МРТ


  МРТ у Беларусi
  Отчет "Достижение ЦРДТ в Беларуси"
  Праект Тысячагоддзя


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

 
 Мэты ў галiне развiцця 

«Сёньняшняе паколеньне зьяўляецца першым, якое валодае рэсурсамі і тэхналёгіямі дзеля таго, каб ператварыць права на разьвіцьцё ў рэальнасьць і пазбавіць ад нэндзы ўвесь чалавечы род. Мэты у галіне разьвіцьця, сфармуляваныя ў Дэклярацыі тысячагоддзя, якія прадугледжваюць выкананьне да 2015 году размаітых паказьнікаў — ад скарачэньня ўдвая маштабаў скрайняй галечы і забесьпячэньня ўсіх дзяцей магчымасьцю атрымаць пачатковую адукацыю да стрымліваньня тэмпаў распаўсюджаньня інфэкцыйных захворваньняў, такіх як ВІЧ/СНІД, складаюць плян дзеяньняў па дасягненьні прагрэса ў глябальным маштабе, прыняты донарамі, разьвіванымі краінамі, інстытутамі грамадзянскай супольнасьці і вядучымі сусьветнымі арганізацыямі, што аказваюць падтрымку ў галіне разьвіцьця.

Згаданыя ў Дэклярацыі тысячагоддзя мэты можна дасягнуць да 2015 году, але толькі пры ўмове, што ўсе, хто мае дачыненьне да гэтай дзейнасьці, ужо цяпер адмовяцца ад руціннага падыходу, рэзка прысьпешаць тэмпы і павялічаць маштабы сваёй працы».
Генэральны сакратар ААН

 

 

Мэты у галіне разьвіцьця, сфармуляваныя ў Дэклярацыі тысячагоддзя (МРДТ), уяўляюць сабой восем мэтаў, якія павінны быць дасягнутыя да 2015 году і якія маюць адказаць на асноўныя глябальныя выклікі ў галіне разьвіцьця. МРДТ сфармуляваныя на падставе дзеяньняў і задачаў,акрэсьленых у Дэклярацыі тысячагоддзя, прынятай 189 дзяржавамі і падпісанай 147 кіраўнікамі дзяржаваў ды ўрадаў на Саміце тысячагоддзя ў верасьні 2000 году.

Дэклярацыя сталася асноватворным дакумэнтам новага тысячагоддзя, што адлюстраваў праблемы, якія выклікаюць занепакоенасьць сусьветных лідэраў. Выкараненьне беднасьці, заахвочваньне роўнасьці мужчынаў і жанчын, паляпшэньне аховы мацярынства і здароўя дзяцей, барацьба з ВІЧ/СНІДам і забесьпячэньне экалягічнай устойлівасьці датычацца людзей ва ўсіх частках сьвету і вымагаюць пастаяннае ўвагі нават у тых краінах, якія не належаць да групы найбяднейшых.

МРДТ — гэта ўзгоднены пакет задачаў, якія павінны быць дасягнутыя да 2015 году, пры ўмове, што ўсе зацікаўленыя бакі будуць працаваць разам і прыкладаць неабходныя дзеля таго высілкі. Краіны зь нізкім узроўнем даходаў абавязваюцца падвысіць якасьць кіраваньня і накіраваць інвэстыцыі на разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу за кошт ўдасканальваньня сыстэмаў аховы здароўя і адукацыі. Краіны з высокім узроўнем доходаў абавязваюцца аказваць ім у гэтым падтрымку шляхам наданьня дапамогі, палягчэньня цяжару запазычанасьці і стварэньня больш справядлівых умоваў гандлю.

МРДТ павінны быць дапасаваныя да ўзроўню разьвіцьця і спэціфічных умоваў кожнай асобнай краіны, асабліва на ўзроўні задачаў і паказьнікаў. МРДТ:

  • аб'ядноўваюць многія з ключавых абавязаньняў, прынятых на міжнародных канфэрэнцыях і сустрэчах на вышэйшым узроўні ў пэрыяд 1990-х гадоў;
  • адназначна прызнаюць узаемасувязь паміж эканамічным ростам, скарачэньнем беднасьці і дасягненьнем ўстойлівага разьвіцьця;
  • прызнаюць, што ў аснове разьвіцьця ляжаць дэмакратычнае кіраваньне, вяршэнства закону, павага да правоў чалавека, мір і бясьпека;
  • заснаваныя на прывязаных да канкрэтных тэрмінаў і падлеглых ацэнцы задачах у спалучэньні з паказьнікамі дзеля маніторынгу дасягнутага прагрэсу.

 

 

Мэты ў галіне разьвіцьця, сфармуляваныя ў Дэклярацыі тысячагоддзя:

 

Ліквідацыя скрайняй галечы і голаду

Забесьпячэньне ўсеагульнай пачатковай адукацыі

Заахвочваньне роўнасьці мужчынаў і жанчын 
                     і пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын

Скарачэньне дзіцячай сьмяротнасьці

Паляпшэньне аховы мацярынства

Барацьба з ВІЧ/СНІДам, малярыяй і іншымі захворваньнямі

Забесьпячэньне экалягічнае ўстойлівасьці

Фармаваньне глябальнага партнэрства ў мэтах разьвіцьця

Якую дапамогу аказвае ПРААН?

ПРААН, якая зьяўляецца глябальной сеткай ААН у галіне разьвіцьця, аб'ядноўвае і каардынуе намаганьні па дасягненьні МРДТ. Генэральны сакратар ААН зьвярнуўся да Адміністратара ПРААН, які старшынюе ў Групе ААН па пытаньнях разьвіцьця, з просьбай узяць на сябе паўнамоцтвы па каардынацыі дзеяньняў па дасягненьні МРДТ і вызначыць іх у якасьці неаддзельнай часткі дзейнасьці ААН ва ўсіх рэгіёнах сьвету.

ПРААН узаемадзейнічае з шырокім колам партнэраў, дапамагаючы ствараць кааліцыі ў падтрымку намаганьняў па дасягненьні Мэтаў на глябальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Асноўным напрамкам працы ПРААН стала каардынацыя намаганьняў, задачай якіх зьяўляецца:

  • прапаганда МРДТ і мабілізацыя рэсурсаў шляхам інфармацыйна-асьветніцкай работы;
  • абмен перадавым досьведам у дасягненьні МРДТ;
  • маніторынг ды падрыхтоўка справаздачнасьці аб прагрэсе ў дасягненьні МРДТ;
  • аказаньне падтрымкі ўрадам ва ўвязваньні МРДТ з мясцовымі патрэбамі і праблемамі.

Падрабязьней пра ПРААН і МРДТ (па-ангельску)...
Праект тысячагоддзя (па-ангельску)...
Выкананьне МРДТ у Беларусі...

 

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 Напрамкi дзейнасцi 
дэмакратычнае кіраванне
знiжэнне беднасцi
прадухіленне і пераадоленне крызісаў
энергетыка i навакольнае асяроддзе
вiч/снiд


 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail