расліны – званка лілеялістага – былі высаджаныя ў навакольнае асяроддзе 20 кастрычніка на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Спораўскі» ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Акцыя па высаджванні кветак стала завяршальным этапам работ па ўзнаўленні званка, праведзеных супрацоўнікамі Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палессі». У мерапрыемстве ўзялі актыўны ўдзел вучні Здзітаўскай сярэдняй школы.   Падрабязней......
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці сумесна з праектам ПРААН/ГЭФ ажыццяўляюць яшчэ дзве маштабныя энергаашчаджальныя ініцыятывы

06 кастрычнiка 2011: Прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Беларусі і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь падпісалі сёння два пратаколы па рэалізацыі мерапрыемстваў інвестыцыйнай праграмы на прадпрыемствах ПРУПП «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў».   Падрабязней......
Цэнтр доступу да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў адчынены ў Ветцы

16 верасня 2011: Учора ў горадзе Ветка (Гомельская вобласць) адбылося ўрачыстае адкрыццё цэнтра доступу да інфармацыйна–камунікацыйных тэхналогіяў (ІКТ), створанага ў рамках праекту «Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі (ICRIN)». Зараз жыхары Веткі і бліжэйшых ваколіцаў змогуць у зручны для іх час наведаць цэнтр, дзе ўсталяваныя сучасныя кампутары з хуткасным доступам у Інтэрнэт.   Падрабязней......
Пытанні захавання біяразнастайнасці ўпершыню цалкам улічаныя ў схеме землеўпарадкавання раёна

15 верасня 2011: Пытанні захавання біялагічнай разнастайнасці былі ўлічаныя пры распрацоўцы схемы землеўпарадкавання Карэліцкага раёна. Такі падыход пры распрацоўцы раённай схемы землеўпарадкавання быў застасаваны ў Беларусі ўпершыню. Схема землеўпарадкавання Карэліцкага раёна была падрыхтаваная ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі».   Падрабязней......
Абвяшчаецца адкрыты музычны кастынг для серыяла «Вышэй за неба»

15 жнiўня 2011: Творчая група першага беларускага моладзевага серыяла «Вышэй за неба» абвяшчае пра пачатак адкрытага кастынгу музычных калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў фільме. Акцёрскі кастынг, які праходзіць цяпер у Мінску, ужо давёў велізарную цікавасць беларускай моладзі да праекту. Стаць «зоркай» серыяла захацелі больш за паўтары тысячы маладых беларусаў і беларусак, якія наведалі кастынг. Зараз чарга музычных гуртоў і выканаўцаў.   Падрабязней......
Семінары па прафілактыцы рака малочнай залозы прайшлі ў пацярпелых ад ЧАЭС раёнах Беларусі

10 жнiўня 2011: 10 жнiўня 2011: 9 і 10 жніўня ў Слаўгарадзе і Лунінцы прайшлі семінары па прафілактыцы рака малочнай залозы ў рамках праекту ПРААН «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Мэта семінараў – удасканаленне ведаў па ранняй дыягностыцы і прафілактыцы захворвання, а таксама набыццё навыкаў самадаследавання і метадаў навучання ім жанчын.   Падрабязней......
У Беларусі з'явіцца першы моладзевы серыял

27 лiпеня 2011: Першы серыял аб сучаснай беларускай моладзі, сучасным Мінску, у якім будзе прадстаўленая найлепшая сучасная беларуская музыка, неўзабаве з'явіцца ў Беларусі. Жанр серыяла —  моладзевае драмеды, фармат — 8 серый па 44 хвіліны. Прэм'ера прызначаная на 14 лютага 2012 г.   Падрабязней......
Чарговы кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі распачаў сваю працу ў Пінску

25 лiпеня 2011: Праграма замяшчальнага лячэння наркаманіі — адзін з кіроўных напрамкаў рэалізацыі грантаў Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй. Гранты выконваюцца ў Беларусі Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя і даюць унікальную магчымасць укараніць у краіне найлепшыя практыкі ў галіне прафілактыкі і лячэння ВІЧ і СНІДу. Усяго сетка замяшчальнай тэрапіі налічвае 9 кабінетаў практычна ва ўсіх абласцях краіны. У сваёй працы беларускія нарколагі шырока выкарыстаюць літоўскі і шведскі досвед замяшчальнага лячэння.   Падрабязней......
Нацыянальныя планы дзеянняў па захаванні рэдкіх і знікаючых жывёл і раслін распрацаваныя ў Беларусі

29 чэрвеня 2011: Эксперты Навукова–практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі распрацавалі нацыянальныя планы дзеянняў па захаванні шэрагу відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Дакументы былі падрыхтаваныя ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі», нацыянальным выканаўчым агенцтвам якога з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.   Падрабязней......
Праект ААН дапамог жыхарам Слаўгарадскага раёна падвысіць радыелагічную пісьменнасць

26 траўня 2011: Жыхары Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці атрымалі прафесійныя кансультацыі па правілах вядзення здаровага ладу жыцця і спосабах паніжэння ўзроўня радыенуклідаў у прадуктах харчавання. У рамках праекту «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» прайшла серыя дзён інфармавання («кірмашоў здароўя»), якая ахапіла пяць паселішчаў Слаўгародчыны: Свенск, Гіжэнку, Лапацічы, Вялікую Зімніцу і Целяшы.   Падрабязней......
Напярэдадні Міжнароднага дня біяразнастайнасці адбылася прыродаахоўная акцыя

22 траўня 2011: 19 траўня на тэрыторыі Валожынскага раёна ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ па інтэграцыі пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання прайшла прыродаахоўная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, які штогод адзначаецца 22 траўня.   Падрабязней......
Даклад аб уплыве гандлёвай палітыкі на чалавечае развіццё прадстаўлены шырокай аўдыторыі

29 красавiка 2011: Сёння ў Мінску адбылася прэзентацыя дакладу «Беларусь: уплыў гандлёвай палітыкі на чалавечае развіццё», падрыхтаванага ў рамках рэгіянальнага праекту ПРААН «Пашыраная Еўропа: дапамога ў інтарэсах гандлю ў краінах Цэнтральнай Азіі, Паўднёвага Каўказа і заходняй часткі СНД» пры фінансавай падтрымцы МЗС Фінляндыі.   Падрабязней......
У Слаўгарадзе і яго ваколіцах пройдуць «кірмашы здароўя»

13 красавiка 2011: 16 красавіка ў Слаўгарадзе ў рамках праекту «Падвышэнне ўзроўня бяспекі чалавека на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» адбудзецца «Кірмаш здароўя», які распачне серыю падобных мерапрыемстваў, запланаваных у траўні ў пяці паселішчах Магілёўскай вобласці (Свенск, Гіжэнка, Лапацічы, В.Зімніца, Целяшы).   Падрабязней......
Прадстаўлены даклад аб удзеле бізнэсу ў рашэнні праблемы беднасці

01 сакавiка 2011: Сёння ў Нацыянальным прэсавым цэнтры Беларусі адбылася прэзентацыя рэгіянальнага дакладу Праграмы развіцця ААН «Удзел бізнэсу ў рашэнні праблемы беднаты – Як інклюзіўныя мадэлі вядзення бізнэсу ствараюць магчымасці для ўсіх жыхароў развіваных краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі».   Падрабязней......
Удзельнікі навукова-практычнага семінара абмеркавалі праблемы захавання зубра ў Беларусі

28 лютага 2011: 25 лютага на базе СПК «Азёры» адбыўся навукова–практычны семінар, прысвечаны стану і праблемам захавання і рацыянальнага выкарыстання зубра ў Беларусі. Арганізатарамі форума выступілі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і праект ГЭФ/ПРААН «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі».   Падрабязней......
Супрацоўнiкi ААН чытаюць верш Багдановіча

21 лютага 2011: З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, якi адзначаецца сёння, супрацоўнiкi агенцтваў ААН у Беларусi прачыталi верш Максiма Багдановiча «Санет». Гэты дзень быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе i мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.   Падрабязней......
У Беларусі адзначылі Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

03 лютага 2011: Вынікі сумеснай працы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і міжнародных арганізацый па захаванні і ўстойлівым кіраванні водна-балотнымі ўгоддзямі (ВБУ) сталі асноўнай тэмай выязной прэсавай канферэнцыі, якая адбылася сёння, у Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў, на базе эколага-асветнага цэнтра Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Спораўскі» у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці.   Падрабязней......
Міжнародныя эксперты праводзяць у Беларусі навучальны курс па лячэнні мультырэзістэнтных сухотаў

24 студзеня 2011: Курс навучання з удзелам міжнародных экспертаў «Лячэнне і вядзенне сухотаў з множнай лекавай устойлівасцю (МЛУ–ТБ)» праходзіць гэтымі днямі ў Рэспубліканскім навукова–практычным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі ў рамках выконванага ПРААН гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.   Падрабязней......
Рэалізацыя праекту ЭЗ/ПРААН па ўстойлівым разьвіцьці прызнаная пасьпяховай

09 снежня 2010: У рэгіёнох Беларусі значна ўмацаваны патэнцыял па падрыхтоўцы «Мясцовых парадкаў дня-21» і «Зялёных маршрутаў», эфэктыўна прымяняецца Стратэгічная экалягічная ацэнка, рэалізуюцца міжнародныя экалягічныя канвэнцыі, створаныя неабходныя перадумовы для разьвіцьця школьнай экалягічнай адукацыі. Усё гэта стала магчымым дзякуючы сумеснаму праекту Эўрапейскага Зьвяза і Праграмы разьвіцьця ААН «Падтрымка навакольнага асяродзьдзя і ўстойлівага разьвіцьця ў Беларусі», вынікі рэалізацыі якога былі абмеркаваныя ўчора на заключным сэмінары ў Менску.   Падрабязней......
Эпідэмія ВІЧ стабілізаваная, але супакойвацца рана

29 лiстапада 2010: Сёньня ў Нацыянальным прэсавым цэнтры Беларусі адбылася прэсавая канферэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з СНІДам. У ёй узялі ўдзел Прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніюс Брук і намесьнік Міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Рэспублікі Беларусь Алег Арнаўтаў.   Падрабязней......
У Менску адкрыты Цэнтар міжнародных экалягічных канвэнцыяў і дамоваў

22 лiстапада 2010: Сёньня ў РУП «Бел НІЦ «Экалогія» адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Цэнтра міжнародных экалягічных канвэнцыяў і дамоваў. Стварэньне Цэнтра стала магчыма дзякуючы рэалізацыі сумеснага праекту Эўрапейскага Зьвяза і ПРААН «Падтрымка навакольнага асяродзьдзя і ўстойлівага разьвіцьця ў Беларусі». Выканаўчае агенцтва праекту – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
У Менску праходзіць міжнародная канфэрэнцыя па мікрафінансаваньні

15 лiстапада 2010: Сёньня ў сталічным Міжнародным адукацыйным цэнтры праходзіць канфэрэнцыя «Інтэграцыя Рэспублікі Беларусь у міжнародную мікрафінансавую сыстэму», арганізатарам якой выступіў праект ПРААН «Садзейнічаньне разьвіцьцю мікрафінансаваньня ў Рэспубліцы Беларусь» і Нацыянальны банк Беларусі. Асноўнай мэтай канфэрэнцыі зьяўляецца прыцягненьне інвэстыцыяў у нацыянальную сыстэму мікрафінансаваньня, абмен профільнай інфармацыяй паміж беларускімі мікрафінансавымі арганізацыямі і замежнымі спэцыялізаванымі фондамі.   Падрабязней......
ЭЗ вылучае 5 мільёнаў эўра на новы сумесны праект

25 кастрычнiка 2010: Сёньня ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося падпісаньне Дамовы паміж Праграмай разьвіцьця ААН і Эўрапейскім Зьвязам аб вылучэньні сродкаў – больш за 5 мільёнаў эўра – на новы праект у галіне навакольнага асяродзьдзя, які будзе рэалізоўвацца цягам трох гадоў у супрацоўніцтве зь Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі.   Падрабязней......
Праект ПРААН/ГЭФ вяртае сьцерлядзь у Прыпяць

19 кастрычнiка 2010: Магчыма, неўзабаве ў рацэ Прыпяць ізноў зьявіцца сьцерлядзь. Падставай для такога сьцьвярджэньня стала акцыя па выпуску ў раку малявак гэтай каштоўнай асятровай рыбы, якая адбылася сёньня на тэрыторыі рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка «Сярэдняя Прыпяць» у Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.   Падрабязней......
Прадстаўленыя вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня аб сытуацыі ў сфэры супрацьдзеяньня гандлю людзьмі ў Беларусі

15 кастрычнiка 2010: Сёньня ў Менску ў рамках праекту адбыўся круглы стол, на якім былі прадстаўленыя вынікі дасьледаваньня грамадзкай думкі аб стане і прыманых захадах па процідзеяньні гандлю людзьмі ў Беларусі. Дасьледаваньне было праведзенае Міністэрствам унутраных спраў сярод навучэнцаў сярэдніх школ, сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў ва ўсіх абласьцях Беларусі (агулам – больш за 5 000 рэспандэнтаў).   Падрабязней......
На Берасьцейшчыне адкрыўся Інфармацыйны цэнтр па ўстойлівым разьвіцьці

14 кастрычнiка 2010: 14 кастрычніка ў месьце Белаазёрск (Бярозаўскі р-н, Берасьцейская вобласьць) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым разьвіцьці і экатурызьме, створанага ў рамках рэалізацыі сумеснага праекту ЭЗ і ПРААН «Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні».   Падрабязней......
Два незвычайныя падарункі ў юбілей горада Жыткавічы ад праекту ЭЗ/ПРААН

10 кастрычнiка 2010: Суботні дзень 9 кастрычніка стаў яркім і запамінальным для жыхароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці. У гэты дзень гораду Жыткавічы споўнілася 510 гадоў. Праект ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» зрабіў два незвычайных падарункі «асаблівым» жыхарам гэтага мястэчка. Гэтым разам у цэнтры ўвагі былі «цяжкія» падлеткі, для якіх на базе Гімназіі №1 быў адчынены мотагурток, а таксама маладыя людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, для якіх адкрыўся кампутарная кляса, абсталяваная навінкамі кампутарнай тэхнікі.   Падрабязней......
Найбуйнейшы беларускі кірмаш адраджаецца пры падтрымцы праекту ЭЗ/ПРААН

23 жнiўня 2010: 21 жніўня ў гарадзкім пасёлку Зэльва (Гарадзенская вобл.) адбыўся «Ганьненскі кірмаш» – адзін з найбуйнейшых у мінулым гандлёвых і забаўляльных фэстаў Эўропы. Адраджэньне кірмаша – вынік сумесных намаганьняў адміністрацыі мястэчка і праекту ЭЗ/ПРААН «Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні» па адраджэньні традыцыяў продкаў. Праект надаў фінансавую і кансультацыйную дапамогу зэльвенцам у аднаўленьні кірмаша.   Падрабязней......
У Гомелі пачаў працаваць Цэнтар кансультацыйнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу

19 жнiўня 2010: Учора ў Гомелі адчыніўся "Цэнтар экспэртна-кансультацыйнай падтрымкі па пытаньнях малога і сярэдняга бізнэсу", створаны ў рамках сумеснай ініцыятывы ЭЗ/ПРААН "Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Цэнтар дзейнічае на базе ЦПП ТАА "Бізнэсцэнтар". На працягу першых трох месяцаў тут будуць праводзіцца бясплатныя кансультацыі мясцовага насельніцтва па пытаньнях малога і сярэдняга бізнэсу.   Падрабязней......
"Фэст кветак" сабраў сяброў

16 жнiўня 2010: Учора ў паселішчы Жалудок Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласьці адбылася ўнікальная для беларускай глыбінкі падзея - "Фэст кветак", які стаў часткай Мясцовага парадку дня-21 - стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця паселішча, распрацаванай і рэалізоўванай мясцовымі ўладамі ў цесным супрацоўніцтве з жыхарамі Жалудка. Побач з 72 іншымі ініцыятывамі у сфэры ўстойлівага разьвіцьця на мясцовым узроўні па ўсёй Беларусі, фэст атрымаў фінансавую і кансультацыйную дапамогу з боку сумеснага праекта ЭЗ/ПРААН "Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні".   Падрабязней......
Беларускія ВНУ і ПРААН абвяшчаюць чарговы конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай

22 лiпеня 2010: Пра пачатак чарговага конкурсу стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай абвесьцілі сёньня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ) і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ). Мэтавыя стыпэндыі – сумесная ініцыятыва Фонду Марыі Шарапавай і Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН), зь якой тэнісістка супрацоўнічае ў якасьці Пасла добрай волі, – дапамогуць фінансава падтрымаць таленавітых маладых людзей з раёнаў Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.   Падрабязней......
27 новых крыніцаў чыстай вады створаныя пры дапамозе праекту ЭЗ/ПРААН

15 лiпеня 2010: 27 студняў у пяці паселішчах Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці былі адрамантаваныя і добраўпарадкаваныя ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Студні былі абраныя па прынцыпе нездавальняльнага стану (заільваньне, адкладаньне паводкавых наносаў, адсутнасьць падстрэшкаў), а таксама з улікам пражываньня навокал людзей пэнсыйнага веку.   Падрабязней......
Краінавая справаздача па Канвэнцыі аб трансьмежных водацёках рыхтуецца ў Беларусі пры дапамозе праекту ЭЗ/ПРААН

13 лiпеня 2010: Сёньня ў рамках сумеснага праекту ЭЗ, ПРААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў «Разбудова патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалягічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвэнцыяў у Рэспубліцы Беларусь» адбыўся круглы стол, прысьвечаны распрацоўцы інструкцыі па падрыхтоўцы краінавай справаздачы ў рамках Канвэнцыі Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЭЭК ААН) аб ахове і выкарыстаньні трансьмежных вадацёкаў і міжнародных азёр.   Падрабязней......
Марыя Шарапава вылучае чвэрць мільёна даляраў на рэалізацыю праектаў ПРААН

01 лiпеня 2010: Гомель, Беларусь – Сёньня зорка сусьветнага тэніса і Пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) Марыя Шарапава зрабіла асабісты ўнёсак у памеры 250 тысяч даляраў ЗША ў пашырэньне праграмаў, рэалізоўваных пры падтрымцы ПРААН і накіраваных на правядзеньне спартовых і фізкультурных мерапрыемстваў для моладзі ў рэгіёнох, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 году.   Падрабязней......
Марыя Шарапава накіроўваецца ў Беларусь, каб сустрэцца з моладзьдзю, пацярпелай ад Чарнобыльскай аварыі, і азнаёміцца з праектамі па аднаўленьні

24 чэрвеня 2010: Жэнэва/Нью-Ёрк, 24 чэрвеня 2010 г. – Сёлета Пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) Марыя Шарапава выправіцца з Уімблдонскага турніру ў Беларусь, каб наведаць тэрыторыі, пацярпелыя ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 году. Зорка сусьветнага тэнісу плянуе прыехаць у Гомельскую вобласьць, дзе яе дабрачынны фонд дапамог прафінансаваць шэраг праектаў ПРААН, арыентаваных на моладзь.   Падрабязней......
Склады зброі – пад аховай праекту ПРААН/АБСЭ

17 чэрвеня 2010: 17 чэрвеня 2010: Cклады лёгкай і стралковай зброі (ЛСЗ), рэканструяваныя ў рамках сумеснага праекту ПРААН, АБСЭ і Міністэрства абароны Беларусі «Нарошчваньне патэнцыялу ў галіне кіраваньня запасамі лёгкай і стралковай зброі і забесьпячэньня іх бясьпечнага захоўваньня», былі ўрачыста адчыненыя ўчора на тэрыторыі вайсковага аддзелу №20193 горада Барысава.   Падрабязней......
У Беларусі адчыненыя два першых цэнтры па ўстойлівым разьвіцьці і экатурызьме

14 чэрвеня 2010: 14 чэрвеня 2010: 11-12 чэрвеня ў горадзе Наваполацку і вёсцы Забор'е (Расонскі р-н Віцебскай вобласьці) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё двух Інфармацыйных цэнтраў па ўстойлівым разьвіцьці і экатурызьме, створаных у рамках сумеснага праекту ЭЗ і ПРААН «Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні».   Падрабязней......
35 праектных ідэяў будуць прафінансаваныя да канца 2010 году

08 чэрвеня 2010: 8 чэрвеня 2010: Вынікі Конкурсу праектных ідэяў, праведзенага ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», падсумаваныя. Пераможцамі сталі трыццаць пяць арганізацыяў, якія працуюць у мэтавых раёнох праекту – Веткаўскім, Жыткавіцкім, Хойніцкім і Буда–Кашалёўскім (Гомельская вобласьць). Агульная сума фінансаваньня складзе больш за паўмільёна даляраў ЗША.   Падрабязней......
Два дні ў Беларусі прайшлі пад дэвізам «Кідай паліць – дыхай свабодна!»

31 траўня 2010: 30 і 31 траўня ва ўсіх ахвотных была магчымасьць ня толькі кінуць паліць, але і атрымаць за гэта прыз – кашулю з малюнкам зялёнага дрэўца і дэвізам акцыі «Дыхай свабодна!».   Падрабязней......
Кіраўнік Офіса і супрацоўнікі ААН у Беларусі здалі тэст на ВІЧ

17 траўня 2010: Акцыя «Я здаў тэст на ВІЧ!» з удзелам Прадстаўніка ААН/ПРААН Антоніуса Брука і супрацоўнікаў агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі адбылася сёння побач з Прадстаўніцтвам Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у рамках інфармацыйнай кампаніі «Чырвоная лінія. Спынім СНІД разам!». Мэтай мерапрыемства, прымеркаванага да Сусветнага дня памяці памерлых ад СНІДу, з'яўлялася прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы ВІЧ і СНІДу.   Падрабязней......
Новы праект дапаможа зьберагчы біяразнастайнасьць за межамі ААПТ

05 траўня 2010: Забясьпечыць экалягічна збалянсаванае плянаваньне землекарыстаньня на раённым узроўні закліканы новы праект ПРААН–ГЭФ «Інтэграцыя пытаньняў захаваньня біяразнастайнасьці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага плянаваньня ў Беларусі», установачны сэмінар якога адбыўся ўчора ў Менску.   Падрабязней......
Новая спартовая школа расчыніла свае дзьверы перад дзецьмі чарнобыльскага рэгіёна

28 красавiка 2010: Філіял Веткаўской спэцыялізаванай дзіцяча–юнацкай школы алімпійскага рэзэрва быў адчынены ўчора ў вёсцы Хальч (Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць) у рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».   Падрабязней......
У Салігорску адкрыўся кабінэт замяшчальнай тэрапіі наркаманіі

21 красавiка 2010: Кабінэт замяшчальнай тэрапіі наркаманіі адкрыўся сёньня на базе наркалягічнага дыспансэра места Салігорска ў рамках выкананага ПРААН у супрацоўніцтве зь Міністэрствам аховы здароўя гранта Глябальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй «Забесьпячэньне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых групаў насельніцтва Беларусі да прафіляктыкі, лячэньня і дагляду ў зьвязку зь ВІЧ».    Падрабязней......
Жыхары Мазыра ўпершыню ўдзельнічалі ў масавым мэдычным абсьледаваньні

06 красавiка 2010: З 29 сакавіка да 2 красавіка ў рамках сумеснага праекту Эўрапейскага Зьвяза і Праграмы разьвіцьця ААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» было праведзенае масавае мэдычнае абсьледаваньне (скрынінг) працаздольнага насельніцтва і дзяцей места Мазыр (Гомельская вобласьць).   Падрабязней......
Новая праграма навучыць узнаўляць балоты

23 сакавiка 2010: Новая навучальная праграма па экалягічнай рэабілітацыі выпрацаваных тарфяных радовішчаў і іншых парушаных балотаў распрацаваная ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ «Рэнатуралізацыя і ўстойлівае кіраваньне тарфянымі балотамі дзеля перадухіленьня дэградацыі земляў, зьмяненьня клімату і забесьпячэньня захаваньня глябальна значнай біялягічнай разнастайнасьці».   Падрабязней......
Кабінэт замяшчальнай тэрапіі па лячэньні наркаманіі адчыніўся ў Сьветлагорску

17 сакавiка 2010: Яшчэ адзін кабінэт замяшчальнай тэрапіі наркаманіі быў адчынены сёньня на базе наркалягічнага дыспансэра места Сьветлагорска ў рамках праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Забесьпячэньне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых групаў насельніцтва ў Беларусі да прафіляктыкі, лячэньня і дагляду ў зьвязку зь ВІЧ». У цырымоніі адкрыцьця ўзяў удзел Прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук.   Падрабязней......
ПРААН і 4 раёны Гомельшчыны падпісалі Мэмарандум аб паразуменьні

18 снежня 2009: 17 сьнежня ў Гомелі адбылося ўрачыстае падпісаньне Мэмарандума аб паразуменьні паміж Праграмай разьвіцьця ААН і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады чатырох раёнаў Гомельскай вобласьці (Буда–Кашалёўскага, Веткаўскага, Жыткавіцкага і Хойніцкага), якія ўдзельнічаюць у сумесным праекце ЭЗ/ПРААН «Тэрытарыяльна–арыентаванае разьвіцьцё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС».   Падрабязней......
Асьветніцкая акцыя «Клімат зьмяняецца. А ты?» адбылася ў экалягічнай гімназіі №19 Менска

17 снежня 2009: У аўторак, 15 сьнежня, у рамках праекту Эўрапейскага Зьвяза і ПРААН  «Пабудова патэнцыялу ў галіне стратэгічнай экалягічнай ацэнкі і рэалізацыі прыродаахоўных канвэнцыяў» супольна зь менскай экалягічнай гімназіяй № 19 была праведзеная «жывая» асьветніцкая акцыя «Клімат зьмяняецца. А ты?», прымеркаваная да капэнгагенскага саміту ААН па праблемах зьмяненьня клімату і выхаду ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «дынамічнай» брашуры па пытаньнях зьніжэньня выкіду цяплічных газаў у атмасфэру.   Падрабязней......
Праектам ПРААН/ГЭФ пасьпяхова адноўленыя два выпрацаваныя тарфянішчы на Віцебшчыне

11 снежня 2009: На пачатку сьнежня 2009 году праектам ПРААН/ГЭФ па рэнатуралізацыі і ўстойлівым кіраваньні тарфянымі балотамі былі завершаныя работы па аднаўленьні і стабілізацыі гідралягічнага рэжыму выпрацаванага тарфянага радовішча «АСІНАЎСКАЕ–2» (2131 га) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. За месяц да таго будаўнічыя працы завяршыліся на радовішчы «АСІНАЎСКАЕ–1» (1189,3 га).   Падрабязней......
У Беларусі будзе створаны міжнародны навукова–практычны цэнтар захворваньняў шчытападобнай залозы

07 снежня 2009: 4–5 сьнежня ў рамках рэалізацыі сумеснага праекту Эўрапейскага зьвяза і Праграмы разьвіцьця ААН «Стварэньне міжнароднага навукова–практычнага цэнтру захворваньняў шчытападобнай залозы» адбылася двухдзённая міжнародная навукова–практычная канфэрэнцыя «Раньняя дыягностыка, лячэньне і рэабілітацыя пацыентаў з ракам шчытападобнай залозы».   Падрабязней......
У Менску адбылася асьветніцкая акцыя для моладзі «Спынім гандаль людзьмі!»

03 снежня 2009: 2 сьнежня, у Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства, у менскім кінатэатры «Цэнтральны» адбылася інфармацыйна–асьветніцкая акцыя для моладзі «Спынім гандаль людзьмі!», арганізаваная ў рамках праекту Эўрапейскага зьвязу, Праграмы разьвіцьця ААН і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) «Перадухіленьне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь» сумесна з адміністрацыяй Маскоўскага раёна г. Менска.   Падрабязней......
Нацыянальная кінаакцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з СНІДам, сабрала больш за 7500 гледачоў

02 снежня 2009: Учора ў 17 местах Беларусі прайшла кінаакцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з СНІДам, якая ўключала паказ тэматычных відэаролікаў і мастацкага фільму «Вірус». Імпрэза адбылося ў рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», фундаванага Глябальным фондам для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.   Падрабязней......
Спэцыялісты абмеркавалі актуальныя пытаньні прафіляктыкі гандлю дзецьмі

19 лiстапада 2009: Учора ў Менску адбыўся круглы стол «Прафіляктыка гандлю дзецьмі і гвалту над дзецьмі: актуальныя пытаньні і сучасныя напрамкі працы», арганізаваны ў рамках сумеснага праекту Эўрапейскага зьвязу, Праграмы разьвіцьця ААН і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) «Перадухіленьне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
ПРААН абвяшчае аб прызначэньні стыпэндыяў Фонда Марыі Шарапавай у Беларусі

17 лiстапада 2009: Жэнэва/Менск/Нью–Ёрк, 17 лістапада 2009 году – У Міжнародны дзень студэнта Праграма разьвіцьця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абвяшчае аб прызначэньні тром студэнтам зь Беларусі стыпэндыяў на пяцігадовы курс навучаньня ў ВНУ. Стыпэндыі выплачваюцца за кошт сродкаў зоркі сусьветнага тэніса Марыі Шарапавай у рамках шырэйшых намаганьняў ПРААН, накіраваных на садзейнічаньне ў пераадоленьні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.   Падрабязней......
Праект па правах чалавека прадставіў вынікі сваёй дзейнасьці

21 кастрычнiка 2009: Учора ў Менску былі прэзэнтаваныя вынікі праекту «Садзейнічаньне шырэйшаму выкарыстаньню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас ажыцьцяўленьня правасудзьдзя ў Рэспубліцы Беларусь». Праект фінансаваўся Эўрапейскім зьвязам і ажыцьцяўляўся Праграмай разьвіцьця ААН, Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) ды Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь з красавіка 2007 да верасьня 2009 году.   Падрабязней......
Новы праект «абудзіць» мясцовыя супольнасьці ў чарнобыльскіх рэгіёнох

28 верасня 2009: У Беларусі распачынаецца праект «Тэрытарыяльна–арыентаванае разьвіцьцё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС» – яго прэзэнтацыя адбылася ў мінулую пятніцу, 25 верасьня, у Гомелі. Праект зьяўляецца кампанэнтам сумеснай ініцыятывы Праграмы разьвіцьця ААН і Эўрапейскай камісіі «Мінімізацыя нэгатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Агенцтвам–выканаўцам ад Беларусі стала Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.   Падрабязней......
У Менскім раёне адбыўся першы навучальны сэмінар па ўстойлівым разьвіцьці

28 жнiўня 2009: Сёньня ў Менскім раёне – у «Алімпійскім спартовым комплексе «Стайкі» – у рамках праекту Эўрапейскага Зьвязу і Праграмы разьвіцьця ААН «Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні» прайшоў сэмінар–трэнінг «Мясцовы парадак дня–21: схема арганізацыі працы і яе тэматычныя блёкі». Гэтая імпрэза паклала пачатак сэрыі з 20 сэмінараў, якія будуць праведзеныя экспэртамі праекту ЭЗ/ПРААН на працягу трох бліжэйшых месяцаў у беларускіх рэгіёнох.   Падрабязней......
Праект ПРААН/ГЭФ па ўзнаўленьні тарфянікаў: досьвед варты ўвагі

27 жнiўня 2009: Практычны досьвед па паўторным забалочваньні выпрацаваных тарфянікаў і парушаных балотаў, атрыманы падчас рэалізацыі міжнароднага праекту ПРААН/ГЭФ па ўзнаўленьні тарфянікаў, цікавы і каштоўны для Беларусі і можа быць запатрабаваны ў краінах Заходняй Эўропы, дзе пытаньне ўзнаўленьня гэткіх абшараў застаецца досыць актуальным.   Падрабязней......
Праект ПРААН/ГЭФ дзеліцца досьведам паўторнага забалочваньня

14 жнiўня 2009: Практычныя вынікі і досьвед паўторнага забалочваньня тэрыторыі парушанага нізіннага балота Дакудаўскае сталі аб'ектам увагі ўдзельнікаў выязнога сэмінару «Вынікі паўторнага забалочваньня і мэтады перадухіленьня парушэньня гідрарэжыму прыродных тэрыторыяў пры здабычы торфу», які адбыўся 11 верасьня ў Лідзкім раёне. Сэмінар быў арганізаваны праектам ПРААН/ГЭФ па аднаўленьні выпрацаваных тарфянішчаў і парушаных балотаў сумесна з Праграмай малых грантаў ГЭФ.   Падрабязней......
Беларусь атрымае амаль 24 мільёны эўраў на барацьбу зь ВІЧ/СНІДам

23 лiпеня 2009: Беларусь атрымае грант на суму 23,8 мільёны эўраў, накіраваны на стрымліваньне эпідэміі ВІЧ і скарачэньне сьмяротнасьці ад СНІДа. Дамова пра тое была падпісаная сёньня паміж Глябальным фондам для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй і Праграмай разьвіцьця ААН. Дамову ў прыватнасьці змацаваў сваім подпісам віцэ–прэм'ер Рэспублікі Беларусь Уладзімер Патупчык. Рэалізоўваць грант будзе Праграма разьвіцьця ААН сумесна з Міністэрствам аховы здароўя краіны.   Падрабязней......
Распачаўся новы сумесны праект па процідзеяньні гандлю людзьмі

21 лiпеня 2009: Учора ў Нацыянальным прэсавым цэнтры Рэспублікі Беларусь было афіцыйна абвешчана аб пачатку рэалізацыі супольнага праекту Эўрапейскай камісіі, Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) «Папярэджаньне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Абвешчаны конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай

15 лiпеня 2009: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў абвяшчаюць конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай. Мэтавыя стыпэндыі – сумесная ініцыятыва Фонду і Праграмы разьвіцьця ААН, зь якой тэнісістка супрацоўнічае ў якасьці Амбасадара добрай волі, – дапамогуць фінансава падтрымаць таленавітых маладых людзей з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.   Падрабязней......
Абмяркоўвайма канцэпцыю па біялягічнай разнастайнасьці разам!

10 лiпеня 2009: Без захаваньня біялягічнай разнастайнасьці немагчымае ўстойлівае разьвіцьцё біясфэры, ад чаго, у сваю чаргу, залежыць вырашэньне глябальнай праблемы ўстойлівага разьвіцьця ўсяго грамадзтва. Захаваньне і ўстойлівае разьвіцьцё біялягічнай разнастайнасьці зьяўляецца надзвычай актуальным і для Беларусі.   Падрабязней......
У «Спораўскім» заказьніку адкрыўся экалягічна-асьветны цэнтар

26 чэрвеня 2009: Новыя магчымасьці для разьвіцьця экалягічнага турызму ў рэгіёне Беларускага Палесься зьявіліся з адкрыцьцём экалягічна–асьветніцкага цэнтру на базе Рэспубліканскага біялягічнага заказьніка «Спораўскі». Учора ў вёсцы Высокае (Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці) адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцьця цэнтра, створанага пры фінансавай падтрымцы праекту ПРААН/ГЭФ «Стварэньне ўмоваў для ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы ахоўваных водна–балотных угодзьдзяў у Беларускім Палесьсі» і Праграмы малых грантаў ГЭФ.   Падрабязней......
Праект «Здаровая сям'я» завершаны

22 чэрвеня 2009: Ўчора ў Століне (Берасьцейская вобласьць) на заключным Кірмашы здароўя быў урачыста завершаны сумесны праект ПРААН, Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (ЮСЭЙД) і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь «Здаровая сям'я», доўгатэрміновай мэтай якога зьяўлялася паляпшэньне стану здароўя жыхароў Століншчыны, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.   Падрабязней......
Экспэрты абмяркоўваюць шляхі барацьбы з дэградацыяй земляў

17 чэрвеня 2009: Сёньня ў месьце Любань (Менская вобласьць) у рамках праекту ЭЗ/ПРААН па разьвіцьці патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалягічнай ацэнкі адбыўся сэмінар «Праблемы рацыянальнага выкарыстаньня і захаваньня меліяраваных глебаў у рамках падрыхтоўкі нацыянальнай праграмы дзеяньняў Рэспублікі Беларусь па барацьбе з дэградацыяй земляў».   Падрабязней......
Беларускія курцы абмянялі цыгарэты на цукеркі

02 чэрвеня 2009: 31 траўня, у Сусьветны дзень без тытуню, у 42 местах Беларусі валянтэры Чырвонага Крыжа прапаноўвалі курцам адмовіцца ад цыгарэты, абмяняўшы яе на цукерку. Прафіляктычная акцыя, задуманая для прыцягненьня ўвагі грамадзтва да праблемы тытунепаленьня, была арганізаваная ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Я магу спыніць сухоты» праекту ПРААН «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Прадстаўнікі суб'ектаў гаспадараньня рэгіёнаў Беларусі азнаёміліся зь перавагамі і наступствамі уступа ў СГА

25 траўня 2009: У Беларусі завяршылася сэрыя рэгіянальных сэмінараў па інфармаваньні грамадзкасьці аб правілах Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, перавагах і наступствах уступу краіны ў СГА. Заключны сэмінар адбыўся 22 траўня на базе Віцебскага аблвыканкама.   Падрабязней......
Выйшаў у сьвет дапаможнік «СНІД у Беларусі: адказ хрысьціянскіх цэркваў»

27 лютага 2009: 26 лютага ў Менску быў прэзэнтаваны дапаможнік «СНІД у Беларусі: адказ хрысьціянскіх цэркваў». Выданьне, якое складаецца з мультымэдыйнай і друкаванай частак, падрыхтаванае  Міжканфэсыйнай місіяй «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне» ў рамках праекту ПРААН і Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДЗ) «Садзейнічаньне дзейнасьці хрысьціянскіх цэркваў Беларусі ў галіне ВІЧ і СНІДу».   Падрабязней......
Як падвысіць эфэктыўнасьць першаснай прафіляктыкі сухотаў

16 лютага 2009: 5–6 і 12–13 лютага на базе Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра прайшлі трэнінгі «Падвышэньне эфэктыўнасьці першаснай прафіляктыкі сухотаў». Яны ўваходзяць у комплекс мерапрыемстваў інфармацыйнае кампаніі «Я магу спыніць сухоты», рэалізоўванай Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ў рамках праекту ПРААН «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Менскі раён стаў першым рэгіёнам партнэрскага праекту па тэлемэдыцыне

05 снежня 2008: Новы крок у разьвіцьці тэлемэдыцыны зроблены у межах міжнароднай ініцыятывы ААН "Глябальная дамова". Менскі раён стаў першым пілётным рэгіёнам Беларусі, дзе ў практыку тэлемэдыцыны інтэграваныя тэхналёгіі мабільнай сувязі.   Падрабязней......
Беларускія зоркі сталі героямі коміксаў, каб разам змагацца супраць СНІДу

03 снежня 2008: Сёньня ў менскай сярэдняй школе №161 адбылася незвычайная імпрэза, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы супраць СНІДу. Удзельнікі Зорнай каманды для барацьбы супраць СНІДу, створанай летась пад эгідай праекту ПРААН "Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь", правялі аўтограф–сэсію і прэзэнтацыю коміксаў, героямі якіх сталі яны самі.   Падрабязней......
Прадстаўнікі цэркваў выпрацуюць рэкамэндацыі па праблеме ВІЧ

24 кастрычнiка 2008: Кіраўнікі і прадстаўнікі хрысьціянскіх цэркваў Беларусі абмяркоўваюць праблему ВІЧ/СНІДу на арганізаванай 22-24 кастрычніка ў Менску міжнароднай канфэрэнцыі "Хрысьціянскі адказ на ВІЧ: тэорыя і практыка". Форум, арганізаваны пад эгідай праекту ПРААН "Садзейнічаньне дзейнасьці хрысьціянскіх цэркваў Беларусі ў галіне ВІЧ і СНІДу", сабраў госьцяў і дакладчыкаў з краінаў СНД, Польшчы, Швэцыі, Паўднёвай Афрыкі.   Падрабязней......
Атрымаць міжнародную тэхнічную дапамогу стане лягчэй

13 кастрычнiка 2008: У Беларусі распачаўся цыкл навучальных сэмінараў для атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Першы зь іх прайшоў 10 кастрычніка ў Берасьці ў рамках праекту ПРААН "Садзейнічаньне падвышэньню эфэктыўнасьці міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь праз гарманізацыю нацыянальных працэдураў з працэдурамі донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі", ажыцьцяўлянага сумесна зь Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) і Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (УВКУ ААН).   Падрабязней......
Міжнародны аўтапрабег "СНІД-СТОП!" скончыўся ў Менску

06 кастрычнiка 2008: 6 кастрычніка 2008 году – Дабрачынны гала–канцэрт міжнароднага аўтапрабегу "СНІД–СТОП!" з удзелам беларускіх і расейскіх выканаўцаў адбыўся ўчора ў цэнтры Менску. Аўтапрабег, распачаты 27 жніўня ў Маскве, ахапіў гарады Расеі, Украіны, Малдовы і Беларусі.   Падрабязней......
Прэзэнтацыі найбольш запатрабаваных адміністрацыйных працэдураў разьмешчаныя ў інтэрнэце

05 кастрычнiка 2008: Цяпер любы грамадзянін Беларусі пры дапамозе сеткі інтэрнэт можа, не выходзячы з хаты, даведацца, куды зьвярнуцца па атрыманьне таго або іншага дазволу ці даведкі, якія дакумэнты падаць і якую заплаціць дзяржпошліну.   Падрабязней......
Марыя Шарапава абвяшчае стыпэндыяльную праграму для моладзі з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў Беларусі

18 верасня 2008: Зорка сусьветнага тэніса Марыя Шарапава абвесьціла сёньня аб адкрыцьці стыпэндыяльнай праграмы з аб’ёмам фінансаваньня 210 000 даляраў ЗША для студэнтаў з пацярпелых у выніку Чарнобыльскай аварыі раёнаў Беларусі. Гэтая праграма зьяўляецца супольнай ініцыятывай Фонду Марыі Шарапавай і Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН), Паслом добрай волі якой яна зьяўляецца. Стыпэндыі дадуць магчымасьць дванаццаці таленавітым маладым людзям з раёнаў, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай аварыі, атрымаць поўную вышэйшую адукацыю ў двух вядучых унівэрсытэтох краіны.   Падрабязней......
Новы прадстаўнік ААН/ПРААН Антоніюс Брук уручыў свае даверчыя граматы Прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму

31 лiпеня 2008: Беларусь вітае дапамогу і партнэрскія ініцыятывы з боку ААН, заявіў Прэм'ер–міністар Беларусі падчас сустрэчы 31 ліпеня 2008 году з новым Прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі спадаром Антоніюсам Бэрнардусам Брукам. Сп. Антоніюс Брук прадставіў Сяргею Сідорскаму свае даверчыя граматы ад Генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна аб прызначэньні яго Прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі.   Падрабязней......
Эўрапейская камісія і Праграма разьвіцьця ААН пачынаюць праект па ахове навакольнага асяроддзя ў Беларусі

17 лiпеня 2008: 16 ліпеня 2008 году Эўрапейская камісія (ЭК) і Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) падпісалі дамову аб пачатку сумеснай ініцыятывы «Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага разьвіцьця ў Беларусі».   Падрабязней......
Нацыянальная кіна-акцыя робіць унёсак у барацьбу з наркотыкамі

27 чэрвеня 2008: Учора ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН "БУМАД-3" адбылася нацыянальная кіна-акцыя "Захавай сваю мару – скажы наркотыкам "Не!", прымеркаваная да міжнароднага Дня барацьбы зь незаконным абарачэньнем і гандлем наркотыкамі дый закліканая прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы наркаспажываньня.   Падрабязней......
Праект па аднаўленьні тарфянікаў дэманструе першыя вынікі

23 чэрвеня 2008: Першыя практычныя вынікі ўзнаўленьня гідралягічнага рэжыму на прыкладзе выпрацаванага тарфянога радовішча "Барценіха" былі прадстаўленыя падчас выязнога сэмінара "Мэтады ўзнаўленьня гідралягічнага рэжыму на парушаных тарфяніках", які прайшоў 20 чэрвеня ў рамках тэматычнага праекту ПРААН/ГЭФ.   Падрабязней......
Антоніюс Брук прызначаны новым Прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі

05 чэрвеня 2008: Антоніюс Бэрнардус Брук стане новым Прадстаўніком ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь. Ягоная кандыдатура ўзгодненая з Ўрадам Беларусі. Спадар Брук працуе ў сыстэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з 1984 году. Ён працаваў у розных агенцыях сыстэмы ААН у шэрагу краінаў сьвету.   Падрабязней......
Дадзены старт новаму праекту па мікрафінансаваньні

23 траўня 2008: Палепшыць доступ насельніцтва і малога прадпрымальніцтва да фінансава–крэдытных рэсурсаў праз разьвіцьцё мікрафінансаваньня і падвышэньне фінансавай культуры дапаможа новы праект ПРААН, афіцыйная прэзэнтацыя якога адбылася ўчора ў прэсавым цэнтры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
Біямаса як альтэрнатыўная крыніца энэргіі для Беларусі

23 красавiка 2008:
Сёньня ў мястэчку Радашковічы (Менская вобласьць) адбываецца заключны сэмінар па праекце ПРААН і Глябальнага экалягічнага фонду (ГЭФ) "Выкарыстаньне біямасы для ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня ў Рэспубліцы Беларусь", які доўжыўся амаль пяць гадоў.
    Падрабязней......
Адміністрацыйную рэформу абмяркоўваюць у рэгіёнах

26 сакавiка 2008: У Беларусі распачалася сэрыя сэмінараў-трэнінгаў па ўдасканаленьні адміністрацыйных працэдураў. 25 сакавіка ў Берасьці адбылося першае такое мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праекту ПРААН «Удасканаленьне адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь», ажыцьцяўлянага Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і праўных дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
Інфармацыйная кампанія па барацьбе з сухотамі сёлета пройдзе пад дэвізам «Я магу спыніць сухоты»

20 сакавiка 2008: 24 сакавіка 2008 году, у Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі, у рамках праекту «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Сухоты» ў Рэспубліцы Беларусь», рэалізаванага ПРААН супольна з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, пачынаецца рэспубліканская інфармацыйная кампанія «Я магу спыніць сухоты».   Падрабязней......
У Менску прэзэнтаваныя міжнародны даклад і нацыянальная справаздача па наркотыках

19 сакавiка 2008: Сёньня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэзэнтацыя штогадовага Дакладу Міжнароднага камітэту па кантролі над наркотыкамі (МККН) за 2007 год, а таксама двух публікацыяў, падрыхтаваных у рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе зь незаконным абаротом наркотыкаў» (БУМАД): Справаздачы аб наркаспажываньні і незаконным абароце наркотыкаў у Беларусі за 2007 год і Даведніка рэабілітацыйных цэнтраў для нарказалежных.   Падрабязней......
Новы ўэб-сайт дапаможа спрасьціць адміністрацыйныя працэдуры

14 сакавiка 2008: У беларускай інтэрнэтавай прасторы пачаў працаваць уэб-рэсурс, галоўнай мэтай якога зьяўляецца садзейнічаньне дэбюракратызацыі і спрашчэньню адміністрацыйных працэдураў. Сайт http://www.ncpi.gov.by/ncla/debur/ быў створаны ў рамках праекту ПРААН «Удасканаленьне адміністрацыйных працэдураў у Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
У Менску прайшоў сэмінар па расьследаваньні і судовым разглядзе спраў, зьвязаных з наркотыкамі

22 лютага 2008: З 19 да 21 лютага ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе зь незаконным абаротом наркотыкаў» (БУМАД) пры садзейнічаньні Ўпраўленьня па наркотыках і злачыннасьці ААН ў Менску прайшоў міжнародны сэмінар «Асаблівасьці папярэдняга расьследаваньня і судовага разгляду спраў, зьвязаных зь незаконным абаротом наркотыкаў».   Падрабязней......
Японія вылучае 1,5 мільёна даляраў на забесьпячэньне бясьпекі чалавека на беларускіх абшарах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС

31 студзеня 2008: Урад Японіі ўхваліў вылучэньне з Мэтавага фонду ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека 1 506 230,83 даляра ЗША на фінансаваньне праекту «Забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня насельніцтва на абшарох Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Праект будзе рэалізаваны Прадстаўніцтвам Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) супольна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.   Падрабязней......
Інфармацыя, якая захавае здароўе

18 студзеня 2008: У Беларусі распачаўся новы праект Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) «Здаровая сям'я», ажыцьцяўляны супольна з Агенцыяй ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID). Афіцыйная прэзэнтацыя праекту адбылася ўчора ў Століне (Берасьцейская вобласьць) на базе цэнтральнай раённай бальніцы.   Падрабязней......
Падсумаваныя вынікі першага году працы Глябальнай дамовы ў Беларусі

21 снежня 2007: Сёньня ў канфэрэнц–залі менскага гатэлю «Вікторыя» адбылася прэзэнтацыя каталёгу «Глябальная дамова і сацыяльна адказны бізнэс Беларусі», прымеркаваная да падсумаваньня вынікаў першага году працы Ініцыятывы ААН «Глябальная дамова» ў Беларусі. Падчас імпрэзы былі таксама ўручаныя сэртыфікаты кампаніям, што далучыліся да Ініцыятывы ў другой палове 2007 году.   Падрабязней......
У Менску прадстаўлены Даклад аб чалавечым разьвіцьці – 2007/2008

29 лiстапада 2007: Сёньня ў Нацыянальным прэсавым–цэнтры адбылася прэзэнтацыя «Дакладу аб разьвіцьці чалавека – 2007/2008», пад назвай «Барацьба зь зьмяненьнямі клімату: чалавечая салідарнасьць у падзеленым сьвеце». Даклад зьяўляецца незалежным дасьледаваньнем, падрыхтаваным на замову Праграмы разьвіцьця ААН.   Падрабязней......
Ачольнікі хрысьціянскіх цэркваў падпісалі Дэклярацыю сацыяльнага партнэрства ў галіне ВІЧ/СНІДу

26 лiстапада 2007: Ўчора ў Менску, у зале паседжаньняў Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі сацыяльнага партнэрства хрысьціянскіх Цэркваў Беларусі ў сфэры ВІЧ/СНІДу, падрыхтаванай у рамках праекту ПРААН і ЮНЭЙДЗ.   Падрабязней......
30 праектаў ухваленыя Радай па прыняцьці рашэньняў Праграмы CORE

01 лiстапада 2007: 30 новых праектаў былі ўхваленыя на паседжаньні Рады па прыняцьці рашэньняў (РПР) Праграмы CORE, што адбылося 31 кастрычніка ў Менску. Такім чынам, агулам ад пачатку дзейнасьці Праграмы ў рамках яе працэдураў былі ўхваленыя 146 праектаў.   Падрабязней......
Пачалося будаўніцтва водарэгулёўных спарудаў для аднаўленьня тарфянікаў

17 кастрычнiка 2007: У Беларусі, у рамках праекту ПРААН/ГЭФ па аднаўленьні парушаных тарфянікаў, пачалося будаўніцтва водарэгулёўных спарудаў на аб'ектох «Дакудаўскае» (Лідзкі раён Гарадзенскай вобласьці), «Міранка» (Карэліцкі раён, Гарадзенскай вобласьці), «Барценіха» (Валожынскі раён, Менскай вобласьці), на тэрыторыі якіх некалі вялася здабыча торфу.   Падрабязней......
Джыхан Султанаглу: «Сыстэма выкананьня правасуддзя — гэта месца, дзе правы чалавека робяцца рэальнасьцю»

18 верасня 2007: 18 верасьня 2007 году — Сёньня ў Менску адбываецца арганізаваны праектам ПРААН сэмінар на тэму «Прымяненьне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выкананьня правасуддзя». У ім бяруць удзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Канстытуцыйнага Суда, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Пракуратуры, Вярхоўнага Суда, Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасьці, суддзі раённых судоў і сьледчыя раённых пракуратураў, выкладчыкі юрыдычных ВНУ, навукоўцы.   Падрабязней......
Новы праект павінен удасканаліць сыстэму правасуддзя ў Беларусі

11 верасня 2007: У верасьні пачынаецца дзейнасьць ў рамках новага праекту Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) «Садзейнічаньне шырэйшаму прымяненьню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе адпраўленьня правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванага Эўрапейскай камісіяй, ПРААН і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ). Выканаўчай арганізацыяй гэтага двухгадовага праекту зьяўляецца Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
Беларусь, магчыма, далучыцца да міжнароднай праграмы «Школьнае малако»

29 чэрвеня 2007: У рацыён беларускіх школьнікаў неабходна вярнуць малако. Удзельнікі ўчорашняга міжнароднага круглага стала «Разьвіцьцё праграмы харчаваньня дзяцей у школах і дашкольных установах Беларусі: магчымасьці да супрацы» прапануюць канкрэтныя крокі, якія могуць умацаваць здароўе дзяцей і паўплываць на іх харчовыя паводзіны.   Падрабязней......
Беларускія балоты — ў цэнтры міжнароднай увагі

25 чэрвеня 2007: Адразу два буйныя міжнародныя форумы, прысьвечаныя праблемам захаваньня балотаў, адбыліся на мінулым тыдні ў Беларусі.   Падрабязней......
Прадстаўнікі выканкамаў казалі пра ролю духовых каштоўнасьцяў у прафіляктыцы ВІЧ

21 чэрвеня 2007: Рэспубліканскі сэмінар па пытаньнях супрацы ў галіне прафіляктыкі ВІЧ-інфэкцыі прадставіў найлепшы адпаведны досьвед розных упраўленьняў выканкамаў краіны, а таксама агенцыяў сыстэмы ААН у Беларусі. Форум, што сабраў каля 30-ці прадстаўнікоў выканаўчых камітэтаў, быў арганізаваны ў рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
У сетцы Інтэрнэт пачаў працаваць новы рэсурс, прысьвечаны беларускім балотам.

08 чэрвеня 2007: Ўэб-сайт www.peatlands.by быў створаны ў рамках супольнага праекту Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН), Глябальнага экалягічнага фонду (ГЭФ) і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па рэнатуралізацыі і ўстойлівым кіраваньні тарфянымі балотамі.   Падрабязней......
Беларусь атрымае буйны грант на барацьбу з сухотамі

08 чэрвеня 2007: Беларусь атрымае грант для барацьбы з сухотамі (тубэркулёзам) на суму 14,2 мільёна даляраў ЗША. Пагадненьне пра тое было падпісанае ўчора прадстаўнікамі Глябальнага фонду для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй і Прадстаўніком Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь.   Падрабязней......
Стварэньне спрыяльнага бізнэс-асяроддзя – задача новага праекту ПРААН

26 сакавiка 2007: Паляпшэньне ўмоваў для прадпрымальніцкай дзейнасьці праз разьвіцьцё і падвышэньне эфэктыўнасьці дыялёгу дзяржавы і бізнэсу зьяўляецца галоўнай мэтай новага праекту Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі «Фармаваньне спрыяльных адміністрацыйных, праўных і эканамічных умоваў для разьвіцьця прадпрымальніцтва праз актывізацыю дыялёгу дзяржавы і прыватнага сэктару».    Падрабязней......
ПРААН дапаможа Беларусі падвысіць энэргаэфэктыўнасьць арганізацыяў дзяржаўнага сэктара

23 сакавiка 2007: Праграма разьвіцьця ААН акажа Беларусі садзейнічаньне ў стварэньні Энэргетычнага цэнтру, які будзе аказваць паслугі ў сфэры энергаашчаджэньня арганізацыям дзяржаўнага сэктару краіны. У Менску адбыўся ўстановачны сэмінар па супольным праекце ПРААН, Глябальнага экалягічнага фонду, Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Дэпартамэнту па энергаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту «Устараненьне перашкодаў ў падвышэньні энэргетычнай эфэктыўнасьці прадпрыемстваў дзяржаўнага сэктару Беларусі».   Падрабязней......
Інтэрвію выканаўчага дырэктара Баўгарскага форума бізнэс-лідэраў Стамэна Тасева

22 сакавiка 2007: У сьвеце назапашаны такі багаты досьвед рэалізацыі прынцыпаў карпарацыйнай сацыяльнай адказнасьці, што памыліцца ўжо немагчыма. Важна толькі зьвяраць свае першыя крокі з досьведам лякальных сетак іншых краінаў.   Падрабязней......
Падлеткі вучылі дарослых талерантнаму стаўленьню да ВІЧ-інфіцыраваных людзей

20 сакавiка 2007: Яшчэ адзін кабінэт інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці адчыніўся сёньня ў Віцебску на базе абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.   Падрабязней......
У Беларусі створаная Нацыянальная сетка ўдзельнікаў Глябальнае дамовы

16 сакавiка 2007: Учора ў мястэчку Калядзічы пад Менскам была створаная Нацыянальная сетка ўдзельнікаў Глябальнае дамовы (ГД) ў Беларусі. Кіраўнікі кампаніяў, што ў яе ўвайшлі, прынялі распрацаванае экспэртамі Ініцыятыўнае групы Палажэньне аб функцыянаваньні лякальнай сеткі ГД і абралі Каардынацыйную раду (КР).   Падрабязней......
Адміністрацыйная рэформа ў Беларусі – задача новага праекту ПРААН

26 лютага 2007: Забесьпячэньне канстытуцыйных правоў беларускіх грамадзянаў, прасоўваньне прынцыпаў адказнасьці і адкрытасьці ў працы дзяржаўных органаў шляхам рэформы адміністрацыйных працэдураў — мэта новага праекту Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі.   Падрабязней......
Кабінэт інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці па праблеме ВІЧ/СНІДу адчынены ў Магілеве

23 лютага 2007: Сёньня на базе Магілеўскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя быў урачыста адчынены кабінэт інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці па праблеме ВІЧ/СНІДу для моладзі. Зараз любы ахвотны зможа атрымаць тут прафэсійную кансультацыю, а таксама скарыстацца комплексам адукацыйных паслугаў.   Падрабязней......
ПРААН узбройвае пэдагогаў інавацыйнымі падыходамі да прафіляктыкі ВІЧ

13 лютага 2007: Выйшаў у сьвет мэтадычны дапаможнік «Инновационные подходы в профилактике ВИЧ-инфекции», распрацаваны ў рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванага Глябальным фондам для барацьбы з СНІДам, сухотамі ды малярыяй і ажыцьцяўлянага ў супрацы зь Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.   Падрабязней......
Што перашкаджае фундатарам і мэцэнатам?

10 лютага 2007: У Прадстаўніцтве ААН у Рэспубліцы Беларусь адбыўся «мазгавы штурм» па пытаньні праўнага рэгуляваньня некаторых аспэктаў дзейнасьці арганізацыяў Беларусі ў галіне карпарацыйнай сацыяльнай адказнасьці, арганізатарам якога стала ініцыятыва ААН «Глябальная дамова» ў Беларусі.   Падрабязней......
Праграма па барацьбе з наркотыкамі працягнутая яшчэ на два гады

01 лютага 2007: У лютым пачнецца рэалізацыя трэцяга этапу беларуска-ўкраінска-малдаўскай праграмы па барацьбе зь незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі сродкамі (БУМАД-3). Дзеля гэтага Эўрапейская камісія і ПРААН вылучылі 670 тысячаў эўра на два бліжэйшыя гады. За ажыцьцяўленьне праекту ў Беларусі нясе адказнасьць Міністэрства ўнутраныях спраў краіны, якое гэтаксама стане асноўным атрымальнікам дапамогі ў рамках праграмы.   Падрабязней......
Зьявілася электронная вэрсія Чырвонай кнігі Беларусі

12 студзеня 2007: Завершаная праца над стварэньнем інтэрнэтавай вэрсіі Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, ажыцьцёўленая пры падтрымцы праекту ПРААН/ГЭФ «Стварэньне ўмоваў для ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы ахоўваемых водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палесьсі» у цесным узаемадзеяньні зь Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, інстытутамі заалёгіі і батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь ды кампаніяй «МэдыуМ».    Падрабязней......
Супольны гмах Нацыянальнай сеткі Глябальнай дамовы муруецца па цаглінцы

21 снежня 2006: Як могуць выглядаць першыя праекты беларускай Нацыянальнай сеткі? У якія формы выкшталтоўваецца супрацоўніцтва ўдзельнікаў Глябальнай дамовы і Праграмы разьвiцьця ААН (ПРААН)? Пра тое распавядае дарадца па пытаньнях разьвіцьця прыватнага сэктару рэгіянальнага офісу ПРААН для Эўропы і краінаў СНД Караліна Мзык.   Падрабязней......
У Беларусі прэзэнтаваная ініцыятыва «Глябальная дамова»

20 снежня 2006: Больш за 170 прадстаўнікоў бізнэсу, міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзаў, грамадзкіх і міжнародных арганізацыяў узялі ўдзел ва сёньняшняй ўрачыстай менскай прэзэнтацыі ініцыятывы ААН «Глябальная дамова» ў Беларусі. Падчас форуму 26 беларускіх прадпрыемстваў і бізнэс-асацыяцыяў узялі на сябе абавязаньні сьледаваць дзесяці прынцыпам Глябальнай дамовы.   Падрабязней......
Праграма CORE – досьвед, годны ўвагі

12 снежня 2006: Досьвед і практычныя напрацоўкі міжнароднай праграмы CORE па паляпшэньні ўмоваў жыцьця ў пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы раёнох Беларусі можа быць выкарыстаны на забруджаных абшарох Расеі і Ўкраіны, — да гэткай высновы прыйшлі ўдзельнікі міжнароднай спэцыялізаванай выставы і навукова-практычнага сэмінару, што адбыліся з 5 да 8 сьнежня ў Маскве.   Падрабязней......
Пэрспэктывы разьвіцьця біяэнэргетыкі ў Беларусі лепшаюць дзякуючы праекту ПРААН

06 снежня 2006: Абмеркаваньне тэхнічных, эканамічных, экалягічных, фінансавых, заканадаўчых і сацыяльных аспэктаў буйнамаштабнага выкарыстаньня драўніннага паліва стала мэтай учорашняга тэматычнага форума ў Менску. Сэмінар быў арганізаваны ў рамках праекту ПРААН і Глябальнага экалягічнага фонду «Прымяненьне біямасы для ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Прафэсыяналы абмяняліся досьведам вырашэньня праблемаў памежнай бясьпекі

01 снежня 2006: Трансмежавы характар міжнароднай арганізаванай злачыннасьці вымагае новых скаардынаваных падыходаў памежных і праваахоўных органаў эўрапейскіх дзяржаў і міжнародных арганізацыяў. Пра тое казалі ўдзельнікі трохдзённай міжнароднай канфэрэнцыі «Забесьпячэньне памежнай бясьпекі ў кантэксьце сучасных выклікаў і пагрозаў сыстэме міжнароднай бясьпекі», што закончылася ўчора ў м. Менску.   Падрабязней......
Стратэгія КСА ўважаецца добрым спосабам зьніжэньня рызыкаў і сродкам умацаваньня бізнэсовай рэпутацыі кампаніі

28 лiстапада 2006: Аб высокай, ва ўсіх сэнсах гэтага слова, цане адказанасьці казалі ўдзельнікі сёньняшняй інфармацыйнай сустрэчы ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. На сустрэчы стратэгія карпарацыйнай сацыяльнай адказнасьці (КСА) разглядалася як спосаб зьніжэньня рызыкаў і сродак умацаваньня бізнэсовай рэпутацыі кампаніі, наймагутнейшы інструмэнт фармаваньня і згуртаваньня каманды.    Падрабязней......
ВІЧ/СНІД у турмах — у цэнтры ўвагі міжнароднай канфэрэнцыі

27 лiстапада 2006: Адной з асноўных задачаў у галіне супрацьдзеяньня ВІЧ-інфэкцыі на сёньня зьяўляецца забесьпячэньне належнай мэдычнай дапамогі ўсім грамадзянам Беларусі. Пра гэта было абвешчана падчас 3-й Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Актуальныя праблемы пэнітэнцыярнай мэдыцыны. ВІЧ/СНІД у месцах пазбаўленьня волі», што адбылася ў Менску 23-24 лістапада.   Падрабязней......
У Менску абмяркуюць праблемы памежнай бясьпекі

22 лiстапада 2006: Рэспубліка Беларусь зьяўляецца адным з асноўных цэнтраў перасячэньня транзытных плыняў і інтарэсаў міжнародных злачынных групаў. 28-30 лістапада 2006 году у гатэлі «Менск» пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Забесьпячэньне памежнай бясьпекі ў кантэксьце сучасных выклікаў і пагрозаў сыстэме міжнароднай бясьпекі».   Падрабязней......
Праграма БУМАД пашырае магчымасьці падрыхтоўкі спэцыялістаў па барацьбе з нарказлачыннасьцю

21 лiстапада 2006: За апошнія гады ў Беларусі абвастрылася праблема незаконнага абароту і транзыту наркотыкаў, што суправаджаецца ростам паказьнікаў спажываньня наркатычных рэчываў. Цягам апошніх пятнаццаці гадоў тэмпы росту колькасьці злачынстваў, абумоўленых транзытам наркаты, у некалькі разоў перавышаюць тэмпы росту агульнакрымінальнай злачыннасьці.   Падрабязней......
19 новых праектаў зацьверджаныя ў рамках Праграмы CORE

20 лiстапада 2006: Дзевятнаццаць праектаў былі зацьверджаныя на пасяджэньні Савету па прыняцьці рашэньняў (СПР) міжнароднай праграмы CORE («Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі»), што адбылося 16 лістапада г.г. у месьце Столін Берасьцейскай вобласьці. Такім чынам, агулам ад пачатку дзейнасьці Праграмы ў рамках яе працэдураў былі ўхваленыя 124 праекты на агульную суму каля дзевяці мільёнаў эўра.   Падрабязней......
У Менску прайшла прэзэнтацыя Дакладу аб разьвіцьці чалавека – 2006

09 лiстапада 2006: У чацьвер, 9 лістапада 2006 году, у Нацыянальным прэсавым цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзэнтацыя Дакладу аб разьвіцьці чалавека – 2006. Тэма памянёнага дакладу — «Што хаваецца за нястачай вады: ўлада, беднасьць і глябальны крызыс водных рэсурсаў.   Падрабязней......
Да Дэклярацыі прынцыпаў Праграмы CORE далучаюцца новыя падпісанты

02 лiстапада 2006: Цягам некалькіх апошніх дзён да Дэклярацыі прынцыпаў міжнароднай Праграмы «Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі» (CORE) далучыліся яшчэ тры падпісанты: прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут радыяцыйнай бясьпекі «БЕЛРАД», Магілеўскі ды Гомельскі абласныя выканаўчыя камітэты.   Падрабязней......
Прадстаўніца ААН/ПРААН у Беларусі наведала Столін

20 кастрычнiка 2006: У часе візыту адбылася сустрэча з старшынём Столінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксеем Дзямко, на якой абмяркоўваліся арганізацыйныя пытаньні падрыхтоўкі і правядзеньня прызначанага на 15 лістапада г.г. паседжаньня КПА Праграмы CORE у Століне, а таксама пытаньні рэалізацыі праектаў Праграмы ў раёне.   Падрабязней......
Права інвалідаў на годны ўзровень жыцьця ў цэнтры ўвагі ААН

19 кастрычнiка 2006: Забесьпячэньне права інвалідаў на занятасьць зьяўляецца неад’емнай умовай пасьпяховага ажыцьцяўленьня Нацыянальнай стратэгіі перадухіленьня беднасьці. Пра тое ішла гаворка на паседжаньні круглага стала для прадстаўнікоў СМІ, які адбыўся сёньня ў Залі адукацыйных тэхналёгіяў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
ПРААН зрабіла свой унёсак ва ўстойлівае разьвіцьцё рэгіёну “Белавежская пушча”

15 кастрычнiка 2006: Патэнцыял разьвіцьця агра- і экатурызма ў рэгіёне «Белавежская пушча», разьмешчаным на паўднёвым захадзе Беларусі, быў істотна павялічаны ў выніку дзейнасьці праекту Праграмы разьвіцьця ААН «Экалягічна устойлівае разьвіцьцё рэгіёну «Белавежская пушча»: спалучэньне аховы прыроды і ўстойлівага разьвіцьця».   Падрабязней......
Гідралягічны рэжым Асьвейскага балота будзе адноўлены

13 кастрычнiка 2006: Натуральны гідралягічны рэжым балота Асьвейскае, парушаны ў выніку здабычы торфа, будзе адноўлены — гэта стане адным з ключавых захадаў, прадугледжаных Плянам кіраваньня заказьнікам «Асьвейскі». Учора ў месьце Верхнядзьвінск Віцебскай вобласьці адбыўся сэмінар, прысьвечаны падрыхтоўцы Пляна.   Падрабязней......
Новае абсталяваньне дапаможа выратаваць жыцьці людзей

03 кастрычнiка 2006: Сучаснае мэдычнае абсталяваньне, што дазваляе вызначаць гарманальны статус арганізма чалавека, было перададзенае ўчора Столінскаму раённаму тэрыторыяльнаму мэдычнаму аб’яднаньню ў рамках тэматычнага праекта Праграмы CORE «Рэабілітацыя пацыентаў з радыеіндуцыраваным ракам і іншымі захворваньнямі шчытападобнай залозы ў Столінскім раёне».   Падрабязней......
ПРААН і Эўразьвяз працягваюць падтрымліваць Беларусь ва ўмацаваньні сыстэмы кіраваньня мяжой

04 верасня 2006: У верасьні ў Беларусі распачынаецца ажыцьцяўленьне новага супольнага праекту Эўрапейскага Зьвязу і Праграмы разьвіцьця ААН «Арганізацыя сыстэмы іміграцыйнага кантроля на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» (БОМБЕЛ-2). Плянуецца, што праект БОМБЕЛ-2 будзе рэалізаваны на працягу 16 месяцаў.   Падрабязней......
Праект ПРААН абвяшчае конкурс на лепшую асьветніцкую акцыю ў сельскіх рэгіёнах Беларусі

17 жнiўня 2006: 20 жніўня ў Беларусі распачнецца рэспубліканскі конкурс на лепшую асьветніцкую акцыю ў абласных і раённых цэнтрах ды сельскай мясцовасьці на тэму «Сям'я – мая абарона ад ВІЧ». Конкурс ладзіцца ў рамках праекту Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», што ажыцьцяўляецца ў супрацоўніцтве зь Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.   Падрабязней......
У Менску быў прэзэнтаваны Рэгіянальны даклад ПРААН аб дасягненьні Мэтаў разьвіцьця тысячагоддзя

25 лiпеня 2006: У Прадстаўніцтве ААН у Рэспубліцы Беларусь адбылася прэзэнтацыя дакладу «Нацыянальныя Мэты разьвіцьця тысячагоддзя: Плятформа для дзеяньняў», падрыхтаванага Рэгіянальным бюро Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) па краінах Эўропы і СНД пры садзейнічаньні Прадстаўніцтваў ПРААН у краінах рэгіёну.   Падрабязней......
Патэнцыял Беларусi ў даследаваньнi i перадухiленьнi праблемаў беднасьцi ўмацаваны дзякуючы праекту ПРААН

04 лiпеня 2006: Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок на шляху пераадоленьня беднасьці. 30 чэрвеня г.г. у Менску адбылася справаздачная канфэрэнцыя праекту ПРААН «Садзейнічаньне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў Нацыянальнай стратэгіі перадухіленьня беднасьці ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Пяць праектаў няўрадавых арганiзацыяў атрымаюць фiнансаваньне ў рамках Праграмы малых грантаў ПРААН/ГЭФ

30 чэрвеня 2006: Сёньня ў офісе Прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі адбылося падпісаньне першых пяці праектаў, якія атрымаюць фінансаваньне ў рамках Праграмы малых грантаў (ПМГ) Глябальнага экалягічнага фонду ды ПРААН. Тры з падпісаных праектаў разьлічаныя на два гады і два — на год.   Падрабязней......
У Менску адчынілася рэгіянальная канфэрэнцыя праваахоўных органаў

28 чэрвеня 2006: Трохдзённая рэгіянальная канфэрэнцыя, накіраваная на ўдасканаленьне міжнароднай супрацы праваахоўных органаў, распачалася сёньня ў Менску. У часе сустрэчы яе ўдзельнікі абмяркуюць праўныя ды практычныя аспэкты правядзеньня ўнутрыдзяржаўных і міжнародных апэрацыяў пад прыкрыцьцём, кантраляваных паставак, а таксама збору, аналізу і абмену апэратыўнай інфармацыяй.   Падрабязней......
У Беларусі распачаліся сэмінары па перадухіленьні беднасьці

16 чэрвеня 2006: Сэмінары, якія да канца чэрвеня пройдуць у чатырох абласных цэнтрах Беларусі, арганізаваныя супольнымі намаганьнямі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны і праектам ПРААН «Садзейнічаньне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў Нацыянальнай стратэгіі перадухіленьня беднасьці ў Рэспубліцы Беларусь».    Падрабязней......
Распачынаецца новы буйнамаштабны праект ПРААН/ГЭФ па захаваньні біяразнастайнасьці балотаў Палесься

08 чэрвеня 2006: Патэнцыял Беларусі па захаваньні біялягічнай разнастайнасьці яе водна–балотных абшараў істотна падвысіцца дзякуючы новаму буйнамаштабнаму праекту Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) і Глябальнага экалягічнага фонду (ГЭФ).   Падрабязней......
Выйшаў у сьвет даведнік па вясковым турызьме

26 траўня 2006: Зьдзейсьніць захапляльную вандроўку па рэгіёне знакамітай ва ўсім сьвеце Белавежскай пушчы цяпер дапаможа даведнік турыста, прэзэнтацыя якога адбылася ўчора ў Менску. Буклет «Адпачынак у вясковай хаце ля парогу Белавежскай пушчы» быў падрыхтаваны ў рамках праекту ПРААН «Экалягічна ўстойлівае разьвіцьцё рэгіёну «Белавежская пушча»: спалучэньне аховы прыроды і ўстойлівага разьвіцьця».   Падрабязней......
У Беларусі згадваюць памерлых ад СНІДу

19 траўня 2006: Пачынаючы з 1983 году ў многіх краінах сьвету трэцяя нядзеля траўня адзначаецца як Сусьветны дзень памяці памерлых ад СНІДу. 19 траўня ў кабінэце інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці на базе аддзелу прафіляктыкі ВІЧ/СНІДу Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя адбылася прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню памяці ахвяраў СНІДу.   Падрабязней......
У Столінскім раёне адчыніўся Цэнтар падтрымкі вясковага прадпрымальніцтва

28 красавiка 2006: Атрымаць усебаковую падтрымку на патрэбы разьвіцьця свайго бізнэсу ўладальнікі прыватных прысядзібных гаспадарак і прадпрымальнікі Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці ў далейшым змогуць ў Мясцовым фондзе «Цэнтар падтрымкі вясковага разьвіцьця і прадпрымальніцтва Столінскага раёну», адчыненага сёньня ў Століне.   Падрабязней......
ААН адзначае ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі з надзеяй на будучае і новыя ініцыятывы, што павінны адрадзіць пацярпелыя абшары

26 красавiка 2006: Сёньня Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адзначае 20-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, выказваючы жыцьцясьцьвярджальныя спадзяваньні і заклікаючы міжнародную супольнасьць падвоіць намаганьні па аказаньні садзеяньня ў сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі раёнаў, найбольш сур’ёзна пацярпелых у выніку выбуху рэактара Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.   Падрабязней......
Эд Мэлкерт: “Сёньняшняя гадавіна — яшчэ адна нагода згадаць пра пакуты ахвяраў катастрофы і акрэсьліць пэрспэктывы постчарнобыльскага аднаўленьня”

19 красавiка 2006: Сёньня ў Менску адчынілася Міжнародная канфэрэнцыя «Чарнобыль 20 гадоў пасьля. Стратэгія аднаўленьня і ўстойлівага разьвіцьця пацярпелых рэгіёнаў». Правядзеньне канфэрэнцыі прымеркаванае да дваццатых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой ад радыяцыйнага заражэньня пацярпелі значныя абшары, перадусім у Беларусі, Украіне ды Расейскай Фэдэрацыі.    Падрабязней......
Сэмінары ПРААН у дапамогу людзям, што жывуць з ВІЧ/СНІДам

18 красавiка 2006: Праблемы і патрэбы людзей, што жывуць з ВІЧ/СНІДам, а таксама пытаньні, зьвязаныя з ВІЧ/СНІДам у турмах, абмяркоўваліся пры канцы мінулага тыдня на двух сэмінарах, што прайшлі ў рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
ПРААН верне да жыцьця беларускія тарфянікі

13 красавiка 2006: Новы праект ПРААН, фінансаваны Глябальным экалягічным фондам (ГЭФ), дапаможа Беларусі ня толькі вырашыць праблему дэградацыі тарфянікаў, але таксама выканаць дзяржаўныя абавязаньні па трох міжнародных экалягічных канвэнцыях ААН: аб біяразнастайнасьці, аб зьмяненьні клімату, аб барацьбе з апустыньваньнем і дэградацыяй земляў.   Падрабязней......
ПРААН навучае прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраваньня і НУА па гендэрных пытаньнях

04 красавiка 2006: На мінулым тыдні ў Менску экспэрты ПРААН правялі сэрыю навучальных сэмінараў па гендэрных пытаньнях. Мэтай сэмінараў была дапамога прадстаўнікам беларускіх органаў улады, а таксама няўрадавых арганізацыяў у прасоўваньні прынцыпаў гендэрнай роўнасьці ў сваёй рабоце.   Падрабязней......
Маладыя людзі, навучаныя мэтадам прафіляктыкі ВІЧ/СНІДу, абменьваюцца досьведам

31 сакавiка 2006: 30-31 сакавіка на базе Рэспубліканскага дзіцячага аздараўленчага цэнтру «Зубраня» прайшла моладзевая канфэрэнцыя «Вучыся! Удзельнічай! Зьмяняй!». На ёй досьведам фармаваньня здаровага ладу жыцьця абмяняліся маладыя людзі, што прайшлі навучаньне ў рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь» і цяпер вядуць прафіляктычную работу па прынцыпе «роўны навучае роўнага».   Падрабязней......
ПРААН за адкрыты дыялёг з падлеткамі па пытаньнях здаровага ладу жыцьця

16 сакавiка 2006: «Быць здаровым — гэта стыльна!», — сьцьвярджаюць арганізатары акцыі з гэткай самай назвай, фінальныя мерапрыемствы якой адбыліся ўчора ў Менску. Мэтай акцыі было прыцягненьне ўвагі грамадзтва, і асабліва моладзі, да праблемы ВІЧ/СНІДу.   Падрабязней......
Будучыня палескіх балотаў цяпер выглядае больш аптымістычна

14 сакавiка 2006: Рэкамэндацыі па ўдасканаленьні экалягічнага заканадаўства Беларусі, пляны кіраваньня некалькімі тэрыторыямі міжнароднай значнасьці, а таксама ўнікальны досьвед аднаўленьня і стабілізацыі гідралягічнай сытуацыі на балотах — вось толькі некаторыя вынікі праекту ПРААН, што закончыўся днямі.   Падрабязней......
У Беларусі распачынаецца фотаконкурс «Спыніць СНІД. Выканаць абяцаньні!»

10 сакавiка 2006: 15 сакавіка ў рамках супольнага праекту Праграмы разьвіцьця ААН і Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь» распачынаецца ўсебеларускі фотаконкурс «Спыніць СНІД. Выканаць абяцаньні!», узяць удзел у якім змогуць маладыя людзі ў веку ад 15 да 30 гадоў, незалежна ад месца навучаньня ці працы.   Падрабязней......
У Менску пачала працаваць «гарачая» лінія для моладзі па праблеме ВІЧ/СНІДу

01 сакавiка 2006: Сёньня на базе кабінэту інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці па праблеме ВІЧ/СНІДу, у рамках праекту ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», пачала працаваць «гарачая» тэлефонная лінія для моладзі па праблеме ВІЧ/СНІДу.   Падрабязней......
ПРААН абмяркоўвае магчымую тэму чарговай Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым разьвіцьці

22 лютага 2006: У Беларусі распачалася падрыхтоўка чарговай Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым разьвіцьці. У Менску, у Прадстаўніцтве ПРААН, адбылася рабочая сустрэча па абмеркаваньні тэмы Справаздачы за 2006-2007 гг.   Падрабязней......
Шэсьць кампаніяў уганараваныя залатымі ўзнагародамі ў намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд»

16 лютага 2006: Пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі кампаніі Coca-Cola, McDonald’s, МТС, «Атлант-М», Менскі транзытны банк і Белпрамбудбанк. Намінацыя «Сацыяльна адказны брэнд» была заснаваная ў рамках прафэсійнага конкурсу БРЭНД ГОДУ супольна аргкамітэтам конкурсу ды Ініцыятывай «За сацыяльную адказнасьць бізнэсу» пры падтрымцы Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) у Беларусі.   Падрабязней......
Глябальная дамова прадстаўленая грамадзкасьці

20 снежня 2005: Новая ініцыятыва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый — «Глябальная дамова» — была прадстаўленая шырокай беларускай грамадзкасьці і СМІ ў часе канфэрэнцыі, што адбылася сёньня ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры.   Падрабязней......
У Менску адчыніўся кабінэт для моладзі па праблеме ВІЧ/СНІДу

02 снежня 2005: Учора на базе Аддзелу прафіляктыкі СНІДу Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя (Менск, вул. Ульянаўская, 3) адбылося адкрыцьцё кабінэту інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьці па праблеме ВІЧ/СНІДу для моладзі.   Падрабязней......
Праграма CORE ўхваліла 34 новыя праекты

25 лiстапада 2005: 34 новыя праекты былі ўхваленыя ўчора на паседжаньні Савету па прыняцьці рашэньняў (СПР) Праграмы CORE («Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі»), што прайшло ў месьце Чачэрску Гомельскай вобласьці. 30 прадстаўнікоў арганізацыяў-падпісантаў Дэклярацыі прынцыпаў Праграмы CORE сабраліся, каб абмеркаваць хаду яе ажыцьцяўленьня.   Падрабязней......
Беларусь дасягнула посьпехаў у галіне барацьбы з гандлем людзьмі

25 лiстапада 2005: За апошнія гады Беларусь дасягнула значных посьпехаў у галіне барацьбы з гандлем людзьмі, у тым ліку дзякуючы супольнаму праекту Эўразьвязу і Праграмы разьвіцьця ААН. Пра тое ішлося сёньня ў Менску ў часе прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай заканчэньню праекту.   Падрабязней......
Спэцыялісты ЖКГ падвышаюць сваю кваліфікацыю з дапамогай ПРААН

22 лiстапада 2005: Спэцыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Менскай вобласьці, што займаюцца пытаньнямі нарыхтоўкі, перапрацоўкі, транспартыроўкі і спальваньня драўнінных адкідаў, праходзяць на гэтым тыдні навучаньне ў рамках праекту ПРААН «Энэргія біямасы».   Падрабязней......
ПРААН дапамагае школьнікам падвысіць узровень ведаў у галіне радыеэкалёгіі

16 лiстапада 2005: 15 лiстапада адбылося адкрыцьцё навучальна-кансультацыйнага цэнтру ў Васькавіцкай сярэдняй школе Слаўгарадзкага раёну Магілеўскай вобласьці. Новы цэнтар дазволіць школьнікам і чальцам іх сем'яў засвоіць практычныя ўмельствы зьніжэньня радыяцыйнай рызыкі, навучыцца самастойна ацэньваць радыяцыйную абстаноўку і сьвядома сьледаваць нормам бясьпечных паводзінаў   Падрабязней......
ПРААН, урад, НУА і бізнэс заклікаюць да ўдасканальваньня сацыяльнай палітыкі ў Беларусі

10 лiстапада 2005: Удасканальваць структуры дзяржаўнага кіраваньня, адказныя за рэалізацыю сацыяльнай палітыкі, з тым, каб дасягнуць сусьветных стандартаў у сацыяльнай сфэры — да гэтага заклікалі прадстаўнікі дзяржаўных структураў і няўрадавых арганізацыяў, што сабраліся сёньня ў Менску на сэмінары ў рамках праекту ПРААН.   Падрабязней......
ПРААН прадставіла СМІ новае выданьне

28 кастрычнiка 2005: Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Падвышэньне ўзроўню жыцьця як прыярытэт сацыяльнай палітыкі» для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Прэзэнтацыя прайшла ў рамках супольнага праекту ПРААН і Ўраду Беларусі «Садзейнічаньне ў падрыхтоўцы нацыянальнай стратэгіі па папярэджаньні беднасьці ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Сэмінар па барацьбе з гандлем людзьмі: мост зь дзеючага праекту да праекту будучага

13 кастрычнiка 2005: Сёньня ў Горадні распачаўся двухдзённы міжнародны сэмінар «Каардынацыя дзейнасьці праваахоўных органаў у галіне барацьбы з гандлем людзьмі», арганізаваны ў рамках праекту Эўразьвязу і Праграмы разьвіцьця ААН «Барацьба з гандлем жанчынамі ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
Праект для актыўных жанчын падсумоўвае свае вынікі

07 кастрычнiка 2005: 7 кастрычніка ў Менску адбылася справаздачная канфэрэнцыя ў рамках праекту ПРААН «Садзейнічаньне пашырэньню грамадзкага ўплыву жанчын у Рэспубліцы Беларусь» . Мэтамі канфэрэнцыі, што атрымала назву «Разьбіваючы шкляную столь», сталі падсумаваньне вынікаў праекту, ажыцьцяўленьня якога пачалося ўвесну 2002 году, а таксама абмен досьведам удзельнікаў праекту па пытаньнях гендэрнага разьвіцьця Беларусі.   Падрабязней......
ПРААН пачынае ладзіць серыю семінараў па пытаннях ВІЧ/СНІДу для выкладчыкаў і моладзевых лідэраў

16 верасня 2005: 15-16 верасня ў Гродне ў рамках праекту ПРААН «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь» распачалася серыя семінараў па пытаннях ВІЧ/СНІДу для моладзевых лідэраў і выкладчыкаў навучальных установаў.   Падрабязней......
Чарнобыльскі форум ААН дапаможа скаардынаваць далейшую стратэгію ліквідацыі наступстваў катастрофы

15 верасня 2005: Наступствы Чарнобыльской аварыі былі да пэўнай меры перабольшаныя, і людзі, што жывуць на забруджаных абшарах, могуць весьці нармальны лад жыцьця, аднак гэткі падыход ні ў якім разе не прымяншае трагедыі, што тады адбылася,-- з выніковымі заключэньнямі Чарнобыльскага форуму ААН, што адбыўся ў Вене на мінулым тыдні, прадстаўнікі беларускіх СМІ азнаёміліся на праведзенай 14 верасьня прэсавай канфэрэнцыі.   Падрабязней......
Прэзэнтацыя Дакладу й Справаздачы ААН

09 верасня 2005: 9 верасьня беларускай грамадзкасьці былi рэпрэзэнтаваныя Даклад аб чалавечым разьвiцьцi 2005 «Міжнароднае супрацоўніцтва на раздарожжы: дапамога, гандаль і бясьпека ў сьвеце няроўнасьці», падрыхтаваны на замову Праграмы разьвіцьця ААН, ды Нацыянальная справаздача Беларусі «Дасягненьне Мэтаў у галіне разьвіцьця, сфармуляваных у Дэклярацыі тысячагодзьдзя», падрыхтаваная па даручэньні Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь групаю нацыянальных экспэртаў пры фінансавым і арганізацыйным падтрыманьні Прадстаўніцтва ААН.   Падрабязней......
Праект ЕЗ/ПРААН зладзіў міжнародны семінар у Кіеве

16 жнiўня 2005: Адно толькі цеснае супрацоўніцтва паміж краінамі дазволіць эфектыўна процістаяць гандлю людзьмі, абвесцілі ўдзельнікі міжнароднага семінару, што прайшоў у Кіеве ў рамках супольнага праекту Еўрапейскага звязу і Праграмы развіцця ААН (ЕЗ/ПРААН) «Барацьба з гандлем жанчынамі ў Рэспубліцы Беларусь».   Падрабязней......
ПРААН вітае рашэнне Беларусі аб далучэнні да Кіёцкага пратаколу

15 жнiўня 2005: Праграма развіцця ААН (ПРААН) вітала рашэнне Беларусі аб далучэнні да Кіёцкага пратаколу — найважнейшага міжнароднага механізму барацьбы з глабальным змяненнем клімату. Адпаведны ўказ быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 13 жніўня 2005 году. Для Беларусі пратакол уступіць у сілу на дзевяносты дзень пасля размяшчэння дакументу аб далучэнні ў Генеральнага сакратара ААН.   Падрабязней......
У Гродна і Брэсце прайшла прэзентацыя Праграмы малых грантаў ПРААН/ГЭФ

12 жнiўня 2005: 11 жніўня ў г. Гродна і 12 жніўня ў г. Брэсце, у рамках двух інфармацыйных семінараў, адбылася прэзентацыя распачатай надоечы ў Беларусі Праграмы малых грантаў (ПМГ) ПРААН/ГЭФ. Пад час гэтых семінараў прайшла гэтаксама прэзентацыя Праграмы дабрасуседства Еўрапейскага Звязу «Польшча–Беларусь–Украіна» (INTERREG/TACIS). У мерапрыемствах узялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкамаў, абласных камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навуковай грамадскасці і няўрадавых арганізацыяў.   Падрабязней......
Праграма развіцця ААН і Глабальны экалагічны фонд распачынаюць ажыццяўленне Праграмы малых грантаў у Беларусі

03 жнiўня 2005: Афіцыйнае адкрыццё Праграмы малых грантаў (ПМГ) Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ) і Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі адбылося на канферэнцыі, што прайшла 2 жніўня г.г. у Мінску з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, навуковых установаў Рэспублікі ды няўрадавых арганізацыяў. Праграма прадугледжвае вылучэнне грантаў памерам да 50 тысячаў даляраў ЗША няўрадавым арганізацыям (НУА) і аб'яднанням, створаным на мясцовым узроўні, якія займаюцца пытаннямі экалогіі.   Падрабязней......
ПРААН і Швейцарскае Ўпраўленне па развіцці і супрацоўніцтве падпісалі пагадненне аб супольным фінансаванні праектаў у рамках Праграмы CORE

02 жнiўня 2005: Сем ухваленых да рэалізацыі малых праектаў Праграмы “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі” (CORE) у Беларусі будуць прафінансаваныя ў рамках пагаднення, падпісанага ў панядзелак Праграмай развіцця ААН (ПРААН) і Швейцарскім Упраўленнем па развіцці і супрацоўніцтве (УРС). Гэтыя праекты, агульны аб'ём фінансавання якіх складае амаль 53 000 даляраў ЗША, з'яўляюцца ініцыятывамі мясцовых жыхароў трох раёнаў, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – Чачэрскага, Слаўгарадскага і Столінскага.   Падрабязней......
Праект ПРААН спрыяе дынамічнаму развіццю агратурызму ў Беларусі

25 лiпеня 2005: Дзеля паспяховага развіцця агратурызму ў Беларусі неабходна далей удасканальваць нарматыўна–праўную базу, прыцягваць да распрацоўкі праектаў і праграм мясцовыя органы ўлады, а также стварыць канкурэнтаздольны брэнд гэтай сферы паслугаў, – да такое высновы прыйшлі удзельнікі выязнога пасяджэння, што адбылося 21–23 ліпеня ў сядзібе «Верас» Зэльвенскага раёну Гродзенскае вобласці.   Падрабязней......
У Беларусі разгорнуты новы супольны праект Еўразвязу/ПРААН па кіраванні мяжой

07 лiпеня 2005: У Беларусі распачалося ажыццяўленне новае праграмы Еўразвязу па ўмацаванні сістэмы кіравання мяжой у Рэспубліцы Беларусь (БОМБЕЛ-1), разлічанай на два гады. Частка сродкаў на рэалізацыю праекту будзе атрыманая ад Праграмы развіцця ААН. Асноўная мэта праграмы БОМБЕЛ-1 — садзейнічаць інтэграцыі памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у сістэму адзіных еўрапейскіх стандартаў.   Падрабязней......
У Мінску адчыніўся кабінет комплексных паслугаў для наркаспажыўцоў

07 чэрвеня 2005: 6 чэрвеня ў Мінску, на базе гарадскога наркалагічнага дыспансеру (вул. Маякоўскага, 162) адчыніўся ананімны кабінет комплексных паслугаў для ін'екцыйных наркаспажыўцоў «Твой выбар». Адкрыццё кабінету сталася магчымым дзякуючы праекту «Падвышэнне эфектыўнасці праграмаў сацыяльнай дапамогі і догляду за нарказалежнымі асобамі ў Беларусі», што з'яўляецца часткай праграмы Еўразвязу і Праграмы развіцця ААН «БУМАД».   Падрабязней......
Парламентары і чыноўнікі Беларусі і Расіі прапануюць метады процідзеяння гандлю людзьмі

03 чэрвеня 2005: Далей удасканальваць заканадаўства Беларусі ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі, а таксама прыняць захады па паглыбленні ўзаемадзеяння паміж рознымі арганізацыямі, чыя дзейнасць накіраваная на папярэджанне трафіку – гэтак гучаць выніковыя рэкамендацыі круглага стала, што прайшоў 31 траўня - 1 чэрвеня г.г. у Мінску.   Падрабязней......
Твары дабро: дзейнасць не на словах, а на справе

27 траўня 2005: 27 траўня ў Доме-інтэрнаце для пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, размешчаным на вул. Ваўпшасава, 33, адбылася выніковая акцыя «Твары дабро», зладжаная Мінскім Дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі (МДзПДзіМ) ў рамках супольнага праекту Праграмы развіцця ААН і ўраду Беларусі «Садзейнічанне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў Нацыянальнае стратэгіі па папярэджанні беднасці ў Рэспубліцы Беларусь».    Падрабязней......
Праграма «БУМАД» заклікае да здаровага ладу жыцця як альтэрнатывы наркотыкам

23 траўня 2005: Чарговыя мерапрыемствы, галоўная мэта якіх — запрапанаваць падлеткам і моладзі альтэрнатыву наркаспажыванню шляхам прапаганды здаровага ладу жыцця й спорту, прайшлі на мінулых выходных у двух гарадах Мінскай вобласці пад эгідай супольнае праграмы Еўразвязу і Праграмы развіцця ААН (ПРААН) па барацьбе з незаконным абаротам ды гандлем наркотыкамі «БУМАД».   Падрабязней......
Семінар ПРААН: агратурызм дапаможа папярэдзіць беднасць

06 траўня 2005: Пераадоленне беднасці ў сельскай мясцовасці магчымае ў тым ліку праз стварэнне новых працоўных месцаў у сферы агратурызму, — абвесцілі ўдзельнікі двухдзённага семінару ў рамках праекту ПРААН, што скончыўся сёння ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Удзельнікі семінару азнаёміліся з праўнай базай Беларусі па развіцці сельскіх рэгіёнаў і сельскага турызму, абмеркавалі магчымасці выкарыстання мікракрэдытаў як інструменту развіцця прадпрымальніцтва ў вёсцы, а таксама тэму супрацы мясцовых уладаў і фермераў.   Падрабязней......
ПРААН навучае кіраўнікоў кансультацыйных пунктаў па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу сярод наркаспажыўцоў

29 красавiка 2005: 23 мэнэджэры Ананімных кансультацыйных пунктаў (АКП) з Мінскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей і гораду Мінску прайшлі навучанне ў рамках трохдзённага семінару «Эфектыўнае кіраванне АКП», што закончыўся сёння ў мястэчку Ждановічы. Праведзены семінар быў зладжаны праектам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу.   Падрабязней......
ПРААН навучае выкладчыкаў метадам прафілактыкі ВІЧ/СНІДу сярод моладзі

28 красавiка 2005: У часе двухдзённага рэспубліканскага семінару «Арганізацыя і правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы па пытаннях ВІЧ/СНІДу» спецыялісты ў сферы адукацыі навучаліся метадам прафілактыкі ВІЧ/СНІДу сярод моладзі. Семінар прайшоў у рамках праекту Праграмы развіцця ААН (ПРААН) «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь». Яго суарганізатарам выступіла Міністэрства адукацыі краіны.   Падрабязней......
Праграма CORE з'яўляецца ключавым інструментам дзеля пераадолення доўгатэрміновых наступстваў Чарнобыля, уважае ПРААН

12 красавiка 2005: Праграма развіцця ААН уважае Праграму CORE («Cooperation for Rehabilitation», «Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі») унікальнай платформай дзеля мабілізацыі рэсурсаў ды каардынацыі намаганняў міжнародных, нацыянальных і мясцовых доноров ды партнёраў, заявіла сёння ў Парыжы спн. Джыхан Султанаглу, Прадстаўніца ААН/ПРААН у Беларусі.   Падрабязней......
Дыпламатаў азнаёмілі з праектам Еўразвязу/ПРААН па барацьбе з гандлем людзьмі

01 красавiка 2005: У офісе Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу адбылася прэзентацыя супольнага праекту Еўразвязу і ПРААН па барацьбе з гандлем людзьмі. У часе прэзентацыі дыпламаты даведаліся пра дасягненні праекту за апошнія два гады.   Падрабязней......
ПРААН вучыць супрацоўнікаў беларускай пенітэнцыярнай сістэмы метадам прафілактыкі ВІЧ/СНІДу

24 сакавiка 2005: У Мінску скончыліся двухтыднёвыя вучэбна-метадычныя зборы па падрыхтоўцы супрацоўнікаў медычных службаў папраўчых установаў да работы з валанцёрамі з ліку асуджаных і персаналу пенітэнцыярных установаў.   Падрабязней......
Праект ПРААН рыхтуе кансультантаў для групаў рызыкі

21 сакавiка 2005: На мінулых выхадных ў рамках праекту ПРААН «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», ажыццяўляемага ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя краіны, прайшлі семінары, прысвечаныя асновам прафілактычнай работы па пытаннях ВІЧ/СНІДу/ІППШ. Удзельнікамі семінараў сталі спецыялісты па правядзенні вулічнай сацыяльнай работы сярод жанчынаў сэкс-бізнесу і палявыя работнікі па прафілактыцы ВІЧ/СНІД/ІППШ сярод мужчынаў, што маюць сэкс з мужчынамі (МСМ).   Падрабязней......
У Мінскай вобласці распачалася кампанія супраць наркотыкаў

18 сакавiка 2005: 19 сакавіка пад эгідай супольнай праграмы Еўразвязу і Праграмы развіцця ААН «БУМАД» (беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркотыкамі) распачалася кампанія па прафілактыцы наркаманіі «Міншчына супраць наркотыкаў». Мерапрыемствы кампаніі ахопяць абшар усёй Мінскай вобласці, пры тым асноўны націск мае быць зроблены на Барысаўскі і Салігорскі раёны, дзе праблема наркаманіі апошнім часам набывае ўсё больш трывожны характар.   Падрабязней......
Праблемы ВІЧ/СНІДу ў цэнтры ўвагі беларускіх СМІ

14 сакавiка 2005: Трыццаць шэсць рэдакцыяў і асобных аўтараў ўзялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на найлепшыя публікацыі ў перыядычным друку па асвятленні праблемы ВІЧ/СНІДу ды наркаманіі. Шэсць найлепшых калектываў рэдакцыяў і журналістаў сталі пераможцамі творчага спаборніцтва і былі адзначаныя дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Арганізатарамі конкурсу выступілі Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадская арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.   Падрабязней......
Заява Джыхан Султанаглу, Прадстаўніцы ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, пасля правядзення першага пасяджэння аргкамітэту канферэнцыі па Чарнобылі (2006 год)

03 сакавiка 2005: "Згадайма рэкамендацыі з дакладу ААН «Гуманітарныя наступствы аварыі на ЧАЭС: стратэгія рэабілітацыі», у якіх быў сфармуляваны новы эвалюцыйны падыход да вырашэння праблемаў, звязаных з чарнобыльскай катастрофай і наступнымі падзеямі. У дакладзе рэкамендавалася, між іншым, каб усе зацікаўленыя бакі з'ядналі свае намаганні ў напрамку развіцця патэнцыялу як асобных жыхароў, так і групаў насельніцтва ў пацярпелых раёнах, каб даць ім магчымасць «узяць сваю будучыню ва ўласныя рукі»".   Падрабязней......
У Беларусі з візітам знаходзіўся эксперт Еўразвязу па наркотыках

25 лютага 2005: З 20 да 24 лютага ў рамках супольнай праграмы Еўразвязу/Праграмы развіцця ААН «БУМАД» (беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркотыкамі) адбыўся візіт у Беларусь эксперта ЕЗ па наркотыках Пола Кука. Візіт сп. Кука быў прымеркаваны да падрыхтоўкі пілотнай кампаніі па прафілактыцы наркаманіі, якая будзе ладзіцца ў красавіку-чэрвені гэтага году праграмай «БУМАД» супольна з шэрагам дзяржаўных органаў і мясцовых адміністрацыяў, а таксама няўрадавых арганізацыяў на тэрыторыі Барысаўскага і Салігорскага раёнаў.   Падрабязней......
Закончыўся праект ПРААН па самаацэнцы магчымасцяў для глабальнага кіравання навакольным асяроддзем у Беларусі

22 лютага 2005: 17 лістапада 2005 году ў канферэнц-залі мінскага гатэлю «Планета» адбылася заключная канферэнцыя па супольным праекце Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ) «Нацыянальная самаацэнка магчымасцяў для глабальнага кіравання навакольным асяроддзем у Рэспубліцы Беларусь», у якой узялі ўдзел больш чым 50 чалавек.   Падрабязней......
У Салігорску адчыніўся медычны цэнтр комплексных паслугаў для ін'екцыйных наркаспажыўцоў

17 лютага 2005: У лютым у Салігорску адбылося адкрыццё медычнага цэнтру ананімных комплексных паслугаў для ін'екцыйных наркаспажыўцоў, які быў заснаваны на базе Салігорскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Цэнтр пад назвай «Твой выбар» быў створаны ў рамках супольнай праграмы Еўразвязу/ПРААН «Беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі рэчывамі».   Падрабязней......
Ў Вілейскім раёне адбыўся семінар, прысвечаны актуальным праблемам прымянення Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі ў Беларусі

08 лютага 2005: 8 лютага ў Дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Надзея XXI стагоддзе» (Вілейскі раён) з ініцыятывы Прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі адбыўся практычны семінар «Падыходы, што выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА). Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АЎНА) ды СЭА — падабенствы і адрозненні».   Падрабязней......
На міжнародным семінары ў Мінску былі абмеркаваныя пытанні выкарыстання энергіі біямасы

04 лютага 2005: 3 лютага ў канферэнц-залі мінскага гатэлю «Юбілейная» ў рамках праекту Праграмы развіцця ААН (ПРААН) «Прымяненне біямасы для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь» адбыўся семінар з гэткай самай назвай. Пад час сустрэчы, у якой узялі ўдзел каля ста ўдзельнікаў з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Бельгіі, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі, Аўстрыі, разглядаліся сучасныя тэхналогіі спальвання драўнінных адкідаў дзеля вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі, а таксама міжнародны досвед вытворчасці катлоў ды будаўніцтва кацельняў і ЦЭЦ, якія працуюць на біямасе.   Падрабязней......
Адказы на актуальныя пытанні, што датычацца вядзення бізнэсу, прадпрымальнікі знойдуць у інтэрнэце

24 студзеня 2005: У беларускіх прадпрымальнікаў з'явіўся дасведчаны памагаты — электронная гарадская інфармацыйная сістэма www.info.minsk.by, распрацаваная РГА «Інфармацыйнае грамадства» ў рамках супольнага праекту Праграмы развіцця ААН і ўраду Рэспублікі Беларусь «Актывізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці праз развіццё партнёрства дзяржавы і прыватнага сектару». Прэзентацыя інтэрнэт-старонкі адбылася днямі ў часе падсумавання вынікаў другога конкурсу міні-грантаў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі малога бізнэсу.   Падрабязней......
Праграма развіцця ААН у Беларусі супольна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь распачала ажыццяўленне праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь»

18 студзеня 2005: Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь супольна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь распачала ажыццяўленне праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь», ухваленага пастановай Савету Міністраў краіны пры канцы 2004 г. Гэты праект фінансуецца Глабальным фондам барацьбы супраць СНІДу, сухотаў (туберкулёзу) і малярыі, і ўяўляе сабой форму супрацоўніцтва паміж урадам, грамадзянскай супольнасцю і прыватным сектарам.   Падрабязней......


 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail