ПРААН home


  Мiсiя ПРААН
  ПРААН у Беларусi
Прадстаунiк ПРААН
Офiс ПРААН
Партнёры
Кантакты
  Праекты


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

 
 ПРААН у Беларусi 

ПРААН разгарнула сваю дзейнасць у Беларусі ў 1992 г. Пастаянны прадстаўнік ПРААН з'яўляецца таксама Рэзідэнтам-каардынатарам ААН, які прадстаўляе ўсю сістэму ААН і ўзгадняе дзейнасць Супольнасці ААН у Беларусі, у склад якой уваходзяць 11 агенцтваў, фондаў і праграм сістэмы ААН (ПРААН, ЮНІСЕФ, УВКУ ААН, ЮНЭЙДС, СААЗ, ЮНФПА, Сусветны банк, МФК, МВФ, МАП, ДГІ ААН). Агенцтвы, што ўваходзяць у Супольнасць ААН, цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, ажыццяўляюць супольныя праекты, разнастайныя шматсектарныя і перакрыжаваныя праграмы, інфармацыйныя кампаніі.

ПРААН забяспечвае аказанне поўнага спектру адміністрацыйных і функцыянальных паслуг арганізацыям сістэмы ААН, размешчаным у краіне або за яе межамі. У офісе ПРААН месцяцца таксама ЮНЭЙДС, ДГІ ААН, ЮНФПА і ЮНІСЕФ. Вядзецца праца над адкрыццём у Беларусі Дома ААН, як гэта прадугледжана пакетам рэформаў, прапанаваных Генеральным сакратаром ААН.

МАНДАТ ДЗЕЙНАСЦІ Ў КРАІНЕ
Мандат ПРААН у Беларусі вызначаны Дамовай паміж Урадам Беларусі і ПРААН ад 24 верасня 1992 г., якая прадугледжвае, што ПРААН будзе «падтрымліваць і дапаўняць нацыянальныя намаганні па вырашэнні найважнейшых праблем эканамічнага развіцця, спрыяць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню стандартаў жыцця людзей».

ДАКУМЕНТ КРАІНАВАЙ ПРАГРАМЫ
У сваёй дзейнасці ПРААН кіруецца палажэннямі Дакумента краінавай праграмы на 2011-2015 гг., падрыхтаваным па выніках усебаковых кансультацый з асноўнымі партнёрамі, якія прадстаўлялі ўрад краіны, грамадзянскую супольнасць, прыватны сектар, агенцтвы сістэмы ААН і міжнародную супольнасць.

Праграма ажыццяўляецца па наступных тэматычных напрамках:

1) эканамічнае развіццё і сацыяльная абарона;
2) энергаашчаджэнне і ахова навакольнага асяроддзя;
3) прафілактыка распаўсюджання ВІЧ/СНІДу і барацьба з сухотамі;
4) эфектыўнае і адказнае дзяржаўнае кіраванне, а таксама бяспека чалавека.

Працуючы ў любой з тэматычных галінаў, ПРААН гэтаксама звяртае асаблівую ўвагу на захаванне правоў чалавека і прасоўванне гендэрнай роўнасці (г.зн. роўнасці мужчынаў і жанчын).

У сваёй дзейнасці ПРААН выкарыстоўвае рэсурсы беларускага грамадства, перш за ўсё ўрадавых устаноў на нацыянальным і дзяржаўным узроўнях, арганізацый грамадзянскай супольнасці і прыватнага сектара. ПРААН імкнецца прыцягнуць большы аб'ём замежнай дапамогі ў мэтах садзейнічання Беларусі ў рашэнні названых праблем.

ЯК ПРАЦУЕ ПРААН
Базавай формай дзейнасці ПРААН па аказанні дапамогі Беларусі з'яўляецца праект.

Праект – гэта паслядоўнасць дзеянняў па дасягненні сукупнасці непасрэдных мэтаў, якая ўяўляе сабой частку дзейнасці па ажыццяўленні шырэйшых нацыянальных мэтаў у галіне развіцця. Праект ажыццяўляецца на базе праектнага дакумента – дамовы (абавязання), што валодае юрыдычнай сілай, паміж ПРААН і іншымі партнёрамі, якая ўтрымлівае ў сабе план дасягнення мэтаў, а таксама спосаб ацэнкі іх дасягнення. Праектны дакумент вызначае крытэры, у адпаведнасці з якімі павінен ацэньвацца поспех або няўдача праекту, неабходныя рэсурсы і адміністрацыйныя захады. У Беларусі праектны дакумент павінен быць падпісаны Пастаянным прадстаўніком ПРААН, Міністрам эканомікі і кіраўніком агенцтва-выканаўцы (ім можа быць як дзяржаўная ўстанова, так і няўрадавая арганізацыя – НЎА).

Адразу ж пасля зацвярджэння праектнага дакумента і вылучэння неабходных сродкаў, ПРААН наймае (на конкурснай аснове) мэнэджара праекту – чалавека, які адказвае за ажыццяўленне праекту. Мэнэджар праекту дзейнічае ў адпаведнасці з правіламі і працэдурамі ПРААН, узгадняючы свае дзеянні з нацыянальным каардынатарам – прызначаным старэйшым прадстаўніком агенцтва-выканаўцы. Пасля завяршэння праекту ПРААН дакладвае ўраду і донарам аб дасягнутых выніках.

АРЫЕНТАЦЫЯ НА ВЫНІКОВАСЦЬ І ЎСТОЙЛІВАСЦЬ
ПРААН працуе над дасягненнем пэўных і выразна вызначаных вынікаў. Праграма развіцця ААН таксама імкнецца да таго, каб асобы, арганізацыі і сістэмы ўстановаў, што атрымліваюць дапамогу ад ПРААН, працягвалі эфектыўна функцыянаваць пасля таго, як вонкавая падтрымка скароціцца, а таксама сапраўды працавалі над удасканаленнем метадаў сваёй дзейнасці.

ЗАЦІКАЎЛЕНАСЦЬ КРАІНЫ
Усе праграмы і праекты ПРААН у Беларусі грунтуюцца на зацікаўленасці краіны і прадугледжваюць выкарыстанне нацыянальных чалавечых і фінансавых рэсурсаў. Важнай часткай стратэгіі Прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі з'яўляецца садзейнічанне развіццю дыялогу па пытаннях нацыянальнай палітыкі развіцця з удзелам асноўных афіцыйных асоб дзяржавы і іншых зацікаўленых бакоў. Мэтай гэтага дыялогу з'яўляецца аналіз надзённых праблем і фармуляванне нацыянальных праграм іх рашэння. Дадзены кансультацыйны працэс накіраваны на выпрацоўку сумеснага рашэння наконт таго, якую падтрымку здольная і павінна аказаць ПРААН у кожным пэўным выпадку.

Асноўным партнёрам ПРААН у Беларусі з'яўляецца ўрад краіны. Ён забяспечвае частковае фінансаванне некаторых праектаў ПРААН. Большасць бягучых праектаў ПРААН ажыццяўляецца міністэрствамі, дзяржкамітэтамі і дзяржаўнымі ўніверсітэтамі. У беларускім урадзе за супрацоўніцтва з ПРААН адказвае Міністэрства эканомікі (тэхнічнае супрацоўніцтва) і Міністэрства замежных спраў (іншыя пытанні).

ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ
ПРААН імкнецца да ўмацавання партнёрства паміж грамадзянскай супольнасцю і ўрадам, а таксама аказвае садзейнічанне ў развіцці грамадзянскай супольнасці дзеля вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца краіна. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці заўсёды былі традыцыйнымі партнёрамі ПРААН пры рэалізацыі праектаў у тых сферах, дзе яны валодаюць параўнальнымі перавагамі, але, у той або іншай ступені, НЎА бяруць удзел ва ўсіх яе праектах. Міжнародныя НЎА таксама з'яўляюцца традыцыйнымі донарамі праграм ПРААН.

ДОНАРЫ
ПРААН ніколі б не змагла эфектыўна дапамагаць Беларусі, каб не донарская падтрымка. У сумесным фінансаванні праектаў ПРААН у Беларусі бярэ ўдзел цэлы шэраг донараў, у ліку якіх агенцтвы сістэмы ААН (ЮНЭЙДС, СААЗ і інш.), шматбаковыя міжнародныя арганізацыі і фонды (Еўрапейскі Звяз, АБСЕ, ГЭФ, Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй ды інш.), урады Канады, Вялікабрытаніі, Японіі і іншых краін, а таксама міжнародныя і замежныя недзяржаўныя арганізацыі («Еўрапейскі бізнэс кангрэс», Каралеўскае таварыства аховы птушак і іншыя). Донары вылучаюць сродкі для пэўных праграм і праектаў ПРААН у форме сумеснага фінансавання. Стандартная дамова аб суфінансаванні ўяўляе сабой юрыдычную дамову паміж донарам і ПРААН. ПРААН кіруе сродкамі донара, вылучанымі для рэалізацыі праекту, забяспечвае належны фінансавы аўдыт і паданне справаздачнасці аб выніках праекту.

У 2010 годзе найбуйнейшым донарам ПРААН у Беларусі быў Глабальны фонд для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй, які забяспечыў фінансаванне некалькіх праектаў у галіне аховы здароўя. У рамках грантаў Глабальнага фонду працягваецца дзейнасць па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу ў краіне, ствараецца сучасная сістэма эфектыўнай дыягностыкі і лячэння сухотаў. Вялікі аб'ём міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусь таксама атрымлівае ад Еўрапейскага Звяза. Прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі ўзаемадзейнічае з Прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Кіеве, у вядзенні якога знаходзяцца пытанні супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Апошнім часам ПРААН і Еўрапейская камісія ажыццявілі шэраг сумесных праектаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне кіравання мяжой, барацьбу з гандлем людзьмі і нелегальным абарачэннем наркотыкаў, а таксама на тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На сродкі Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ) ПРААН ажыццяўляе праекты па падвышэнні энергетычнай эфектыўнасці прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара Беларусі, стварэнні ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных водна-балотных угоддзяў, па інтэграцыі пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання.

 

Для друку
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail